Нёман (спартыўны комплекс, Гродна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: Новая перасылка
др Праўкі аўтарства Football Beetle (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Artsiom91Bot
Тэгі: Выдаленае перанакіраванне Адкат
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэнні|Нёман}}
#REDIRECT [[Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)]]
{{Стадыён
|назва = ЦСК «Нёман»
|арыгінальная назва = «Чырвоны сцяг»
|выява = [[Выява:Стадыён "Нёман" 9581.jpg|300px]]<br />
[[Рэйтынг стадыёнаў UEFA|'''UEFA''']] [[Выява:Mozilla.svg|12px]][[Выява:Mozilla.svg|12px]][[Выява:Mozilla.svg|12px]]
|месцазнаходжанне = {{BLR}}, <br/>[[Выява:Flag of Hrodna.svg|25px|Сцяг Гродна]] [[Гродна]], вул. Камунальная, 3
|пабудаваны = 1963
|рэканструяваны = 2002—2008
|адкрыты = 12 чэрвеня 2008
|умяшчальнасць = 8800 чалавек
|уладальнік = Дзяржаўная ўстанова «ЦСК Нёман»
|каманда = [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]]
|пакрыццё = натуральнае з падагрэвам
|габарыты = 107×70 [[метр|м]]
|Commons = Neman Stadium
|на карце = Беларусь Гродна
|lat_dir = N|lat_deg = 53|lat_min = 41|lat_sec = 19
|lon_dir = E|lon_deg = 23|lon_min = 49|lon_sec = 18
|region =
|CoordScale =
}}
'''Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман»''' — шматфункцыянальны спартыўны комплекс, размешчаны ў горадзе [[Гродна]], [[Беларусь]]. Асноўная арэна комплекса выкарыстоўваецца для правядзення футбольных матчаў, з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]]. Стадыён разлічаны на 8 800 чалавек.

== Структура комплекса ==
Пасля рэканструкцыі [[2002]]—[[2008]] гадоў стадыён умяшчае 8 800 гледачоў і адказвае патрабаванням [[УЕФА]], што дазваляе праводзіць на ім матчы [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА|Лігі Чэмпіёнаў]] і афіцыйныя гульні [[зборная Беларусі па футболе|зборнай]]. Памеры поля — 107×70 [[метр|м]], усталяваны падагрэў, а над стадыёнам — асвятляльныя мачты. Усталявана светладыёднае відэатабло памерамі 10×6 метраў.

Акрамя асноўнага стадыёна, у структуру комплекса ўваходзяць рэзервовае футбольнае поле са штучным пакрыццём і трубынамі на 900 гледачоў, залы для барацьбы, гімнастыкі і іншых відаў спорту, тэнісны корт, поле для хакея на траве і інш. Таксама каля комплекса размешчаны [[Гродзенскі лядовы палац спорту|лядовы палац]].

== Гісторыя ==
=== У савецкія часы ===
Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1962 годзе. Дазвол атрымоўвалі прафсаюзы, якія і пабудавалі стадыён, надаўшы яму назву «Чырвоны сцяг» (стадыён належаў [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі|Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі]] да 2001 года). У 1964 годзе стадыён быў здадзены ў экплуатацыю. На гэты час ужо існавала футбольная каманда [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]], для якой стадыён стаў хатнім.

Стадыён быў пабудаваны на месцы [[Новыя яўрэйскія могілкі, Гродна|Новых яўрэйскіх могілак]], якія існавалі тут з 19 стагоддзя і былі зачыненыя незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Могілкі значна пацярпелі ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх, сярод знішчаных была магіла [[Лейб Найдус|Лейба Найдуса]]. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён.

Да рэканструкцыі ў 1979 годзе мінскага стадыёна [[Стадыён «Дынама», Мінск|«Дынама»]] «Чырвоны сцяг» быў найбуйнейшым стадыёнам БССР, умяшчаў 15 000 гледачоў. Стадыён меў 23 сектары, размешчаных у выглядзе падковы, у кожным было па 14 драўляных радоў.

=== Рэканструкцыя ===
Да 2003 года стадыён некаторы час называўся спорткамбінатам «Нёман». Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008 годзе, калі стадыён набыў сучасны выгляд.

Падчас рэканструкцыі стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы быў пабудаваны цалкам новы. Са старых будынкаў засталіся толькі дом фізкультуры (каля сучаснага табло стадыёна), і інтэрнат (які падчас рэканструкцыі быў пераўтвораны ў гасцініцу на 41 месца). Усе астатнія будынкі (гаражы, туалеты і інш.) былі знесеныя, як і некалькі дамоў па [[Вуліца Каліноўскага, Гродна|вуліцы Каліноўскага]], на месцы якіх былі пабудаваны заходняя трыбуна і поле для хакея на траве.

Падчас рэканструкцыі грунт з былых яўрэйскіх могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліц і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе. Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь свет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краін. Шэраг сусветных яўрэйскіх арганізацый звярнуліся ў [[ФІФА]] і [[УЕФА]] з патрабаваннем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёна «Нёман» вядзецца на месцы старажытных яўрэйскіх могілак.

Улады былі вымушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе ўсталяваны памятны знак, што і было зроблена ў [[2007]] годзе.

=== Сучаснасць ===
[[Файл:Стадыён "Нёман" 9585.jpg|thumb|300px|Стадыён у 2015 годзе.]]
Урачыстае адкрыццё рэканструяванай арэны адбылося [[12 жніўня]] 2008 года<ref>[http://www.football.by/news/15324.html В Гродно состоялось торжественное открытие ЦСК "Неман"]</ref>. Пасля святочнага канцэрта адбыўся таварыскі матч ветэранаў гродзенскага футбола супраць каманды [[Беларуская федэрацыя футбола|БФФ]]. Пасля рэканструкцыі стадыён набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплекса, а праз год атрымаў трэцюю катэгорыю [[УЕФА]].

[[6 чэрвеня]] 2009 года «Нёман» прымаў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. Адборачны матч [[чэмпіянат свету па футболе 2010|чэмпіянату свету 2010]] супраць [[Зборная Андоры па футболе|Андоры]] скончыўся перамогай беларусаў з лікам 5:1.

Неаднаразова стадыён прымаў матчы еўракубкаў. [[14 лютага]] 2013 года на ім прайшоў першы матч 1/16 фінала [[Ліга Еўропы УЕФА 2012/2013|Лігі Еўропы 2012/13]], у якім барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] прымаў турэцкі [[ФК Фенербахчэ|«Фенербахчэ»]] (выніковы лік 0:0). Таксама ўлетку 2013 года хатнія матчы Лігі Еўропы на гродзенскім стадыёне праводзіў футбольны клуб [[ФК Мінск|«Мінск»]], які ў тым розыгрышы дайшоў да стадыі плэй-оф.

[[17 ліпеня]] 2014 года ў Лізе Еўропы на стадыёне «Нёман» згулялі і гаспадары арэны. У другім кваліфікацыйным раўндзе [[Ліга Еўропы УЕФА 2014/2015|Лігі Еўропы 2014/15]] [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]] прымаў ісландскі [[ФК Хабнарфіёрдур|«Хабнарфіёрдур»]], матч скончыўся з лікам 1:1.

{{Зноскі}}

== Спасылкі ==
* [http://www.cskneman.by Сайт комплекса]
* [http://www.fcneman.by/klub/stadion/ Профіль стадыёна на афіцыйным сайце ФК «Нёман»]
* [http://www.pressball.by/footballstat/stadiums/8/ Профіль стадыёна на pressball.by]
* [http://offside.by/articles/554/ «По домам». Проект Offside.by о стадионах Беларуси. Эпизод 5: ЦСК «Неман» (Гродно)]
* [http://bdg.press.net.by/dsp/2004/04/2004_04_29.17/17_14_1.shtml Наталья Макушина. Очищение через раскаяние // БДГ для служебного пользования]
* [http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul2165.html Міхал Карневіч. Будаўніцтва стадыёна замарозілі. Польскае радыё для замежжа. 08.08.2003]
* [http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/3/62c2eaef-4957-4c84-b873-88b0a6d227a9.html Міхал Карневіч. У Гродна адкрылі памятны знак на месцы былых яўрэйскіх могілак. Радыё "Свабода", нядзеля, 18 сакавіка 2007]

{{Стадыёны Чэмпіянату Беларусі па футболе}}

[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі|Нёман, Гродна]]
[[Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Гродна]]

Версія ад 21:12, 4 ліпеня 2019

ЦСК «Нёман»
Арыгінальная назва «Чырвоны сцяг»
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Сцяг Гродна Гродна, вул. Камунальная, 3
Пабудаваны 1963
Адкрыты 12 чэрвеня 2008
Рэканструяваны 2002—2008
Архітэктар Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў
Уладальнік Дзяржаўная ўстанова «ЦСК Нёман»
Хатняя каманда «Нёман»
Умяшчальнасць 8800 чалавек
Памеры поля 107×70 м
Пакрыццё натуральнае з падагрэвам
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» — шматфункцыянальны спартыўны комплекс, размешчаны ў горадзе Гродна, Беларусь. Асноўная арэна комплекса выкарыстоўваецца для правядзення футбольных матчаў, з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Нёман». Стадыён разлічаны на 8 800 чалавек.

Структура комплекса

Пасля рэканструкцыі 20022008 гадоў стадыён умяшчае 8 800 гледачоў і адказвае патрабаванням УЕФА, што дазваляе праводзіць на ім матчы Лігі Чэмпіёнаў і афіцыйныя гульні зборнай. Памеры поля — 107×70 м, усталяваны падагрэў, а над стадыёнам — асвятляльныя мачты. Усталявана светладыёднае відэатабло памерамі 10×6 метраў.

Акрамя асноўнага стадыёна, у структуру комплекса ўваходзяць рэзервовае футбольнае поле са штучным пакрыццём і трубынамі на 900 гледачоў, залы для барацьбы, гімнастыкі і іншых відаў спорту, тэнісны корт, поле для хакея на траве і інш. Таксама каля комплекса размешчаны лядовы палац.

Гісторыя

У савецкія часы

Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1962 годзе. Дазвол атрымоўвалі прафсаюзы, якія і пабудавалі стадыён, надаўшы яму назву «Чырвоны сцяг» (стадыён належаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі да 2001 года). У 1964 годзе стадыён быў здадзены ў экплуатацыю. На гэты час ужо існавала футбольная каманда «Нёман», для якой стадыён стаў хатнім.

Стадыён быў пабудаваны на месцы Новых яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з 19 стагоддзя і былі зачыненыя незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Могілкі значна пацярпелі ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх, сярод знішчаных была магіла Лейба Найдуса. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён.

Да рэканструкцыі ў 1979 годзе мінскага стадыёна «Дынама» «Чырвоны сцяг» быў найбуйнейшым стадыёнам БССР, умяшчаў 15 000 гледачоў. Стадыён меў 23 сектары, размешчаных у выглядзе падковы, у кожным было па 14 драўляных радоў.

Рэканструкцыя

Да 2003 года стадыён некаторы час называўся спорткамбінатам «Нёман». Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008 годзе, калі стадыён набыў сучасны выгляд.

Падчас рэканструкцыі стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы быў пабудаваны цалкам новы. Са старых будынкаў засталіся толькі дом фізкультуры (каля сучаснага табло стадыёна), і інтэрнат (які падчас рэканструкцыі быў пераўтвораны ў гасцініцу на 41 месца). Усе астатнія будынкі (гаражы, туалеты і інш.) былі знесеныя, як і некалькі дамоў па вуліцы Каліноўскага, на месцы якіх былі пабудаваны заходняя трыбуна і поле для хакея на траве.

Падчас рэканструкцыі грунт з былых яўрэйскіх могілак разам з астанкамі людзей быў развезены на падсыпку вуліц і іншыя гаспадарчыя патрэбы па ўсім горадзе. Журналісты з гарадзенскіх незалежных СМІ апублікавалі тады матэрыялы, на якія адклікнуўся ўвесь свет: пратэсты на адрас гарадзенскіх уладаў прыходзілі з самых розных краін. Шэраг сусветных яўрэйскіх арганізацый звярнуліся ў ФІФА і УЕФА з патрабаваннем байкатаваць беларускіх футбалістаў на міжнароднай арэне, паколькі будаўніцтва футбольнага стадыёна «Нёман» вядзецца на месцы старажытных яўрэйскіх могілак.

Улады былі вымушаны паабяцаць, што на месцы былых могілак будзе ўсталяваны памятны знак, што і было зроблена ў 2007 годзе.

Сучаснасць

Стадыён у 2015 годзе.

Урачыстае адкрыццё рэканструяванай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года[1]. Пасля святочнага канцэрта адбыўся таварыскі матч ветэранаў гродзенскага футбола супраць каманды БФФ. Пасля рэканструкцыі стадыён набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплекса, а праз год атрымаў трэцюю катэгорыю УЕФА.

6 чэрвеня 2009 года «Нёман» прымаў першы ў сваёй гісторыі матч нацыянальнай зборнай Беларусі. Адборачны матч чэмпіянату свету 2010 супраць Андоры скончыўся перамогай беларусаў з лікам 5:1.

Неаднаразова стадыён прымаў матчы еўракубкаў. 14 лютага 2013 года на ім прайшоў першы матч 1/16 фінала Лігі Еўропы 2012/13, у якім барысаўскі БАТЭ прымаў турэцкі «Фенербахчэ» (выніковы лік 0:0). Таксама ўлетку 2013 года хатнія матчы Лігі Еўропы на гродзенскім стадыёне праводзіў футбольны клуб «Мінск», які ў тым розыгрышы дайшоў да стадыі плэй-оф.

17 ліпеня 2014 года ў Лізе Еўропы на стадыёне «Нёман» згулялі і гаспадары арэны. У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы 2014/15 «Нёман» прымаў ісландскі «Хабнарфіёрдур», матч скончыўся з лікам 1:1.

Зноскі

Спасылкі