Бензапірэн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1: Радок 1:
{{Рэчыва
{{Рэчыва
| карцінка = Benzo-a-pyrene.svg
| карцінка = Benzo-a-pyrene.svg
| карцінка3D = Бензпирен.jpg
| карцінка3D = [[Выява:Бензпирен.jpg|200px]]
| карцінка малая =
| карцінка малая =
| найменне = Бенз(a)пірэн
| найменне = Бенз(a)пірэн

Версія ад 20:53, 5 ліпеня 2019

Бензапірэн
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне Бенз(a)пірэн
Хім. формула C20H12
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 252,31 г/моль
Шчыльнасць 1,24 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 179 °C
Тэмпература кіпення 495 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 50-32-8
PubChem 2336
Рэг. нумар EINECS 200-028-5
SMILES
ChemSpider 2246

Бензапірэнхімічнае злучэнне, прадстаўнік сямейства поліцыклічных вуглевадародаў, рэчыва першага класа небяспекі.

Утвараецца пры згаранні вуглевадароднага вадкага, цвёрдага і газападобнага паліва (у меншай ступені пры згаранні газападобнага).

У навакольным асяроддзі назапашваецца пераважна ў глебе, менш у вадзе. З глебы паступае ў тканкі раслін і працягвае свой рух далей у трафічным ланцугу, пры гэтым на кожнай яго этапе ўтрыманне БП у прыродных аб'ектах ўзрастае на парадак (Біяакумуляцыя).

Кантроль ўтрымання бензапірэну ў прыродных прадуктах робіцца метадам вадкаснай храматаграфіі.

Валодае моцнай люмінесцэнцыяй ў бачнай частцы спектру (у канцэнтраванай сернай кіслаце - А 521 нм (470 нм); F 548 нм (493 нм)), што дазваляе выяўляць яго ў канцэнтрацыях да 0,01 ppb люмінесцэнтнымі метадамі.

Фізічныя ўласцівасці

У чыстым выглядзе, уяўляе сабой жоўтыя пласцінкі і іголкі, якія лёгка распластоўваюцца на больш дробныя. Добра растваральны ў непалярных арганічных растваральніках, бензоле, талуоле, ксілоле, абмежавана растваральны ў палярных, практычна нерастваральны ў вадзе.

Біялагічнае дзеянне

Бензапірэн з'яўляецца найбольш тыповым хімічным канцэрагенам навакольнага асяроддзя, ён небяспечны для чалавека нават пры малой канцэнтрацыі, бо валодае ўласцівасцю біяакумуляцыі. Хімічна параўнальна ўстойлівы бензапірэн можа доўга міграваць з адных аб'ектаў у іншыя. У выніку многія аб'екты і працэсы навакольнага асяроддзя, самі не валодаючы здольнасцю сінтэзаваць бензапірэн, становяцца яго другаснымі крыніцамі. Бензапірэн мае таксама мутагенным дзеянне.

Міжнародная група экспертаў аднесла бензапірэн да ліку агентаў, для якіх існуюць абмежаваныя доказы іх канцэрагеннага дзеяння на людзей і дакладныя доказы іх канцэрагеннага дзеяння на жывёл. У эксперыментальных даследаваннях бензапірэн быў выпрабаваны на дзевяці відах жывёл, уключаючы малпаў. У арганізм бензапірэн можа паступаць праз скуру, органы дыхання, стрававальны тракт і трансплацэнтарным шляхам. Пры ўсіх гэтых спосабах ўздзеяння ўдавалася выклікаць злаякасныя пухліны ў жывёл.

Літаратура

  • W. D. Betts "Tar and Pitch" in Kirk‑Othmer Encyclopedia of Chemical Technology, 1997, John Wiley & Sons, New York.

Шаблон:Organic-compound-stub