Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 127: | Радок 127: | ||
== Познія гады == |
== Познія гады == |
||
У [[1923]] |
У [[1923]] з’ехаў у [[ЗША]], жыў у [[горад Чыкага|Чыкага]]. Узначальваў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя|Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю]], быў адным з кіраўнікоў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная рада|Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады]], выдаваў газету «Белорусская трибуна» ({{lang-be|Беларуская трыбуна}}), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё. |
||
Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=204994 nn.by]</ref>. |
Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=204994 nn.by]</ref>. |
||
Пахаваны на {{нп5|могілкі Элмвуд (Рывер-Гроўв, Ілінойс)|могілках Элмвуд|en|Elmwood Cemetery (River Grove, Illinois)}} ў {{нп5|Рывер-Гроўв (Ілінойс)|Рывер-Гроўв|en|River Grove, Illinois}}, прыгарадзе [[Чыкага]]<ref name="svabodaЭлмвуд">[https://www.svaboda.org/a/29061870.html У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі]</ref>. |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 16:59, 7 ліпеня 2019
Язэп (Іосіф Якаўлевіч) Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст.
Раннія гады
Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вячэрняя газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весткі). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.
Палітычная дзейнасць
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, з чэрвеня 1917 член яе ЦК. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход, удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, Масква). У прамове на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, Петраград) ад імя Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыялістычных партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад Часовага савета Расійскай рэспублікі (Перадпарламента).
Да снежня 1917 узначальваў камітэт Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. На II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (кастрычнік 1917, Мінск) падтрымаў прапановы аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам; выбраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з'езда (1917).
У лютым — ліпені 1918 старшыня Народнага сакратарыята Беларусі і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У красавіку 1918 разам з іншымі актывістамі Рады БНР падпісаў тэлеграму кайзеру Вільгельму II з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Рэдагаваў часопіс «Варта».
3 канца 1918 арыентаваўся на Літоўскую Тарыбу, разглядаючы яе як натуральнага саюзніка ў барацьбе за беларускую дзяржаўнасць. З 1918 жыў у Каўнасе. У снежні 1918 — красавіку 1920 міністр беларускіх спраў і член кабінета міністраў Літоўскай Рэспублікі. Лідар Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. З вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з лістапада 1922 старшыня таварыства «Беларуская грамада ў Каўнасе».
Выдавецкая дзейнасць, публіцыстыка
Займаўся выдавецкай і публіцыстычнай дзейнасцю. Быў рэдактарам газеты «Беларускі народ». Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Каўнас, 1919—1920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921).
Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне да моманту Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Каўнас, 1919), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Каўнас, 1920), «Gudų klausimas».
У гісторыка-публіцыстычных працах абагульняў асноўныя факты з гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, аналізаваў тагачаснае палітычнае становішча. Прытрымліваўся канцэпцыі «двух ворагаў» беларускага адраджэння — Расіі і Польшчы. Адмоўна ацэньваў палітыку ў нацыянальным пытанні як Часовага ўрада Расіі, так і Савета Народных Камісараў. У яго ітэрпрэтацыі Першы Усебеларускі з'езд — гэта Устаноўчы з'езд, які ўвёў у межах Беларусі рэспубліканскі лад, замацаваў права народа на зямлю і інш. Ухваляў абвяшчэнне БНР, а ўтварэнне БССР разглядаў як палітычны манеўр, з дапамогай якога бальшавікі імкнуліся «авалодаць розумамі элементаў, што нацыянальна адрадзіліся». Адначасова асуджаў захоп Беларусі войскамі Польшчы, паказваў крывадушнасць палітыкі польскіх акупантаў, выкрываў іх бясчынствы ў дачыненні да мясцовага насельніцтва.
Познія гады
У 1923 з’ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Белорусская трибуна» (бел.: Беларуская трыбуна), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.
Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага[1].
Пахаваны на могілках Элмвуд ў Рывер-Гроўв , прыгарадзе Чыкага[2].
Зноскі
Літаратура
- Рудовіч С. Варонка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
Язэп Якаўлевіч Варонка ў Вікікрыніцах | |
Язэп Якаўлевіч Варонка на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Пахаваныя ў Ілінойсе
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Члены Віленскай беларускай рады
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Памерлі 4 ліпеня
- Постаці беларускай палітыкі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Журналісты Беларусі
- Прэм’ер-міністры БНР
- Міністры замежных спраў БНР
- Міністры ўнутраных спраў БНР
- Міністры асветы БНР
- Міністры нацыянальнасцей БНР
- Міністры беларускіх спраў Літвы