Ізі Харык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
др →‎Спасылкі: прыбіранне катэгорыі, якую вырашана выдаліць з дапамогай AWB
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Паэты на ідыш]]
[[Катэгорыя:Паэты на ідыш]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы]]
[[Катэгорыя:Беларускія яўрэі]]
[[Катэгорыя:Члены ЦВК БССР]]
[[Катэгорыя:Члены ЦВК БССР]]

Версія ад 22:09, 8 ліпеня 2019

Ізі Харык
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Зембін А.З.
Дата нараджэння 17 сакавіка 1898(1898-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская і ідыш
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абрам Бразер. Бюст Ізі Харыка.

Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык; 17 сакавіка 1898, вёска Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937) — беларускі яўрэйскі паэт, грамадскі дзеяч, публіцыст. Пісаў пераважна на мове ідыш. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (з 1936 г.), член ЦВК БССР (1931—1937)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары, а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Мінска, Барысава, Гомеля, аптэкарам у Барысаве[2]. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Служыў санітарам[2]. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)[2], у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром[2], а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)[2]. Разам з шэрагам іншых беларускіх пісьменнікаў у жніўні 1936 года падпісаў зварот да Сталіна з заклікам «да канца раскрыць і знішчыць усе змяіныя гнёзды трацкісцка-зіноўеўскай фашысцкай хеўры»[3].

У верасні 1937 года рэпрэсіраваны, ордэр на арышт падпісаў народны камісар унутраных спраў БССР Барыс Берман[2]. Пасля катаванняў згадзіўся з усімі абвінавачваннямі[4]. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Ізі Харык быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (пасяджэнне па яго справе доўжылася 15 мінут). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Аўтар зборнікаў паэзіі на ідышы «Трапятанне» (Мінск, 1922), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (Мінск, 1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (Мінск, 1936), «На чужым балі» (паэма, Мінск, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970), «Лірычныя матывы» (Масква, 1994). У 1926 г. у мінскім альманаху «Цайтшрыфт» быў змешчаны нарыс Ізі Харыка «Лейзер Шэйнман — бадхен з Зембіна», прысвечаны дзеду паэта[5] (дзед Лейзер стане і прататыпам галоўнага героя паэмы «На чужым балі», напісанай у 1935 г.). У перакладзе на беларускую выйшлі «Выбраныя творы» (Мінск, 1958), «Выбранае» (Мінск, 1969), на рускую — «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971). У 1998 г. у Мінску выйшаў зборнік «Отсель кричу в грядущие года…» (пераклады на рускую)[1], у 2008 г. — дзвюхмоўная кніга Ізі Харыка «Туга па чалавеку» на ідышы з паралельнымі перакладамі на беларускую[6].

Перакладаў на ідыш Міхася Чарота, Я. Коласа. Асобныя творы Ізі Харыка перакладалі на беларускую Пятрусь Броўка, Генадзь Бураўкін, Рыгор Бярозкін, Пятро Глебка, Хведар Жычка, Кастусь Кірэенка, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Паўлаў[7], Вольф Рубінчык[8], Ганна Янкута[9] і інш. Многія з вершаў Ізі Харыка (напрыклад, урыўкі з паэмы «Хлеб») сталі песнямі. З усясветна вядомых спевакоў паэзію Харыка выконвала Тамара Гвердцытэлі (на музыку Мотла Палянскага). Напісаны і песні на верш Ізі Харыка «Ў шэрым змроку» (пераклад Ганны Янкуты) і «Век настане такі...» (пераклад Рыгора Бярозкіна).

Ацэнкі

Максім Танк згадваў у дзённіках:

" ...Перачытаў вершы Ізі Харыка, падораныя калісьці мне яго жонкай Дзінай. Вершы яго вызначаюцца лірычнасцю, змястоўнасцю сярод тагачаснай барабаннай паэзіі. Некаторыя з іх я калісьці перакладаў...
19.XI.1993[10]
"

Памяць

У 1998 г. адна з вуліц вёскі Зембін атрымала імя Ізі Харыка[2].

У 2017 г. Ізі Харык стаў адным з герояў праекта «(Не)расстраляная паэзія»; была падрыхтавана прысвечаная яму адкрытая лекцыя[11], напісана песня на яго вершы[12]. У тым жа годзе з'явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. КляшторнагаМ. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[13].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі