Францішак Грышкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: РЛ|1|0 → РЛ|1|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 (2) з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{пісьменнік}}
{{пісьменнік}}
{{цёзкі2|Грышкевіч}}
{{цёзкі2|Грышкевіч}}
{{не блытаць|Францішак Грынкевіч}}
'''Францішак Грышкевіч''' ({{ДН|||1904}}/[[1906]], {{МН|г. Сухаволя|у Сухаволі|горад Сухаволя}}, Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер [[Падляскае ваяводства|Падляшскае ваяводства]], [[Польшча]] — {{ДС|||1946}}, {{МС|Мінск||горад Мінск}}, [[НКДБ]]) — беларускі [[паэт]], [[публіцыст]], [[перакладчык]], [[педагог]].
'''Францішак Грышкевіч''' ({{ДН|||1904}}/[[1906]], {{МН|г. Сухаволя|у Сухаволі|горад Сухаволя}}, Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер [[Падляскае ваяводства|Падляшскае ваяводства]], [[Польшча]] — {{ДС|||1946}}, {{МС|Мінск||горад Мінск}}, [[НКДБ]]) — беларускі [[паэт]], [[публіцыст]], [[перакладчык]], [[педагог]].



Версія ад 08:38, 11 ліпеня 2019

Францішак Грышкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 жніўня 1904(1904-08-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1946
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францішак Грышкевіч (1904/1906, г. Сухаволя, Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 1946, Мінск, НКДБ) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.

Біяграфія

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1926). Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны факультэт Карлава ўніверсітэта(Прага), які скончыў у 1931 г. са ступенню доктара філасофіі. Дэбютаваў у друку ў 1924 г. Публікаваўся ў газетах «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», часопісах «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przagląd Wileński». Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні.

Вярнуўся ў Вільню. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газет «Prawda Wileńska»  (польск.); у 1940 годзе загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі (1941—1944). Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрвень 1944), за што, пасля ўступлення ў Вільню Чырвонай Арміі, быў арыштаваны ў ліпні 1944 г. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.

Творчасць

Друкаваўся з 1924 г. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зборнік «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст беларускай літаратуры ў Чэхаславакіі («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы В. Адважнага, Н. Арсенневай, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Х. Ільяшэвіча, Я. Коласа, Р. Мурашкі, К. Чорнага і інш.). Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы І. В. Гётэ, О. Жупанчыча, І. Франко і інш.

Зноскі

  1. Studenti pražských univerzit 1882–1945 Праверана 30 лістапада 2020.

Літаратура