Народная газета: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Народная газета (1990) у Народная газета
Радок 27: Радок 27:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Выдаецца з [[2 кастрычніка]] [[1990]] года ў [[Мінск]]у на [[беларуская мова|беларускай]] і [[руская мова|рускай]] мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытае акцыянернае таварыства «Народная газета». У першай палове 1990-х гадоў з’яўлялася афіцыйнай газетай [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь]] (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазіцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 [[Аляксандр Лукашэнка]] прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.<ref>[http://www.library.cjes.ru/online/?a=con&b_id=524&c_id=6168 Взятие СМИ под контроль, нарушение профессиональной самостоятельности редакций]</ref> Каб выканаць свой грамадскі абавязак перад чытачамі, [[Іосіф Сярэдзіч]] быў вымушаны стварыць новую газету [[Народная воля (1995)|«Народная Воля»]], першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Тым часам «Народная газета», перайшоўшы на аднабаковае асвятленне грамадскіх падзей, згубіла больш за палову сваіх чытачоў (наклад зменшыўся ад 558,4 тыс. асобнікаў у сакавіку 1995 да 258,1 тыс. у верасні 2005), значная частка якіх перайшлі на чытанне «Народнай Волі».
Выдаецца з [[2 кастрычніка]] [[1990]] года ў [[Мінск]]у на [[беларуская мова|беларускай]] і [[руская мова|рускай]] мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытае акцыянернае таварыства «Народная газета». У першай палове 1990-х гадоў з’яўлялася афіцыйнай газетай [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь]] (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазіцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян.

Прызначаны ў 1990 годзе галоўным рэдактарам, [[Іосіф Сярэдзіч]] некаторымі публікацыямі хутка настроіў супраць сябе парламенцкую большасць. Першы такі званочак празвінеў у студзені 1991 г., калі «Народная газета» распачала публікацыю твора [[Ф. Аляхновіч]]а «У кіпцюрах ГПУ». Далей былі рэзкія артыкулы [[Зянон Пазняк|З. Пазняка]] «Пра Леніна і камуністаў», «О русском империализме и его опасности» і інш. Прасавецкія дэпутаты вінавацілі І. Сярэдзіча ў асабістых амбіцыях<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=149545]</ref>.

10 сакавіка 1995 года ў газеце быў надрукаваны ліст да прэзідэнта ад імя Здзіслава Вальняровіча, дзе выкладзены радыкальныя настроі аўтара (ім насамрэч была выкладчыца Рэгіна Зімніцкая). 17 сакавіка 1995 г. выйшаў указ прэзідэнта №113 пад назвай «Аб асобных парушэннях заканадаўства ў дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi». За публiкацыю матэрыялу пад рубрыкай «Пiсьмо да Прэзiдэнта», што паводле галавы дзяржавы заклiкаў да насiлля i грамадзянскага процiстаяння, быў вызвалены ад пасады галоўнага рэдактара гэтай газеты І. Сярэдзiч. Па законе прэзідэнт не меў права вызваляць галоўнага рэдактара ад пасады, бо апошні прызначаўся Вярхоўным Саветам. Аднак ва ўказе ішла гаворка пра «канстытуцыйныя правы прэзідэнта па забеспячэнні стабільнасці, правоў і свабод грамадзянаў». Такія правы кіраўніку дзяржавы фармальна надаваў пункт 1 артыкула 100 прынятай летась Канстытуцыі. Нягледзячы на заклікі апазіцыі, Вярхоўны Савет не адстаяў галоўнага рэдактара ўласнага выдання<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=149545 nn.by]</ref>.

17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 [[Аляксандр Лукашэнка]] прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.<ref>[http://www.library.cjes.ru/online/?a=con&b_id=524&c_id=6168 Взятие СМИ под контроль, нарушение профессиональной самостоятельности редакций]</ref> Каб выканаць свой грамадскі абавязак перад чытачамі, [[Іосіф Сярэдзіч]] быў вымушаны стварыць новую газету [[Народная воля (1995)|«Народная Воля»]], першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Тым часам «Народная газета», перайшоўшы на аднабаковае асвятленне грамадскіх падзей, згубіла больш за палову сваіх чытачоў (наклад зменшыўся ад 558,4 тыс. асобнікаў у сакавіку 1995 да 258,1 тыс. у верасні 2005), значная частка якіх перайшлі на чытанне «Народнай Волі».


== Сучаснасць ==
== Сучаснасць ==

Версія ад 10:03, 13 ліпеня 2019

«Народная газета»
Арыгінальная
назва
Народная газета
Тып газета
Заснавана 1990
Мова беларуская
Галоўны офіс
Вэб-сайт ng.by

Народная газета — грамадска-палітычная газета.

Гісторыя

Выдаецца з 2 кастрычніка 1990 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытае акцыянернае таварыства «Народная газета». У першай палове 1990-х гадоў з’яўлялася афіцыйнай газетай Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазіцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян.

Прызначаны ў 1990 годзе галоўным рэдактарам, Іосіф Сярэдзіч некаторымі публікацыямі хутка настроіў супраць сябе парламенцкую большасць. Першы такі званочак празвінеў у студзені 1991 г., калі «Народная газета» распачала публікацыю твора Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ». Далей былі рэзкія артыкулы З. Пазняка «Пра Леніна і камуністаў», «О русском империализме и его опасности» і інш. Прасавецкія дэпутаты вінавацілі І. Сярэдзіча ў асабістых амбіцыях[1].

10 сакавіка 1995 года ў газеце быў надрукаваны ліст да прэзідэнта ад імя Здзіслава Вальняровіча, дзе выкладзены радыкальныя настроі аўтара (ім насамрэч была выкладчыца Рэгіна Зімніцкая). 17 сакавіка 1995 г. выйшаў указ прэзідэнта №113 пад назвай «Аб асобных парушэннях заканадаўства ў дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi». За публiкацыю матэрыялу пад рубрыкай «Пiсьмо да Прэзiдэнта», што паводле галавы дзяржавы заклiкаў да насiлля i грамадзянскага процiстаяння, быў вызвалены ад пасады галоўнага рэдактара гэтай газеты І. Сярэдзiч. Па законе прэзідэнт не меў права вызваляць галоўнага рэдактара ад пасады, бо апошні прызначаўся Вярхоўным Саветам. Аднак ва ўказе ішла гаворка пра «канстытуцыйныя правы прэзідэнта па забеспячэнні стабільнасці, правоў і свабод грамадзянаў». Такія правы кіраўніку дзяржавы фармальна надаваў пункт 1 артыкула 100 прынятай летась Канстытуцыі. Нягледзячы на заклікі апазіцыі, Вярхоўны Савет не адстаяў галоўнага рэдактара ўласнага выдання[2].

17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.[3] Каб выканаць свой грамадскі абавязак перад чытачамі, Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Тым часам «Народная газета», перайшоўшы на аднабаковае асвятленне грамадскіх падзей, згубіла больш за палову сваіх чытачоў (наклад зменшыўся ад 558,4 тыс. асобнікаў у сакавіку 1995 да 258,1 тыс. у верасні 2005), значная частка якіх перайшлі на чытанне «Народнай Волі».

Сучаснасць

Асвятляе пытанні грамадска-палітычнага, міжнароднага жыцця, праблемы эканомікі, культуры, навукі, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь.

Шмат увагі аддае пытанням маралі і права, адносінам чалавека і грамадства. Публікуе заканадаўчыя акты, матэрыялы інфармацыйна-палітычныя, па пытаннях эканомікі, адукацыі, культуры і гісторыі Беларусі, экалогіі, сацыяльных праблемах, спорце.

Шырока выкарыстоўвае лісты чытачоў, пазаштатных аўтараў.

Галоўныя рэдактары

  • Іосіф Сярэдзіч (1990-1995)
  • Мікалай Галко (1995-1996)
  • Міхаіл Шыманскі (1996-2004)
  • Уладзімір Андрыевіч (2005-2014)
  • Ігар Савосценка (з 2014)

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 171. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012