Слонім: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
|||
Радок 41: | Радок 41: | ||
|афіцыйная мова = |
|афіцыйная мова = |
||
|афіцыйная мова-ref = |
|афіцыйная мова-ref = |
||
|насельніцтва = |
|насельніцтва = 49441 |
||
|крыніца насельніцтва = <ref name="2017-Estimate"/> |
|крыніца насельніцтва = <ref name="2017-Estimate"/> |
||
|год перапісу = |
|год перапісу = 2018 |
||
|шчыльнасць = |
|шчыльнасць = |
||
|нацыянальны склад = |
|нацыянальны склад = |
Версія ад 22:56, 24 ліпеня 2019
Горад
Слонім
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сло́нім[3] (афіц. транс.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 513 чалавек (2017)[2].
Гісторыя
Летапісныя назвы: Услонім, Васлонім, якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.
Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў драўляны замак. Упершыню Слонім згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1252 г. У XII—XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1283 годам згадваецца «князь васлонімскі» Васілька[4]. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410 года. З 1413 года Слонім у складзе Троцкага ваяводства.
У 1490 г. Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, у асноўным пабудаваны новы замак. У 1531 вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка Р. Валовіча, з 1586 — канцлера літоўскага Л. Сапегі. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з’яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага[5]. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян[5].
Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
З 1795 г. Слонім знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і з’яўляецца цэнтрам губерні. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). У 1896—1946 гг. дзейнічаў Слонімскі лесапільны завод. Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2010 – 48,8 тыс. чал.; 2015 – 49 334 чал.[6]; 2016 – 49 528 чал.[7]; 2017 – 49 513 чал.[2]
Эканоміка
У горадзе больш 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовы, лёгкай і інш. галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшка», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».
У 1813—1905 гг. у горадзе працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.
Культура
Слонімскі драматычны тэатр. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага, этнаграфічны музей-майстэрня «Беларускае мястэчка», музей кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.
Адукацыя
У горадзе працуюць 10 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй. Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй.
СМІ
- «Газета Слонімская». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад "Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».
- «Слонімскі веснік». Орган мясцовых улад.
Славутасці
- Слонімскі касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі і манастыр бернардзінак
- Слонімская ратуша
- Слонімская Свята-Траецкая царква (колішні касцёл і манастыр бернардзінцаў)
- Слонімскі касцёл святога Андрэя
- Слонімская сінагога
- Спаса-Праабражэнскі сабор
- манастыр бенедыктынак (1801)
- капліца Святога Дамініка (1745)
- Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага (XIX ст.)
- Слонімскі сядзібна-паркавы комплекс «Альбярцін»
- будынак Слонімскага банка
- будынак Слонімскага вакзала
- будынак аустэрыі (2-я палова XVIII ст.)
- жылыя дамы (XIX — 1-й пал. XX ст.).
- Слонімскі Дабравешчанскі манастыр (2003)
- Слонімскі ідал[8]
-
Капліца Святога Дамініка (1745)
-
Слонімская Свята-Траецкая царква (колішні касцёл і манастыр бернардзінцаў)
-
Жылы дом па пл. Леніна, 6
-
Танк у цэнтры
Вядомыя асобы
- Ніна Іванаўна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык
- Майкл Маркс, брытанскі прадпрымальнік
- Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан, рэктар Віленскага ўніверсітэта
- Віталь Аляксандравіч Прыма, беларускі дыпламат
- Канстанцін Пушкарэвіч, славяназнавец
- Фёдар Міхайлавіч Сінічкін (1901—1962), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
- Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі (1869—1968), археолаг і краязнавец.
- Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — с. 90.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6. Мінск, 2001.
Літаратура
- В. Супрун. Загадкі слонімскіх замкаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1986. — ISSN 0131-2669 С. 18—20.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонім
- Геаграфічныя звесткі па тэме Слонім на OpenStreetMap
- м. Слонім на Radzima.org
- «Гісторыя Слонімшчыны»
- Васілёвец — блог, прысвечаны гісторыі Слоніма і Слонімшчыны