Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 113: Радок 113:


* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1816]] — 614 чал.
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1816]] — 614 чал.
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2006]] — 7,4 тыс. чал.; [[2009]] — 6&nbsp;886 чал. (перапіс); [[2016]] — 6&nbsp;600 чал.<ref name="2016-Estimate"/>; [[2017]] — 6&nbsp;481 чал.<ref name="2017-Estimate"/>
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2006]] — 7,4 тыс. чал.; [[2009]] — 6&nbsp;886 чал. (перапіс); [[2016]] — 6&nbsp;600 чал.<ref name="2016-Estimate"/>; [[2017]] — 6&nbsp;481 чал.<ref name="2017-Estimate"/>; 2018 — 6426 чал.


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==

Версія ад 08:31, 25 ліпеня 2019

Горад
Свіслач
Будынак раённай адміністрацыі
Будынак раённай адміністрацыі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
4,28 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
6 481 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Паштовыя індэксы
231960, 231969
Аўтамабільны код
4
СААТА
4252501000
Афіцыйны сайт
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (горад) (Беларусь)
Свіслач (горад)
Свіслач (горад) (Гродзенская вобласць)
Свіслач (горад)

Сві́слач[2] (афіц. транс.: Svislač) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). За 90 км на поўдзень ад г. Гродна, за 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач, аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 6 481 чал. (2017)[1].

Назва

Тапонім «Свіслач», відавочна, утварылася ад назвы ракі[3]. У сваю чаргу адпаведны гідронім мае яцвяскае паходжанне, і азначае «балота», «вільгаць». Назву горада звязваюць з ракой Вісла, адкуль рухаліся славянскія плямёны, або з ракой Свіслач, левым прытокам Нёмана[4].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256:

" Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны
Іпацьеўскі летапіс
"

У ХIII ст. Свіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Свіслацкага староства Ваўкавыскага павета. У 1523 Свіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ва ўладанні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе змяняў Свіслач на Ляхавічы.

Будынак гімназіі, 1880

З сяр. XVI ст. Свіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 — зноў да Хадкевічаў. У 1667 уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка[5].

У 1778 Свіслач перайшла ў валоданне Вінцэнта Тышкевіча, сенатара Вялікага Княства Літоўскага, жанатага на пляменніцы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У 1793 Свіслач увайшла ў Гродзенскае ваяводства. У кан. XVIII ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губерні. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1804 В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзаф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.

У Першую сусветную вайну ў 19151918 Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.

У верасні 1939 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. 14 снежня 2000 Свіслач атрымала статус горада[6].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Свіслач»[8].

Культура

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы.

Адукацыя

У 1-й пал. XIX стагоддзя тут працавала найлепшая на Літве гімназія (цяпер гімназія № 1 імя К. Каліноўскага), у якой навучаліся Восіп Кавалеўскі, Напалеон Орда, Юзаф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і іншыя вядомыя асобы.

Славутасці

Будынак Свіслацкай гімназіі
Касцёл Св. Францыска Асізскага

Помнікі:

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 337.
  4. История на Свислочский районный исполнительный комитет
  5. Свіслач //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 559.
  6. Статус: Свислочь теперь город // «БДГ. Деловая газета», 28 снежня 2000.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Свислочь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі