Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 149: Радок 149:
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе]]
[[Катэгорыя:Органы выканаўчай улады Беларусі]]

Версія ад 08:21, 28 ліпеня 2019

Рада Народных Міністраў БНР
скарочана — Рада Міністраў БНР
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 20 лютага 1918
Папярэдняе ведамства Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда
Дата скасавання 11 кастрычніка 1918
Заменена на Рада Народных Міністраў БНР

Беларускі Народны Сакратарыят — выканаўчы орган, створаны ў Мінску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езду. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага 1918 і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.

Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Брэсцкі мір). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»

Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Першы Старшыня — Язэп Варонка, у ліпені 1918 — Раман Скірмунт (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — Іван Серада, з кастрычніка 1918 — Антон Луцкевіч.

Табліца

Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918
НС замежных спраў Язэп Варонка БСГ, цэнтр
НС унутраных спраў Іван Макрэеў ПС-Р, украінец
НС асветы А. Смоліч БСГ, правы
НС юстыцыі Я. Бялевіч ПС-Р, левы
НС народнай гаспадаркі І. Серада беспартыйны
НС шляхоў зносін В. Рэдзька ПС-Р
НС фінансаў Г. Белкінд ПС-Р, яўрэй
НС сацыяльнай апекі П. Бадунова БСГ, левая, «бястужаўка»
НС вялікарускіх спраў П. Злобін ПС-Р, правы, рускі
НС пошты і тэлеграфу А. Карабач БСГ, цэнтр
НС кантролю П. Крачэўскі БСГ, цэнтр
НС земляробства Т. Грыб БСГ, левы
НС ваенных спраў К. Езавітаў БСГ
НС без партфеля М. Гутман яўрэйская партыя С. С. і Е. С.
Кіраўнік справамі Л. Заяц народны сацыяліст

Гл. таксама

Літаратура

  • Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
  • Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.