Ліям Нісан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
|дата смерці =
|дата смерці =
|месца смерці =
|месца смерці =
|прафесія = {{акцёр|ЗША|Паўночнай Ірландыі|Вялікай Брытаніі}}
|прафесія = {{акцёр|Паўночнай Ірландыі|Вялікай Брытаніі}}
|грамадзянства = {{UK}} <br /> {{USA}}
|грамадзянства = {{UK}}
|гады актыўнасці = 1978 — наш час
|гады актыўнасці = 1978 — наш час
|кірунак =
|кірунак =
Радок 18: Радок 18:
}}
}}


'''Уільям Джон «Ліям» Нісан''' ({{lang-en|William John "Liam" Neeson}} нар. [[7 чэрвеня]] [[1952]] г.)<ref name=swe>{{Cite news|last=Morales|first=Tatiana|title=Liam Neeson On Kinsey|publisher=CBS News|date=15 December 2004|url=http://www.cbsnews.com/stories/2004/12/15/earlyshow/leisure/celebspot/main661155.shtml|accessdate=16 October 2010}}</ref> — ірландскі і амерыканскі [[акцёр]], афіцэр [[Ордэн Брытанскай імперыі|ордэна Брытанскай імперыі]].
'''Уільям Джон «Ліям» Нісан''' ({{lang-en|William John "Liam" Neeson}} нар. [[7 чэрвеня]] [[1952]] г.)<ref name=swe>{{Cite news|last=Morales|first=Tatiana|title=Liam Neeson On Kinsey|publisher=CBS News|date=15 December 2004|url=http://www.cbsnews.com/stories/2004/12/15/earlyshow/leisure/celebspot/main661155.shtml|accessdate=16 October 2010}}</ref> — ірландскі [[акцёр]], афіцэр [[Ордэн Брытанскай імперыі|ордэна Брытанскай імперыі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 22:34, 28 ліпеня 2019

Ліям Нісан
Liam Neeson
Ліям Нісан на амерыканскім фестывале кіно ў Довіле, верасень 2012
Імя пры нараджэнні Уільям Джон Нісан
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1952(1952-06-07) (71 год)
Месца нараджэння Бэлімена, Паўночная Ірландыя
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Bernard Neeson[d][1]
Маці Katherine Brown[d][1]
Жонка Natasha Richardson[d][2]
Дзеці Micheál Richardson[d] і Daniel Jack Neeson[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1978 — наш час
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Венецыянскі кінафестываль» (1996)
IMDb ID 0000553
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Джон «Ліям» Нісан (англ.: William John "Liam" Neeson нар. 7 чэрвеня 1952 г.)[3] — ірландскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія

Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён гуляў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліям пачынае гуляць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і прымаецца працаваць у мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе згуляць ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.

У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі удастоіў Ліяма Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.

Кінакар'ера

Ліям Нісан у верасні 2008-га

Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліям Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.

Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»[4], і з тых часоў ён з'явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Утоеная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен:Пачатак», «Рэальнае каханне» і іншых.

Асабістае жыццё

Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Трэмблан ў Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліяма Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.

Ліям Нісан з'яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул[5].

Ліям нарадзіўся ў сям'і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам[6]. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але афіцыйнага пацверджання ад самага акцёра так і не было.

Зараз Ліям Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Morales, Tatiana (15 December 2004). "Liam Neeson On Kinsey". CBS News. Праверана 16 October 2010.
  4. de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday.
  5. "Grieving Liam Neeson looks downcast as he leaves The Ivy alone". Daily Mail. London. 6 April 2009. Праверана 22 February 2011.
  6. Liam-Neeson considers converting Islam. Dailymail.co.uk (26 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012.

Спасылкі