Удзельнік:Andrei Schutt/Чарнавік-12: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Andrei Schutt (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Andrei Schutt (размовы | уклад)
Радок 57: Радок 57:
=== Аўстрыйскія карпарацыі ===
=== Аўстрыйскія карпарацыі ===


У аўстрыйскіх Картэлі навучэнцаў сярэдніх школ (Mittelschüler-Kartell-Verband) і Асацыяцыі (гімназічных) школьных злучэнняў (Verband der (gymnasialen) Schülerverbindungen) існуе шэсць шаржаў:
У аўстрыйскіх {{нп3|Mittelschüler-Kartell-Verband|Картэлі навучэнцаў сярэдніх школ|de|Mittelschüler-Kartell-Verband}} ({{lang-de|Mittelschüler-Kartell-Verband}}) і Асацыяцыі (гімназічных) школьных злучэнняў ({{lang-de|Verband der (gymnasialen) Schülerverbindungen}}) існуе шэсць шаржаў:


* '''сеньёр''' (×);
* '''сеньёр''' (×);

Версія ад 15:43, 3 жніўня 2019

Шаржыртары нямецкай хрысціянскай студэнцкай карпарацыі „Rostocker Wingolf“  (ням.) (1904).

Шаржы (адз. л. шаржа; ням.: Charge, польск.: szarża[1] ад фр.: la charge — цяжар, абавязак) — агульная назва для кіруючых пасад (кіраўніцтва) у студэнцкіх карпарацыях  (ням.). Такім чынам ужо называлася кіраўніцтва ў студэнцкіх ордэнах  (ням.) і гістарычных студэнцкіх зямляцтвах  (ням.). Той, хто займае пасаду-шаржу, называецца шаржыртарам (ням.: Chargierter)[2] ці шаржаваным[3]; пры гэтым абодва тэрміны — «шаржа» ды «шаржыртар» — у пазначэнні асобы пасадоўцы часта ўжываюцца як адпаведнікі[4]. Назва запазычана са спецыялізаванай вайсковай мовы, дзе словы: ням.: Charge[5], польск.: szarża[6][7], бел.: «шаржа»[8] ёсць сінонімамі ў сваіх мовах такіх слоў як: «званне», «чын», «ранг», «ступень».

Разнавіднасць шаржаў

Аўгуст Фурман. «Берлінскія студэнты ў 1912 годзе» (ручны роспіс фота).

Тыповымі для розных студэнцкіх карпарацый з'яўляецца наступныя склады шаржаў.

Фехтуючыя карпарацыі

З'яўляючыся найстарэйшымі студэнцкімі злучэннямі, карпарацыі такога тыпу, як коры  (ням.) (карпусы; ням.: Corps), у якіх дасюль ужываецца мензурнае фехтаванне  (ням.) (ням.: Mensur), вызначылі наступны ўзор складу шаржаў:

  • сеньёр  (ням.) (ням.: Senior), які таксама можа звацца першым шаржыртарам (ням.: Erstchargierter) або рэчнікам (прамоўцай, спікерам; ням.: Sprecher);
  • кон-сеньёр  (ням.) (ням.: Consenior), таксама — другі шаржыртар (ням.: Zweitchargierter) або фехтварт (захавальнік фехтавальнага звычая; ням.: Fechtwart);
  • суб-сеньёр  (ням.) (ням.: Subsenior), таксама — трэці шаржыртар (ням.: Drittchargierter), шрыфтварт (захавальнік пісьма; ням.: Schriftwart), сакратар (ням.: Sekretär) або актуары (пісар; ням.: Aktuar).

Звычайна пасадоўцы-шаржы да подпісаў, што імі ставяцца пасля цыркелей  (ням.) (ням.: Zirkel) сваіх карпарацый, дадаюць адмысловыя сімвалы ў выглядзе крыжыкаў (ням.: Chargenzeichen): × — першы шаржыртар, ×× — другі шаржыртар і ××× — трэці шаржыртар. Але ў канвентах сеньёраў  (ням.) (ням.: Senioren-Convent), якія ўтвараюць шаржы карпарацый, што дзейнічаюць у Гётынгене, Клаўсталі  (ням.), Гановеры, Ене, Лейпцыге, Мюнхене, Пасау і Ульме, робіцца наадварот: сеньёр ставіць тры крыжыка, а суб-сеньёр — адзін крыжык.

У дадзеных студэнцкіх карпарацыях сеньёр ёсць „Primus inter pares“ (першым сярод роўных) з ліку шаржыртараў, ён кіруе актыўнай дзейнасцю свайго злучэння і прадстаўляе яго перад знешнім светам. Кон-сеньёр з’яўляецца першым намеснікам сеньёра, ён адказвае за фехтавальную падрыхтоўку (ням.: Mensuretriebe) і займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў карпарацыі. Суб-сеньёр ёсць адказным за ліставанне (карэспандэнцыю) і рэгіструе хаду канвентаў, часам таксама з'яўляецца адказным за касу карпарацыі.

У фехтуючых студэнцкіх карпарацыях такія пасадоўцы, як фукс-магістры  (ням.) (ням.: Fuchsmajor), адказныя за выхаванне новых карпарантаў — фуксаў  (ням.) (ням.: Fuchs, Füxe), па склаўшайся традыцыі не адносіцца да ліку шаржаў.

Нефехтуючыя карпарацыі

Шаржыртары швейцарскай змешанай мужчынска-жаночай акадэмічнай карпарацыі „Welfen Zürich“  (ням.) (2009).

Для нефехтуючых студэнцкіх карпарацый тыповым з'яўляецца наступны склад шаржаў:

  • сеньёр або рэчнік (×);
  • кон-сеньёр (××);
  • шрыфтфюрар (кіруючы пісьмом; ням.: Schriftführer) (×××);
  • касір (ням.: Kassier) (××××);
  • фукс-магістр (FM).

Але ў шмат якіх злучэннях фукс-магістры таксама не належаць да ліку шаржаў, а з'яўляюцца проста «функцыяй»

Хрысціянскія карпарацыі

Большасць злучэнняў, што ўтвараюць сабой саюз хрысціянскіх студэнцкіх карпарацый „Wingolf“  (ням.), мае наступны склад шаржаў:

  • сеньёр (×);
  • фукс-магістр (××);
  • кнайпварт (захавальнік застольных традыцый; ням.: Kneipwart) (×××).

У сваю чаргу, каталіцкія студэнцкія карпарацыі  (ням.) ў ліку шаржаў па-ранейшаму маюць таксама скрыптараў (пісараў; ням.: Scriptor; інакш — шрыфтвартаў або шрыфтфюрараў) і квестараў (ням.: Quästor; інакш — касэнвартаў (захавальнікаў касаў; ням.: Kassenwart) або касіраў).

Аўстрыйскія карпарацыі

У аўстрыйскіх Картэлі навучэнцаў сярэдніх школ  (ням.) (ням.: Mittelschüler-Kartell-Verband) і Асацыяцыі (гімназічных) школьных злучэнняў (ням.: Verband der (gymnasialen) Schülerverbindungen) існуе шэсць шаржаў:

  • сеньёр (×);
  • кон-сеньёр (××);
  • фукс-магістр (FM);
  • шрыфтфюрар (×××);
  • касір (××××);
  • будэнварт (захавальнік маёмасці ў належным стане; ням.: Budenwart) (BW).

Швейцарскія карпарацыі

Польскія і балтыйскія карпарацыі

Зноскі

  1. Banda (Słownik), Poznańska Korporacja Akademicka „Surma“ [dostęp 2019-07-30].
  2. Шаржиртер // Электронно-библиотечная система Znanium.com [дата доступа: 30.07.2019].
  3. Рыжакова С. Фуксы, коммильтоны, филистры...: некоторые предварительные заметки и материалы о студенческих корпорациях Латвии // «Антропологический форум» № 19 ONLINE [дата доступа: 30.07.2019].
  4. Robert Paschke: Studentenhistorisches Lexikon. SH-Verlag 1999, S. 64.
  5. Вызначэнне тэрміна „Charge“ ў Wikiwörterbuch.
  6. Вызначэнне тэрміна „Szarża“ ў Wikisłowniku.
  7. Szarża, Słownik języka polskiego (Wydawnictwo Naukowe PWN SA) [dostęp 2019-07-30].
  8. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. — 2-ое выд., дапрац. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2006. — С. 126.