Ціма Беларускіх: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сінглы: Дададзены новы сінгл
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 74: Радок 74:
* 2019 — «Витаминка
* 2019 — «Витаминка


{{Зноскі}}
== Зноскі ==
{{reflist|2}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 18:28, 3 жніўня 2019

Ціма Беларускіх
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Цімафей Андрэевіч Марозаў
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1998(1998-10-01)[1] (25 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 2017 — ц.ч.
Інструменты вакал, кантрабас, віяланчэль
Жанры поп-музыка, рэп
Псеўданімы Цiма Беларускiх
Лэйблы Kaufman Label
belorusskih.love
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цімафе́й Андрэ́евіч Маро́заў, больш вядомы як Ціма Беларускіх (нар. 1 кастрычніка 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі поп-спявак, рэпер, аўтар песень. Атрымаў вядомасць у 2018 годзе з песнямі «Мокрые кроссы» і «Незабудка», якія занялі першыя месцы расійскага музычнага чарта «Яндекс.Музыка»[4]. Дэбютная кружэлка выканаўцы «Твой первый диск — моя кассета» таксама ўзначаліла альбомны рэйтынг «Apple Music»[5].

Біяграфія

Цімафей нарадзіўся 1 кастрычніка 1998 года ў Мінску. Рос у поўнай сям’і: бацька — колішні вакаліст опернага тэатра, зараз жыве ў Індыі, дзе выкладае музыку дзецям, маці — настаўнік музыкі (на цяперашні момант — у дэкрэтным адпачынку). Таксама ў рэпера ёсць старэйшы брат. Па дадзеных СМІ, па стане на 2018 год яго бацькі ў разводзе[6].

Па ўласных словах, з ранняга дзяцінства Цімафей захапляўся музыкай. У 6 гадоў бацькі адвялі яго ў музычную школу, дзе ён займаўся гульнёй на віяланчэлі. З 6 да 12 гадоў Ціма актыўна займаўся футболам, але ўсё-такі хадзіць у секцыю на трэніроўкі яму надакучыла і ён кінуў. У школе Ціма вучыўся добра, паспяхова сумяшчаючы яе са спортам. Акрамя таго, часта выступаў на канцэртах школьнай самадзейнасці[7].

У 10 гадоў Ціма Беларускіх паступіў у Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і вучыўся там да 9-га класа, пасля чаго пастуіў у лінгвагуманітарны каледж. Яго вучоба там скончылася пасля двух чвэрцяў. «Прагульваў — і не зраслося», — казаў Цімафей аб прычынах свайго сыхода з каледжа. Сваю вучобу спявак працягнуў у школе, дзе скончыў дзясяты клас і паступіў у каледж мастацтваў, але і там Беларускіх правучыўся менш за семестр. Сам Ціма распавядаў, што ў той час граў у пераходах на віяланчэлі. Акрамя таго, падпрацоўваў прадаўцом марожанага і грузчыкам[8].

У 2016 годзе Цімафей не прайшоў кастынг, арганізаваны беларускім рэп-лэйблам «Kaufman» ў мінскім клубе «Re:Public», але ў наступным годзе ўсё-такі стаў удзельнікам лэйбла[9].

Першыя трэкі ў супрацоўніцтве з лэйблам рэпер запісаў у сярэдзіне 2017 г., аднак ніводная з іх не дабілася значнай папулярнасці. На пачатку 2018 года Ціма Беларускіх выдае свой першы міні-альбом, а ў сярэдзіне таго года — сінгл «Мокрые кроссы», які прынес шырокую вядомасць выканаўцу. На відэахостынгу «YouTube» за кароткі перыяд ён набраў 7 млн. праглядаў, трапіў у найбуйнейшы расійскі музычны чарт «Яндекс.Музыка», дзе дасягнуў першага месца, а па выніках года ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» заняў 11-е месца ў рэйтынгу найбольш праслухоўваных песень[4].

Неўзабаве выйшла песня «Незабудка», якая ўжо праз некалькі дзён пасля прэм’еры трапіла на другое месца рэйтынга «Яндекс.Музыка». Сумесны відэакліп на трэкі «Мокрые кроссы» і «Незабудка» набраў 15 млн. праглядаў на «YouTube».

20 кастрычніка 2018 года спявак даў у мінскім клубе «Re: Public» свой першы сольны канцэрт. Далей былі канцэрт у Гомелі 26 кастрычніка, у Наваполацку 3 лістапада і 7 лістапада яшчэ адзін у Мінску[4].

30 студзеня 2019 г. выдаў свой першы студыйны альбом — «Твой первый диск — моя кассета», які дасягнуў высокіх пазіцый у альбомных чартах «Яндэкс.Музыкі» і «Apple Music». У красавіку таго ж года трапіў у намінанты рэйтынга часопіса «Forbes» «Прафесіянал да 30 гадоў» у катэгорыі «Музыка і кіно». Паводле часопіса, толькі на адных канцэртах Беларускіх зарабіў прынамсі 230 тыс. долараў[10].

Псеўданім

Прадстаўнікі лэйбла, на якім выдаецца Ціма Беларускіх, пракаментавалі выбар псеўданіма наступным чынам: «Па-першае, мы з Беларусі. Заўжды хацелася нейкай павышанай увагі да нашай краіны ў плане музыкі. Заўжды яна неяк недаацэньвалася, недаглядалася, недаслухвалася. Таму мы вырашылі, што псеўданім адразу мусіць паказваць, хто і адкуль. Па-другое, так супала, што “Ціма” гэта амаль па-англійску “каманда” (team). Мы ўсе з Беларусі і мы разам працуем над адной справай»[11].

Сам Цімафей назваў сабе «патрыётам, якому хочацца, каб пра Беларусь часцей згадвалі ў свеце». Таксама ён адзначыў, што з’язджаць з краіны не збіраецца, бо «тут ёсць усё, каб рухацца далей»[7].

Газета «Наша Ніва» звяртае ўвагу, што прозвішча Беларускіх — не беларускага паходжання і ўвогуле аксюмаран, паколькі падобнае формаўтварэнне характэрна для прозвішчаў прыгонных сялянаў, што ўтвараліся ад назваў памешчыцкіх родаў, а ў Беларусі дваранаў Беларускія ніколі не было[12].

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

  • 2017 — «Рассвет» (бел.: «Світанак»)
  • 2017 — «Заново» (бел.: «Нанова»)
  • 2018 — «Дождь» (бел.: «Дождж»)
  • 2018 — «Взял и полетел» (бел.: «Узяў і паляцеў»)
  • 2018 — «Девочка-песня» (бел.: «Дзяўчынка-песня»)
  • 2018 — «Привет давай перевернем» (бел.: «Прывітанне давай перавернем»)
  • 2018 — «Мокрые кроссы» (бел.: «Мокрыя кросы»)
  • 2018 — «О простом» (бел.: «Аб простым»)
  • 2018 — «Искры» (бел.: «Іскры»)
  • 2018 — «Не онлайн» (бел.: «Не анлайн»)
  • 2018 — «Незабудка» (бел.: «Незабудка»)
  • 2019 — «Витаминка» (бел.: «Вітамінка»)
  • 2019 — «Я больше не напишу» (бел.: «Я больш не напішу»)
  • 2019 — «Поезда» (бел.: «Цягнікі»)
  • 2019 — «Алёнка» (бел.: Алёнка)

Відэакліпы

  • 2017 — «Рассвет»
  • 2017 — «Заново»
  • 2018 — «Мокрые кроссы» + «Незабудка»
  • 2019 — «Витаминка

Зноскі

  1. Что слушает молодежь: Топ – 5 молодых звезд, по которым фанатеют ваши дети // Комсомольская правда / под ред. Н. О. ВячеславовнаКомсомольская правда, 1925. — 655000 экз. — ISSN 0233-433X; 1563-6372 Праверана 15 ліпеня 2022.
  2. https://sputnik.by/20181204/Kto-takoy-Tima-Belorusskikh-biografiya-i-interesnye-fakty-o-pevtse-1038994558.html
  3. Кто такой Тима Белорусских: биография и интересные факты о певце — 2018. Праверана 29 ліпеня 2022.
  4. а б в Рэп-зорка Ціма Беларускіх трымае першае і другое месца ў галоўным расійскім хіт-парадзе . Наша Ніва (27 кастрычніка 2018). Праверана 22.05.2019.
  5. Музыкальные чарты за неделю: лидируют Тима Белорусских, Kazka, Zivert, Фейс и другие (руск.). Рамблер (21 лютага 2019). Праверана 22.05.2019.
  6. Кто такой Тима Белорусских: биография и интересные факты о певце (руск.). Sputnik (4 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
  7. а б Рэп-зорка Ціма Беларускіх даў сваё першае вялікае інтэрв'ю: галоўныя цытаты . Наша Ніва (17 студзеня 2019). Праверана 22.05.2019.
  8. Миллионер в мокрых кроссах: сколько приносят Тиме Белорусских самые привязчивые поп-хиты 2019-го (руск.). Forbes (4 красавіка 2019). Праверана 22.05.2019.
  9. Продюсер Тимы Белорусских — о том, как найти, раскрутить и удержать новую звезду (руск.). The Flow (12 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
  10. Тима Белорусских — номинант в рейтинг Forbes (руск.). Tut.by (4 красавіка 2019). Праверана 22.05.2019.
  11. Хто такі Ціма Беларускіх? Пяць фактаў . Будзьма беларусамі! (12 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.
  12. Чаму «Беларускіх» не беларускае прозвішча і ўвогуле аксюмаран . Наша Ніва (9 снежня 2018). Праверана 22.05.2019.

Спасылкі