Чэхія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 90: Радок 90:
Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху [[неаліт]]а. У [[Антычнасць|Антычнасці]], у [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]], праз гэтую тэрыторыю ішла міграцыя [[кельты|кельтаў]], а крыху пазней, у [[I стагоддзе|I ст. н.э.]], тут жылі германскія плямёны маркамані і куадзі. А калі пачалося [[Вялікае перасяленне народаў]], германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі [[славяне]], што прыйшлі ад узбярэжжа [[Чорнае мора|Чорнага мора]] і з [[Карпаты|Карпацкіх гор]].
Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху [[неаліт]]а. У [[Антычнасць|Антычнасці]], у [[III стагоддзе да н.э.|III ст. да н.э.]], праз гэтую тэрыторыю ішла міграцыя [[кельты|кельтаў]], а крыху пазней, у [[I стагоддзе|I ст. н.э.]], тут жылі германскія плямёны маркамані і куадзі. А калі пачалося [[Вялікае перасяленне народаў]], германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі [[славяне]], што прыйшлі ад узбярэжжа [[Чорнае мора|Чорнага мора]] і з [[Карпаты|Карпацкіх гор]].


У [[VII стагоддзе|VII ст.]] франкскі гандляр [[Само]] падтрымаў тутэйшых славян у барацьбе супраць [[Авары|авараў]] і зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай дзяржавы. У [[VIII стагоддзе|VIII ст.]] сталец захапіў мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя [[Вялікая Маравія|Вялікае Маравіі]]. У канцы [[IX стагоддзе|IX ст.]] у складзе Вялікай Маравіі з’явілася княства [[Чэшскае княства|Багемія]], пад уладай дынастыі [[Пржамысловічы|Пржамысловічаў]]. Напачатку X стагоддзя [[Вялікая Маравія]] [[Бітва пры Прэсбургу|была знішчана]] [[мадзьяры|мадзьярамі]], аднак чэшскія князі, браты [[Спытыгнеў I]] і [[Ураціслаў I]] паспяхова адбілі мадзьярскае нашэсце. У 1002 годзе Багемія на правах аўтаномнага суб’екта ўвайшла ў склад [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай Імперыі]], у 1198 княства было пераўтворана ў каралеўства. Залатым векам [[Каралеўства Багемія|Багеміі]] стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль [[Карл IV Люксембургскі|Карл IV]] атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў [[Градчаны|Градчанах]].
У [[VII стагоддзе|VII ст.]] франкскі гандляр [[Само]] падтрымаў тутэйшых славян у барацьбе супраць [[Авары|авараў]] і зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай дзяржавы. У [[VIII стагоддзе|VIII ст.]] сталец захапіў мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя [[Вялікая Маравія|Вялікае Маравіі]]. У канцы [[IX стагоддзе|IX ст.]] у складзе Вялікай Маравіі з’явілася княства [[Чэшскае княства|Багемія]], пад уладай дынастыі [[Пржамысловічы|Пржамысловічаў]]. Напачатку X стагоддзя [[Вялікая Маравія]] [[Бітва пры Прэсбургу|была знішчана]] [[мадзьяры|мадзьярамі]], аднак чэшскія князі, браты [[Спытыгнеў I]] і [[Ураціслаў I]] паспяхова адбілі мадзьярскае нашэсце. У 1002 годзе Багемія на правах аўтаномнага суб’екта ўвайшла ў склад [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай Імперыі]], у 1198 княства было пераўтворана ў каралеўства. Залатым векам [[Каралеўства Багемія|Багеміі]] стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль [[Карл IV Люксембургскі|Карл IV]] атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў [[Градчаны|Градчанах]]. У 1402 пражскі багаслоў [[Ян Гус]] распачаў пратэстанцкую рэфармацыю, у выніку чаго разгарнуліся [[Гусіцкія войны]] (1419—1434), якія нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі.


[[File:Defenestration-prague-1618.jpg|thumb|[[Пражская дэфенестрацыя]] 1618, з якой пачалася [[Трыццацігадовая вайна]]. Дэфенестрацыя — выкідванне ненавісных чыноўнікаў у вокны — чэшскі гістарычны феномен]]
У 1402 пражскі багаслоў [[Ян Гус]] распачаў пратэстанцкую рэфармацыю, у выніку чаго разгарнуліся [[Гусіцкія войны]] (1419—1434), якія нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. У 1526 Багемія трапіла пад уладу аўстрыйскіх [[Род Габсбургаў|Габсбургаў]]. У 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайне]] і было жорстка задушана. У 1621 былі пакараны лідары паўстання. [[Габсбургі]] канчаткова ўключылі Багемію ў склад Аўстрыйскай імперыі, і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: у сярэдзіне ХІХ стагоддзя па-чэшску размаўлялі ўсяго 15 % насельніцтва краіны (якое, дарэчы, скарацілася на траціну). У канцы ХІХ стагоддзя, калі Аўстрыйская імперыя трансфармавалася ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўтра-Венгрыю]], у Чэхіі пачынаецца перыяд [[чэшскае нацыянальнае адраджэнне|чэшскага нацыянальнага адраджэння]]. На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў, з іх каля 90 000 змагаліся ў арміях дзяржаў [[Антанта|Антанты]].
У 1526 Багемія пачала пераходзіць пад уладу аўстрыйскіх [[Род Габсбургаў|Габсбургаў]]. У 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайне]]. У 1620 20-тысячнае паўстанцкае войска было разбітаў [[Бітва на Белай Гары|Бітве на Белай Гары]] і паўстанне было жорстка задушана. У 1621 лідары паўстання былі пакараны смерцю. [[Габсбургі]] канчаткова ўключылі Багемію ў склад Аўстрыйскай імперыі, і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: у сярэдзіне ХІХ стагоддзя па-чэшску размаўлялі ўсяго 15 % насельніцтва краіны (якое, дарэчы, скарацілася на траціну). З распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі (1806) Багемія афіцыйна стала часткай Аўстрыйскай імперыі, і ў Чэхіі пачынаецца перыяд [[чэшскае нацыянальнае адраджэнне|чэшскага нацыянальнага адраджэння]] так званага "[[рамантычны нацыяналізм|рамантычнага нацыяналізму]]". У канцы, калі ХІХ стагоддзя Аўстрыйская імперыя трансфармавалася ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўтра-Венгрыю]], землі Багеміі і Славакіі сталі прамысловым сэрцам шматнацыянальнай дзяржавы.

На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў. За габсбургскую марархію чэхі паміралі вельмі неахвотна, затое каля 90 000 чэхаў з вялікім энтузіязмам змагаліся ў арміях дзяржаў [[Антанта|Антанты]].


[[File:Czechoslovakia II.png|thumb|Першая Чэхаславакія (1918—1938)]]
[[File:Czechoslovakia II.png|thumb|Першая Чэхаславакія (1918—1938)]]

Версія ад 10:23, 8 жніўня 2019

Чэшская Рэспубліка
чэшск.: Česká republika
Герб Чэхіі
Сцяг Чэхіі Герб Чэхіі
Дэвіз: «Pravda vítězí»
«Праўда перамагае»
Гімн: «Kde domov můj»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1993 (ад Чэхаславакіі)
Афіцыйная мова чэшская
Сталіца Прага
Найбуйнейшыя гарады Прага, Брно, Острава, Пльзень
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мілаш Земан
Андрай Бабіш
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
116-я ў свеце
78.866 км²
2
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

10.578.820[1] чал. (85-я)
134 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$196,068 млрд [2]  (49-ы)
$18.534,333[2]  (36-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$368,659 млрд[2]  (51-ы)
$34.849,351[2]  (38-ы)
ІРЧП (2016) 0,878[3] (вельмі высокі) (28-ы)
Этнахаронім чэх, чэшка, чэхі
Валюта чэшская крона (Kč ,CZK)
Авіякампанія České aerolinie
Інтэрнэт-дамены .cz, .eu
Код ISO (Alpha-2) CZ
Код ISO (Alpha-3) CZE
Код МАК CZE
Тэлефонны код +420
Часавыя паясы +1, улетку +2

Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (чэшск.: Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выхаду да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.

Рэльеф Чэхіі ўзгорысты, па перыметры краіну аблямоўваюць сярэдневышынныя горныя сістэмы: Судэты, Чешскі Лес, Шумава і інш. Клімат умераны, кантынентальны.

Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Сённяшня Чэхія ўспадкавала землі гістарычных рэгіёнаў Багемія, Маравія і Чэшская Сілезія.

Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ.

Чэхія — эканамічна развітая краіна, высокапрыбытковая (паводле класіфікацыі Сусветнага банку) сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка. Першая дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прынятая ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (1995). З 2004 года з’яўляецца сябрам ЕС. Чэхія прызнана адной з самых бяспечных краін свету.

Этымалогія

Назва «Чэхія» паходзіць ад імя славянскага племя чэхаў.

Афіцыйная назва краіны — Чэшская Рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе — Cesko.

Геаграфічнае становішча

Чэхія мяжуе з Польшчай, на паўночным усходзе Германіяй на паўночным захадзе і захадзе, Аўстрыяй на поўдні і Славакіяй на ўсходзе. Не мае прамога выхаду да мора, аднак выгаднае становічша на скрыжаванні транспартных шляхоў, да таго ж, на водападзеле, часткова кампенсуе гэты эканоміка-геаграфічны хіб.

Прырода

Карта

Чэхія — краіна узвышшаў і сярэдняй вышыні гор. На захадзе — Чэшскае ўзвышша, на паўднёвым захадзе — Шумава, на паўночным захадзе — Рудныя горы (Крушнэ-Горы).

Па тэрыторыі чэхіі праходзіць галоўны еўрапейскі водападзел: рэкі краіны нясуць свае воды у тры моры: Чорнае (Марава), Балтыйскае (Одра) і Паўночнае моры (Эльба). Па землях Багеміі цякуць рэкі Лаба і яе прыток Влтава, на берагах якой раскінулася Прага. Найбуйнейшая рака Маравіі — Марава, вялікі прыток Дуная. На паўночных схілах Усходніх Судэт бярэ пачатак рака Одра, што мае ў Чэхіі 112 км свайго верхняга цячэння.

Гісторыя

Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішла міграцыя кельтаў, а крыху пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны маркамані і куадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гор.

У VII ст. франкскі гандляр Само падтрымаў тутэйшых славян у барацьбе супраць авараў і зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай дзяржавы. У VIII ст. сталец захапіў мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя Вялікае Маравіі. У канцы IX ст. у складзе Вялікай Маравіі з’явілася княства Багемія, пад уладай дынастыі Пржамысловічаў. Напачатку X стагоддзя Вялікая Маравія была знішчана мадзьярамі, аднак чэшскія князі, браты Спытыгнеў I і Ураціслаў I паспяхова адбілі мадзьярскае нашэсце. У 1002 годзе Багемія на правах аўтаномнага суб’екта ўвайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі, у 1198 княства было пераўтворана ў каралеўства. Залатым векам Багеміі стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль Карл IV атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў Градчанах. У 1402 пражскі багаслоў Ян Гус распачаў пратэстанцкую рэфармацыю, у выніку чаго разгарнуліся Гусіцкія войны (1419—1434), якія нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі.

Пражская дэфенестрацыя 1618, з якой пачалася Трыццацігадовая вайна. Дэфенестрацыя — выкідванне ненавісных чыноўнікаў у вокны — чэшскі гістарычны феномен

У 1526 Багемія пачала пераходзіць пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. У 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак Трыццацігадовай вайне. У 1620 20-тысячнае паўстанцкае войска было разбітаў Бітве на Белай Гары і паўстанне было жорстка задушана. У 1621 лідары паўстання былі пакараны смерцю. Габсбургі канчаткова ўключылі Багемію ў склад Аўстрыйскай імперыі, і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: у сярэдзіне ХІХ стагоддзя па-чэшску размаўлялі ўсяго 15 % насельніцтва краіны (якое, дарэчы, скарацілася на траціну). З распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі (1806) Багемія афіцыйна стала часткай Аўстрыйскай імперыі, і ў Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння — так званага "рамантычнага нацыяналізму". У канцы, калі ХІХ стагоддзя Аўстрыйская імперыя трансфармавалася ў Аўтра-Венгрыю, землі Багеміі і Славакіі сталі прамысловым сэрцам шматнацыянальнай дзяржавы.

На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў. За габсбургскую марархію чэхі паміралі вельмі неахвотна, затое каля 90 000 чэхаў з вялікім энтузіязмам змагаліся ў арміях дзяржаў Антанты.

Першая Чэхаславакія (1918—1938)

Пасля Першай сусветнай вайны была ўтвораная незалежная Чэхаславакія. У спадчыну ад Габсбургаў маладая дзяржава атрымала значны прамысловы комплекс, які паспяхова выкарыстоўвала, мадэрнізавала і развівала, у 1920-х-1930-х з’яўляючыся адной з найбольш прамыслова развітых краін свету. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але далей за школы палітыка падтрымкі нацыянальных меншасцяў не пайшла, што выклікала незадаволенасць. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер — праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судзеты — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, ненадоўга далучыла да сябе т.зв. Чэшскі Цешын — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. Працэс дэцэнтралізацыі прывёў да усталявання Другой рэспублікі, калі Славакія і Падарпацкая Русь дасягнулі ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавалі, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія.

Нягледзячы на больш за мільённую мабілізацыю і пагадненне аб узаемнай дапамозе з Францыяй, у сакавіку 1939, пасля ўварвання нямецкіх войск, аслабелая дзяржава распалася на марыянеткавы пратэктарат Багеміі і Маравіі пад кантролем Германіі, незалежную Славакію і Карпацкую Украіну, якая адразу ж была анексавана Венгрыяй. За перыяд акупацыі на тэрыторыі Чэхіі было забіта каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — яўрэі. Чэзія была вызвалена ад гітлераўцаў адной з апошніх У 19451946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.

Вуліца Прагі, жнівень 1968. [Пражская вясна

скончылася з уварваннем войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавору ў Чэхію]]

Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя ўзмацнілася і ў лютым 1948 усталявала сацыялістычны рэжым. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам». Аднак войскі Арганізацыі Варшаўскага дагавора прыпынілі гэтыя спробы — рэформы і іх крывавае завяршэнне вясной 1968 года атрымалі назву «Пражскае вясны».

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «аксамітная рэвалюцыя», што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію («аксамітны развод»). У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза, у 2007 стала часткай Шэнгенскай зоны.

Насельніцтва

Да 2001 года назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны — −0,1 %.

Большасць насельніцтва ёсць чэхамі — каля 95 %, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (цыганы), палякі, яўрэі. Гл. таксама Яўрэі ў Чэхіі

Згодна з перапісам 2001 году, большасць насельніцтва Чэхіі — атэісты (59 %), 26 % — каталікі, 2,5 % — пратэстанты.

Дзяржаўны лад

Чэхія — парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады — на ўрадзе і парламенце.

Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя мае 56 дэпутатаў у ніжняй палаце парламента, Грамадзянская дэмакратычная партыя — 53, кансерватыўная партыя TOP 09 — 41, Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі — 26, правацэнтрысцкая партыя «Грамадскія справы» — 24.

Знешняя палітыка

Найбольш блізкімі сябрамі Чэхіі з’яўляюцца Польшча, Венгрыя і Славакія. Учацвярох яны утвараюць т.зв. Вышаградскую групу.

Беларуска-чэшскія адносіны

Адміністрацыйны падзел

Сталіца — Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак — краёў, кожны з якіх падзяляецца на акрэсы.

Спіс краёў:

Эканоміка

Чэшская эканоміка — рыначная, адна з найбольш стабільных сярод краін былога сацыялістычнага блока. Рост ВУП у 20002001 гг. быў выкліканы зніжэннем на мытных пошлін з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.

Рост ВУП у 2015, 2016, 2017 гадах склаў 5,4 %, 2,5 % і 4,3 % адпаведна; інфляцыя — 2,4 % (2017), 0,7 % (2016).[4]

Зброя і войска

Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % ВУП.

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі