Таццяна Мікалаеўна Барамзіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 6: Радок 6:
|месца нараджэння =
|месца нараджэння =
|месца смерці =
|месца смерці =
|выява = Tat'yana Baramzina.jpg
|выява = Tatyana Baramzina.jpg
|шырыня =
|шырыня =
|апісанне выявы =
|апісанне выявы =

Версія ад 02:06, 10 жніўня 2019

Таццяна Мікалаеўна Барамзіна
Татьяна Николаевна Барамзина
Файл:Tatyana Baramzina.jpg
Дата нараджэння 19 снежня 1919(1919-12-19)[1] ці 12 снежня 1919(1919-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1944(1944-07-05)[1] (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1944
Званне
яфрэйтар
Яфрэйтар
Яфрэйтар
Часць 70-я стралковая дывізія
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тацця́на Мікала́еўна Барамзіна́ (руск.: Татьяна Николаевна Барамзина; 12 снежня 1919, Глазаў, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 5 ліпеня 1944, Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, СССР) — савецкі снайпер і тэлефаністка, ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна). Яфрэйтар.

У гады Вялікай Айчыннай вайны скончыла Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі і з красавіка 1944 года ваявала на 3-ім Беларускім фронце, забіўшы 16 салдат праціўніка. З прычыны праблем са здароўем перавучылася ў тэлефаністку. 5 ліпеня 1944 года ў складзе 3-ага стралковага батальёна 252-га стралковага палка (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана да тылу праціўніка дзеля захопу вузла дарог і ўтрымання яго да прыбыцця асноўных сіл. Але на маршы батальён сутыкнуўся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка і быў разбіты, а сама Таццяна Барамзіна была схоплена і жорстка забітая. Перад смерцю яе доўга катавалі так, што яе змаглі апазнаць толькі па рэшткам абмундзіравання і па валасох.

Біяграфія

Даваенныя гады

Таццяна Барамзіна нарадзілася ў горадзе Глазаве ў шматдзетнай сям'і. Бацька, Мікалай Макаравіч, быў працоўным на чыгунцы, у гады НЭПу пачаў гандляваць хлебам «па патэнце другога разраду» і быў пазбаўлены выбарчых правоў. Маці, Марфа Мітрафанаўна, вяла хатнюю гаспадарку, з 1928 года пачала гандляваць замест мужа. Пасля яе смерці ў 1931 годзе Марфа Мітрафанаўна дабілася аднаўлення выбарчых правоў. Яна не спыняла гандаль, і ў 1933 іх дом быў канфіскаваны[2].

Таццяна расла мужнай і фізічна моцнай дзяўчынкай, лёкка пераплывала Чэпцу[2]. Скончыўшы 7 класаў школы і Глазаўскае педагагічнае вучылішча, дзе яна ўступіла ў камсамол, стала членам ТСААВІЯХІМа і Расійскага чырвонага крыжа, навучыўшыся страляць з вінтоўкі. Пасля сканчэння вучылішча ў 1937 годзе працавала ў школах сёлаў Амутніцы, Каркашура, Парзёў[2].

У 1940 годзе паступіла ў Пермскі педагагічны інстытут на геаграфічны факультэт. Пасля пачатку вайны прасілася на фронт, але атрымала адмову. Працягнуўшы навучанне, стала працаваць выхавальніцай у дзіцячым садку для эвакуіраваных, вучылася на курсах медсёстраў, здавала кроў[2].

Вялікая Айчыйная вайна

У 1943 годзе была залічана ў Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі, пасля сканчэння якой у красавіку 1944 была накіравана на 3-і Беларускі фронт. У бітвах яна забіла са снайперскай вінтоўкі 16 салдат праціўніка, але хутка ў яе пачаў пагаршацца зрок. Адмовіўшыся дэмабілізавацца, Таццяна перавучылася ў тэлефаністку[2].

22 і 23 сакавіка 1944 года ў бітвах каля вёскі Малое Маразова пад моцным артылерыйскім абстэлам яна 14 разоў выпраўляла парваную тэлефонную сувязь.

5 ліпеня 1944 года Таццяна ў складзе 3-яга стралковага батальёна 252-га стралковага палка (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана ў тыл праціўніка для выканання баявой задачы — захапіць у тыле ворага вузел дарог і ўтрымліваць яго да прыбыцья асноўных сіл[2]. На маршы каля вёскі Пекаліна батальён сутыкнуўся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка. У баі Таццяна пад агнём дапамагала параненым. Бача перавагу праціўніка, яна загадала параненым адступаць да лесу, а тым, хто не можа — укрыцца ў бліндажы. Таццяна адстрэльвалася да апошняй кулі, забіўшы 20 варожых салдат. Захапіўшы бліндаж, нацысты расстралялі параненых з супрацьтанкавай стрэльбы. Таццяну доўга катавалі: цела парэзалі кінжалам, вочы выкалалі, грудзі зрэзалі, у жывот уваткнулі штык і дабілі стрэлам з супрацьтанкавай стрэльбы ў галаву. Апазналі яе толькі па рэштках абмундзіравання і па валасох[2].

Таццяна Барамзіна была пахавана на станцыі Волма, а ў 1963 годзе яе астанкі былі перанесены ў брацкую магілу ў вёску Каліта Смалявіцкага раёна Мінскаq вобласці.[2].

Узнагароды і званні

Памяць

8 мая 1946 года вуліца Пралетарская ў Глазаве, дзе вырасла Таццяна, была названа яе імем. Маці, Марфе Мітрафанаўне, павярнулі хату, якая стала выконваць ролю своеасаблівага «музея» Таццяны Барамзіной, пакуль не трапіла пад знос у 1960-я гады[2].

У Глазаве[3] і Іжэўску пастаўленыя помнікі.

Яе імем названая школа № 86, спартыўная дзіцяча-юнацкая школа ў Пермі і школа № 53 у Іжэўску. Навек залічана ў спіс сярэдняй школы № 2 горада Глазава. На будынку Пермскага педагагічнага інстытута ў ейную памяць пастаўлена мемарыяльная дошка[4].

Імем Таццяны Барамзіной названыя вуліцы ў Мінску, Глазаве, Іжэўску, Пермі, Падольску[4].

Зноскі

  1. а б Tatyana Nikolayevna Baramzina // TracesOfWar
  2. а б в г д е ё ж з Кочин Глеб. Таня с улицы Пролетарской (руск.). Красное Знамя. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 20 лістапада 2012.
  3. Вечная слава героям Великой Отечественной (руск.). Специальная (Коррекционная) образовательная школа №5 г. Глазова. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 29 лістапада 2012.
  4. а б Уфаркин Н. В.. Герой Советского Союза Барамзина Татьяна Николаевна (руск.).

Літаратура

Энцыклапедыі і даведнікі
  • Абаев — Любичев. Барамзина Татьяна Николаевна // Герои Советского Союза. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1.
  • Памятник Герою Советского Союза Т. Н. Барамзиной, погибшей 5 июля 1944 г. // Памятники истории и культуры Удмуртии: каталог / ред. О. П. Майкова. — Изд. 2-е, перераб. — Ижевск, 1990. — С. 25-26.
Нарысы і мемуары
  • Крюков И. До последнего патрона // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза. — М.: Политиздат, 1969. — 447 с.
  • Татьяна Николаевна Барамзина (1919—1944) // Знаменательные даты г. Глазова — 2004 / ПНБ им. В. Г. Короленко. — Глазов, 2003. — С. 29-30.
  • Кулемин И. Г., Сентемова Л. Ф., Ислентьева Р. А. Герои Советского Союза — наши земляки. Устинов, 1985. — С. 14.
  • Навечно в сердце народном // Белорусская советская энциклопедия. — 3. — Мн., 1984. — С. 607.
  • Николаев В. И. Танины тополя — Ижевск : Удмуртия, 1970. — 78 с — 30 000 экз.
  • Героини. Вып. 1. — М., 1969. — С. 29-36.
Артыкулы
  • Кочин Г. Неизвестные страницы жизни Татьяны Николаевны Барамзиной, Героя Советского Союза / Глеб Кочин // Красное знамя. — 2012. — 25 янв. — С. 3.
  • 19 декабре Татьяна Барамзиналы тырмысал 90 арес = 19 декабря Татьяне Барамзиной исполнилось бы 90 лет / подготовила Елена Пономарева // Иднакар. — 2009. — 22 дек. — С. 3. — Содерж.: Ноку вунонтэм = Никогда не забудем; Дауръёслы — сюлмамы = В сердце — навеки; Танялы сизьыса… = Посвящая Тане.
  • Конюхова Т. Ф. Барамзина Т. Н. // Огненные детство и юность: очерк / Т. Ф. Конюхова. — Ижевск, 2007. — С. 25.
  • Варанкина О. «Живая вернусь героем…»: [к 85-летию со дня рождения Героя Советского Союза Татьяны Барамзиной] / О. Варанкина // Мой город. — 2004. — 23 дек. — С. 15.
  • Сунцова Н. Беларусь музъем понна… = За землю Белоруссии: [Т. Н. Барамзина] / Н. Сунцова // Иднакар. — 2004. — 21 дек. — С. 4.
  • Варанкина О. Все перевернула война: Именем этой девушки названы ўлицы в Глазове, в Ижевске, Перми, Подольске, Минске: [Т. Н. Барамзина] / О. Варанкина // Красное знамя. — 2004. — 21 дек. — С. 3.
  • Голубева Г. Памятник Герою Советского Союза Татьяне Барамзиной / Г. Голубева // Ленинский путь. — 1958. — 10 дек. — С. 1.


Шаблон:Снайперы Другой сусветнай вайны