Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой [[Саргасава мора]], пасля чаго гіне. [[Лічынка|Лічынкі]], якія з'явіліся на свет, разам з [[Гальфстрым]]ам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа [[Еўропа|Еўропы]].

== Промысел і ахова ==
== Ахова ==
[[Файл:Eels 1385.JPG|thumb|left|Страва з вугра]]
У 2010 годзе [[Грынпіс]] дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).
У 2010 годзе [[Грынпіс]] дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).
Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.
Апісанне
Мае падоўжанае цела характэрнай формы з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—
6 кг. Луска дробная, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску, спіна цёмна-зялёная ці бурая, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.
Распаўсюджванне
Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах Нарачанскай і Браслаўскай груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.
Экалогія
Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці. Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах.
Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы.
Промысел і ахова
У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).
Літаратура
Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. ISBN 978-985-553-128-0