Вугор еўрапейскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
'''Рачны вугор''', '''еўрапейскі вугор''',''' звычайны вугор''', '''звычайны рачны вугор''' (''Anguilla anguilla'') — [[Від, біялогія|від]] драпежных прэснаводных [[Рыбы|рыб]] з сямейства [[рачныя вугры]]. |
'''Рачны вугор''', '''еўрапейскі вугор''',''' звычайны вугор''', '''звычайны рачны вугор''' (''Anguilla anguilla'') — [[Від, біялогія|від]] драпежных прэснаводных [[Рыбы|рыб]] з сямейства [[рачныя вугры]]. |
||
== Назва == |
|||
Народныя назвы ''вугар, вангор'' і інш. |
|||
== Апісанне == |
== Апісанне == |
||
Радок 45: | Радок 48: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* ''Касцючэнка А. А.'' Вугор еўрапейскі // {{Крыніцы/ЭПБ|1}} |
* ''Касцючэнка А. А.'' Вугор еўрапейскі // {{Крыніцы/ЭПБ|1}} |
||
* Вугор еўрапейскі // {{Крыніцы/БЭ|4}} |
|||
* Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / рэд. А. А. Крывіцкі, Л. П. Кунцэвіч. ― Мн.: Беларус. навука, 1999. — 239 с. ISBN 985-08-0185-9 |
* Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / рэд. А. А. Крывіцкі, Л. П. Кунцэвіч. ― Мн.: Беларус. навука, 1999. — 239 с. ISBN 985-08-0185-9 |
||
* ''Гричик В. В., Бурко Л. Д.'' Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. ISBN 978-985-553-128-0 {{ref-ru}} |
* ''Гричик В. В., Бурко Л. Д.'' Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. ISBN 978-985-553-128-0 {{ref-ru}} |
Версія ад 20:53, 15 жніўня 2019
Вугор еўрапейскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Anguilla anguilla Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.
Назва
Народныя назвы вугар, вангор і інш.
Апісанне
Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае цела з невялікай прыплюснутай галавой. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—6 кг. Самцы, як правіла, значна меншыя за самак. Зверху цела цёмна-зялёнае або бура-чорнае, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма. Луска дробная, паглыблена ў скуру, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.
У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод.
Распаўсюджанне
Прахадная рыба. Нерастуе ў Саргасавым моры.
Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах Нарачанскай і Браслаўскай груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.
Рачныя вугры здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах.
Экалогія і размнажэнне
Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Удзень трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы, часцей за ўсё закопваецца ў глеісты грунт. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці.
Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай (акунь, джгір, плотка). Меншыя асобіны кормяцца лічынкамі водных насякомых, малюскамі, чарвямі і ракападобнымі. Сезон адкорму цягнецца ўсю цёплую пару года. Зімой не корміцца. Халодную пару года праводзіць у стане спячкі, закопваючыся глыбока ў глей.
Нерастуе вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў даўжынёю 6—8 см, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы. Пражыўшы ў прэсных вадаёмах ад 5 да 25 год, вугры пачынаюць зваротную міграцыю ў мора.
Промысел і ахова
Каштоўная прамысловая рыба, далікатнае і тлустае мяса (тлустасць дасягае 27,5 %) высока цэніцца, асабліва ў вэнджаным выглядзе.
У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).
Літаратура
- Касцючэнка А. А. Вугор еўрапейскі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Вугор еўрапейскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / рэд. А. А. Крывіцкі, Л. П. Кунцэвіч. ― Мн.: Беларус. навука, 1999. — 239 с. ISBN 985-08-0185-9
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. ISBN 978-985-553-128-0 (руск.)