Грэнландыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69: Радок 69:
Упершыню востраў быў выяўлены [[Ісландыя|ісландскім]] мараком Гунбьёрнам каля [[875]] года (на бераг не схадзіў). У [[982]] годзе ісландзец [[Нарвегія|нарвежскага]] паходжання [[Эрык Руды|Эрык Раўда (Руды)]] зрабіў першае абследаванне вострава і назваў яго Грэнландыяй.
Упершыню востраў быў выяўлены [[Ісландыя|ісландскім]] мараком Гунбьёрнам каля [[875]] года (на бераг не схадзіў). У [[982]] годзе ісландзец [[Нарвегія|нарвежскага]] паходжання [[Эрык Руды|Эрык Раўда (Руды)]] зрабіў першае абследаванне вострава і назваў яго Грэнландыяй.


У [[983]] годзе на поўдні Грэнландыі былі заснаваныя нарманскія (ісландскія) [[Калонія|калоніі]], якія праіснавалі да [[15 стагоддзе|XV стагоддзя]]. У [[11 стагоддзе|XI стагоддзі]] насельніцтва Грэнландыі, у тым ліку і карэннае — эскімосы, прыняла [[хрысціянства]] (у 1126 г. ў Грэнландыі заснавана першае біскупства). З [[1262]] года да пачатку [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзя]] Грэнландыя фактычна прыналежыла Нарвегіі. У 1721 годзе пачалася каланізацыя вострава Даніяй. У 1744 годзе [[Данія]] ўсталявала дзяржаўную манаполію (існавала да 1950 года) на гандаль з Грэнландыяй. У 1814 годзе пры скасаванні дацка-нарвежскай уніі 1380 года Грэнландыя засталася за Даніяй і да 1953 года з'яўлялася яе калоніяй. У 1953-м Грэнландыя была абвешчана часткай тэрыторыі Дацкага каралеўства. У красавіку 1940 года, пасля акупацыі Даніі Нямеччынай, урад ЗША заявіла аб распаўсюджванні на Грэнландыю дактрыны Манро. 9 красавіка 1941 г. пасланец Даніі ў Вашынгтоне падпісаў з амерыканскім урадам т. зв. дамову аб абароне Грэнландыі (ратыфікавана дацкім Рыгсдагам 16 мая 1945 гады). ЗША прыступілі да стварэння на Грэнландыі вайсковых баз. Пасля ўступа Даніі ў НАТА (4 красавіка 1949 г.) паміж дацкім і амерыканскім урадамі 27 красавіка 1951 г. было падпісана новая дамова, па якой Данія і ЗША ажыццяўляюць сумесную абарону вострава. У [[1971]] годзе [[ЗША]] мелі ў Грэнландыі 2 вайсковыя базы і іншыя вайсковыя аб'екты.
У [[983]] годзе на поўдні Грэнландыі былі заснаваныя нарманскія (ісландскія) [[Калонія|калоніі]], якія праіснавалі да [[15 стагоддзе|XV стагоддзя]]. У [[11 стагоддзе|XI стагоддзі]] насельніцтва Грэнландыі, у тым ліку і карэннае — эскімосы, прыняла [[хрысціянства]] (у 1126 г. ў Грэнландыі заснавана першае біскупства). З [[1262]] года да пачатку [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзя]] Грэнландыя фактычна прыналежыла Нарвегіі. У 1721 годзе пачалася каланізацыя вострава Даніяй. У 1744 годзе [[Данія]] ўсталявала дзяржаўную манаполію (існавала да 1950 года) на гандаль з Грэнландыяй. У 1814 годзе пры скасаванні дацка-нарвежскай уніі 1380 года Грэнландыя засталася за Даніяй і да 1953 года з'яўлялася яе калоніяй. У 1953-м Грэнландыя была абвешчана часткай тэрыторыі Дацкага каралеўства. У красавіку 1940 года, пасля акупацыі Даніі Нямеччынай, урад ЗША заявіла аб распаўсюджванні на Грэнландыю дактрыны Манро. 9 красавіка 1941 г. пасланец Даніі ў Вашынгтоне падпісаў з амерыканскім урадам т. зв. дамову аб абароне Грэнландыі (ратыфікавана дацкім Рыгсдагам 16 мая 1945 гады). ЗША прыступілі да стварэння на Грэнландыі вайсковых баз. Пасля ўступа Даніі ў НАТА (4 красавіка 1949 г.) паміж дацкім і амерыканскім урадамі 27 красавіка 1951 г. было падпісана новая дамова, па якой Данія і ЗША ажыццяўляюць сумесную абарону вострава. У [[1971]] годзе [[ЗША]] мелі ў Грэнландыі 2 вайсковыя базы і іншыя вайсковыя аб'екты. У 2019 годзе [[Прэзідэнт ЗША]] [[Дональд Трамп]] заявіў, што цікавіўся купляй вострава.


== Палітычная структура ==
== Палітычная структура ==

Версія ад 20:56, 23 жніўня 2019

Данія Грэнландыя
Kalaallit Nunaat
Герб Грэнландыі
Сцяг Грэнландыі Герб Грэнландыі
Гімн: «Nunarput utoqqarsuanngoravit»
Афіцыйная мова Грэнландская
Сталіца Нук
Найбуйнейшыя гарады Нук, Сісіміут, Ілулісат, Какарток
Форма кіравання Аўтаномная парламентарная манархія
Каралева
Высокі камісар
Прэм'ер-міністр
Старшыня Інатсісартута
Маргрэтэ II
Мікаэла Энгель
Кім Кільсэн
Ларс Эміль Ёхансэн
Дзярж. рэлігія Царква Дацкага Народа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

2.166.086 км²
83,1
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

55.860[1] чал.
0,026 чал./км²
ІРЧП (2010) 0,786 (высокі) ()
Этнахаронім Грэнландцы
Валюта Дацкая крона (kr., DKK)
Інтэрнэт-дамен .gl
Код ISO (Alpha-2) GL
Код ISO (Alpha-3) GRL
Тэлефонны код +299
Часавыя паясы -4 - +0

Грэнландыя (грэнл.: Kalaallit Nunaat, [kalaːɬit nunaːt]; дацк.: Grønland, [ˈɡʁɶnˌlanˀ]) — аўтаномная тэрыторыя ў складзе Даніі, якая знаходзіцца на аднайменным востраве ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна і прылеглых астравах. Мае марскія межы з Канадай на паўночным захадзе. На ўсход ад Грэнландыі размешчана Ісландыя.

Гісторыя

Упершыню востраў быў выяўлены ісландскім мараком Гунбьёрнам каля 875 года (на бераг не схадзіў). У 982 годзе ісландзец нарвежскага паходжання Эрык Раўда (Руды) зрабіў першае абследаванне вострава і назваў яго Грэнландыяй.

У 983 годзе на поўдні Грэнландыі былі заснаваныя нарманскія (ісландскія) калоніі, якія праіснавалі да XV стагоддзя. У XI стагоддзі насельніцтва Грэнландыі, у тым ліку і карэннае — эскімосы, прыняла хрысціянства (у 1126 г. ў Грэнландыі заснавана першае біскупства). З 1262 года да пачатку XVIII стагоддзя Грэнландыя фактычна прыналежыла Нарвегіі. У 1721 годзе пачалася каланізацыя вострава Даніяй. У 1744 годзе Данія ўсталявала дзяржаўную манаполію (існавала да 1950 года) на гандаль з Грэнландыяй. У 1814 годзе пры скасаванні дацка-нарвежскай уніі 1380 года Грэнландыя засталася за Даніяй і да 1953 года з'яўлялася яе калоніяй. У 1953-м Грэнландыя была абвешчана часткай тэрыторыі Дацкага каралеўства. У красавіку 1940 года, пасля акупацыі Даніі Нямеччынай, урад ЗША заявіла аб распаўсюджванні на Грэнландыю дактрыны Манро. 9 красавіка 1941 г. пасланец Даніі ў Вашынгтоне падпісаў з амерыканскім урадам т. зв. дамову аб абароне Грэнландыі (ратыфікавана дацкім Рыгсдагам 16 мая 1945 гады). ЗША прыступілі да стварэння на Грэнландыі вайсковых баз. Пасля ўступа Даніі ў НАТА (4 красавіка 1949 г.) паміж дацкім і амерыканскім урадамі 27 красавіка 1951 г. было падпісана новая дамова, па якой Данія і ЗША ажыццяўляюць сумесную абарону вострава. У 1971 годзе ЗША мелі ў Грэнландыі 2 вайсковыя базы і іншыя вайсковыя аб'екты. У 2019 годзе Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што цікавіўся купляй вострава.

Палітычная структура

З прыняццем Канстытуцыі Даніі 5 чэрвеня 1953 г. Грэнландыя абвешчана раўнапраўнай часткай Каралеўства Данія. Прававы статут Грэнландыі ўсталяваны Законам аб пашырэнні ўнутранай аўтаноміі Грэнландыі, які прыняты Фалькетынгам Даніі 17 лістапада 1978 г. і ўхвалены на рэферэндуме ў Грэнландыі 17 студзеня 1979 г.

Форма кiравання — парламенцкая дэмакратыя ў рамках канстытуцыйнай манархіі.

Глава дзяржавы — каралева Даніі, прадстаўленая ў Грэнландыі Вярхоўным камісарам. 2 дэпутата ад Грэнландыі выбіраюцца ў парламент Даніі.

Вышэйшы заканадаўчы орган Грэнландыі — Ландстынг, складаецца з 31 дэпутата, абранага на 4 гады ўсеагульным галасаваннем на аснове прапарцыйнага прадстаўніцтва. Дзейнічае ўсеагульнае выбарчае права. Выбарчыя правы ўяўляюцца з 18 гадоў.

Вышэйшы выканаўчы орган — Ландсстюры (урад) — фарміруецца Ландстынгам на аснове парламенцкай большасці. Прэм'ер-міністр абіраецца Парламентам (звычайна ім становіцца лідар партыі большасці).

Насельніцтва

Насельніцтва — 55,9 тыс. чалавек (адзнака на 2017), у тым ліку грэнландцаў (эскімосаў) каля 90 %. У гэты лік не ўключаны персанал ваенных баз ЗША (да 2-4 тыс. чал.).

Пасля Другой сусветнай вайны у выніку зніжэння смяротнасці (да 8 на 1000 жыхароў) і рэзкага павелічэння нараджальнасці (да 50 на 1000 жыхароў) назіраўся хуткі рост насельніцтва (у 1945 у Грэнландыі пражывала 21 тыс. . чал., у 1970 — 47 тыс. чал.).

Зараз (у 2010 годзе) нараджальнасць складае 14,68 на 1000, смяротнасць — 8,05 на 1000, эміграцыя з Грэнландыі — 5,99 жыхароў з 1000. У выніку гадавы прырост насельніцтва цяпер складае 0,06 %.

Звыш 9/10 насельніцтва сканцэнтравана на паўднёва-заходнім узбярэжжы Грэнландыі, дзе размешчаны найбольш буйныя населеныя пункты (гарады) — Нуук (сталіца, 15 тыс. жыхароў), Какарток, Ілулісат, Сісіміут, Маніітсок.

У Грэнландыі з 1 ліпеня 2009 года адзінай афіцыйнай мовай з'яўляецца грэнладская (адна з эскімоскіх моў). Раней другой афіцыйнай мовай з'яўлялася дацкая. Многія жыхары Грэнландыі валодаюць англійскай мовай у якасці трэцяй. Асноўная рэлігія — хрысціянства (лютэранства).

Гарады Грэнландыі

Сталіца Грэнландыі — Нуук (Гатхоб) — заснаваны ў 1728 годзе, лічыцца адным з самых старажытных гарадоў вострава, адміністрацыйным, культурным, палітычным цэнтрам Грэнландыі. У ім пражывае каля 15000 гараджан. Менавіта тут знаходзіцца Нацыянальны музей Грэнландыі, у якім захоўваюцца разнастайныя экспанаты (ад унікальных эскімоскіх мумій да твораў народнай творчасці) і адзіны на востраве ўніверсітэт.

Горад Какарток (Юліянсхоб), які з'яўляецца цэнтрам паўднёвай тэрыторыі краіны, славіцца адзіным у Грэнландыі фантанам, упрыгожаным меднымі таблічкамі з імёнамі гарадскіх жыхароў і вядомай скульптурай «Камень і чалавек». Какарток лічыцца самым прыгожым з гарадоў Грэнландыі. Даведацца больш аб прыкладным творчасці мясцовых жыхароў можна наведаўшы музей гэтага горада.

Горад Упернавік — самая паўночная паромная прыстань вострава Грэнландыі. На думку мясцовых жыхароў, не пабываўшы ў гэтым горадзе, Вы не даведаецеся, што такое сапраўдны холад — гадовая тэмпература тутэйшых месцаў не перавышае 5 градусаў. І, вядома, тут ёсць свой музей, які захоўвае вялікую калекцыю гарпуноў і каякаў усіх відаў.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі