Ян Павел II: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 71: Радок 71:


=== Служэнне царкве ===
=== Служэнне царкве ===
[[Выява:Karol Wojtyla-wikary w Niegowici.jpg|thumb|250px|Святар Караль Вайтыла ў Няговічы, [[1948]]]]
[[Выява:Karol Wojtyla-wikary w Niegowici.jpg|thumb|250px|left|Святар Караль Вайтыла ў Няговічы, [[1948]]]]
[[Выява:Karol Wojtyła - wizytacja zakonu oo. Karmelitów na Piasku w Krakowie 1967.jpg|thumb|250px|Візіт ў кармеліцкую царкву Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве — пачатак чэрвеня 1967 года, незадоўга да свайго прызначэння кардыналам]]
[[Выява:Karol Wojtyła - wizytacja zakonu oo. Karmelitów na Piasku w Krakowie 1967.jpg|thumb|Візіт ў кармеліцкую царкву Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве — пачатак чэрвеня 1967 года, незадоўга да свайго прызначэння кардыналам]]
У 1946 прыняў сан свяшчэнніка. У 1946—48 вучыўся ў [[Рым]]е, Бельгіі і Францыі. 3 1958 біскуп, з 1963 арцыбіскуп-мітрапаліт кракаўскі; удзельнічаў у рабоце 2-га Ватыканскага сабора. 3 1967 кардынал.
У 1946 прыняў сан свяшчэнніка. У 1946—48 вучыўся ў [[Рым]]е, Бельгіі і Францыі. 3 1958 біскуп, з 1963 арцыбіскуп-мітрапаліт кракаўскі; удзельнічаў у рабоце 2-га Ватыканскага сабора. 3 1967 кардынал.



Версія ад 23:47, 26 жніўня 2019

Ян Павел II
лац.: Ioannes Paulus PP. II

Герб
Сцяг264-ы Папа Рымскі
16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Ян Павел I
Пераемнік Бенедыкт XVI
Сцяг6-ы Суверэн Ватыкана
16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
Папярэднік Ян Павел I
Пераемнік Бенедыкт XVI

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць ксёндз, паэт, палітык, пісьменнік, праваабаронец, прафесар, філосаф, пераходны дыякан, latin catholic deacon, Папа Рымскі, архіепіскап, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 18 мая 1920(1920-05-18)[1][2][…]
Смерць 2 красавіка 2005(2005-04-02)[2][4][…] (84 гады)
Пахаванне
Бацька Караль Вайтыла[d]
Маці Эмілія Вайтыла[d][7]
Прыняцце свяшчэннага сану 1 лістапада 1946
Кардынал з 26 чэрвеня 1967

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Залаты Алімпійскі ордэн
Залаты Алімпійскі ордэн
Ордэн Усмешкі
Ордэн Усмешкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ян Па́вел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, італ.: Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła польскае вымаўленне ; 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — Папа Рымскі з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года. У 2014 годзе Рымска-каталіцкай царквой абвешчаны святым.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Караль Юзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям’і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папу было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.

Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. У час нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[8]

У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.

Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах — на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.

Служэнне царкве

Святар Караль Вайтыла ў Няговічы, 1948
Візіт ў кармеліцкую царкву Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве — пачатак чэрвеня 1967 года, незадоўга да свайго прызначэння кардыналам

У 1946 прыняў сан свяшчэнніка. У 1946—48 вучыўся ў Рыме, Бельгіі і Францыі. 3 1958 біскуп, з 1963 арцыбіскуп-мітрапаліт кракаўскі; удзельнічаў у рабоце 2-га Ватыканскага сабора. 3 1967 кардынал.

Папа Рымскі з 1978 года. Выжыў пасля замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года.

Пантыфікат Яна Паўла ІІ вядомы адкрытым дыялогам: ён пасрэднічае ў міжнародных канфліктах, выступае са зваротамі аб міры, праводзіць супольныя малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій. Пры ім праведзена рэформа кананічнага права (1984), выдадзены новы «Катэхізіс каталіцкай царквы» (1992), рэарганізавана Рымская курыя, ажыццёўлены шматлікія кананізацыі і беатыфікацыі.

Папа правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардыналы. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме «motu proprio», тысячы папскіх лістоў.

Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і папу Пію IX (18461878). Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.

Аўтар прац па праблемах хрысціянскай філасофіі чалавека («Любоў і адказнасць», 1960; «Асоба і ўчынак», 1969; «Пытанні суб'екта маральнасці», 1991), шматлікіх энцыклік, а таксама вершаў, паэм, п'ес.

Ацэнкі

У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

Глядзець таксама

Зноскі

  1. Иоанн Павел II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Johannes Paul II. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://www.nytimes.com/2013/02/14/world/europe/popes-birthplace-marktl-am-inn-laments-resignation.html
  4. Johannes Paul II. // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б http://www.loc.gov/resource/lcwa00085477.rUaOsjI0RaizrARXM1lLGA/
  6. а б http://www.catholicculture.org/culture/liturgicalyear/calendar/day.cfm?date=2014-10-22
  7. а б в Catalog of the German National Library Праверана 11 жніўня 2023.
  8. His Holiness John Paul II. Short Biography // vatican.va

Літаратура

Спасылкі