Нёман (спартыўны комплекс, Гродна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|выява = [[Выява:Стадыён "Нёман" 9585.jpg|300px|ЦСК «Нёман»]]
|выява = [[Выява:Стадыён "Нёман" 9585.jpg|300px|ЦСК «Нёман»]]
|былыя назвы = «Чырвоны сцяг» (1963—2001)<br>Спартыўны камбінат «Нёман» (2001—2007)
|былыя назвы = «Чырвоны сцяг» (1963—2001)<br>Спартыўны камбінат «Нёман» (2001—2007)
|месцазнаходжанне = [[Гродна]], вул. Камунальная, 3
|месцазнаходжанне = [[Беларусь]], [[Гродна]], вуліца Камунальная, 3
|закладзены = 1962
|закладзены = 1962
|пабудаваны = 1963
|пабудаваны = 1963
Радок 22: Радок 22:
Стадыён быў узведзены на месцы яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з XIX стагоддзя і былі зачыненыя пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Месца пахаванняў значна пацярпела ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён. «Чырвоны сцяг» з’яўляўся найбуйнейшай спартыўнай арэнай БССР пасля мінскага стадыёна [[Дынама (стадыён, Мінск)|«Дынама»]]. Умяшчальнасць драўляных трыбун складала 15 000 чалавек.
Стадыён быў узведзены на месцы яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з XIX стагоддзя і былі зачыненыя пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Месца пахаванняў значна пацярпела ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён. «Чырвоны сцяг» з’яўляўся найбуйнейшай спартыўнай арэнай БССР пасля мінскага стадыёна [[Дынама (стадыён, Мінск)|«Дынама»]]. Умяшчальнасць драўляных трыбун складала 15 000 чалавек.


З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 2001 года спартыўная арэна была перададзена з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 2001 года спартыўны аб’ект быў перададзены з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».


Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Аўтарам праекта рэканструкцыі з’яўляецца У.М. Еўдакімаў. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над Заходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Старыя асвятляльныя мачты стадыёна заменены на новыя, з’явілася электроннае табло. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.
Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Аўтарам праекта рэканструкцыі з’яўляецца У.М. Еўдакімаў. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над заходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Старыя асвятляльныя мачты стадыёна заменены на новыя, з’явілася электроннае табло. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.


Урачыстае адкрыццё новай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года. Пасля рэканструкцыі спартыўны камбінат «Нёман» набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. У 2009 годзе стадыён атрымаў трэцюю катэгорыю УЕФА і другі клас ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.
Урачыстае адкрыццё новай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года. Пасля рэканструкцыі спартыўны камбінат «Нёман» набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. У 2009 годзе стадыёну былі прысвоены трэцяя катэгорыя УЕФА і другі клас ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.


Галоўная спартыўная арэна Гродна неаднаразова прымала важныя футбольныя паядынкі. 6 чэрвеня 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. У рамках адборачнага турніру чэмпіянату свету 2010 беларусы перамаглі [[Зборная Андоры па футболе|зборную Андоры]]. 14 лютага 2013 года адбыўся першы матч 1/16 фінала Лігі Еўропы 2012/2013, у якім барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] згуляў унічыю са стамбульскім [[ФК Фенербахчэ|«Фенербахчэ»]]. 28 мая 2017 года стадыён спарткомплексу прымаў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2016/2017|Кубке Беларусі 2016/2017]]. У гэтым матчы брэсцкае [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] абыграла салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]].
Галоўная спартыўная арэна Гродна неаднаразова прымала важныя футбольныя паядынкі. 6 чэрвеня 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. У рамках адборачнага турніру [[Чэмпіянат свету па футболе|чэмпіянату свету]] 2010 беларусы перамаглі [[Зборная Андоры па футболе|зборную Андоры]]. 14 лютага 2013 года адбыўся першы матч 1/16 фінала [[Ліга Еўропы УЕФА|Лігі Еўропы]] 2012/2013, у якім барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] згуляў унічыю са стамбульскім [[ФК Фенербахчэ|«Фенербахчэ»]]. 28 мая 2017 года стадыён спарткомплексу прымаў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2016/2017|Кубке Беларусі 2016/2017]]. У гэтым матчы брэсцкае [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] абыграла салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]].


== Інфраструктура ==
== Інфраструктура ==
Радок 46: Радок 46:
* [https://by.tribuna.com/tags/99634737/news/ Навіны спарткомплексу на by.tribuna.com]
* [https://by.tribuna.com/tags/99634737/news/ Навіны спарткомплексу на by.tribuna.com]
* [https://vsporte.by/places/cskneman Профіль спарткомплексу на vsporte.by]
* [https://vsporte.by/places/cskneman Профіль спарткомплексу на vsporte.by]



{{Стадыёны чэмпіянату Беларусі па футболе}}
{{Стадыёны чэмпіянату Беларусі па футболе}}

Версія ад 18:23, 29 жніўня 2019

Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман»
ЦСК «Нёман»
Былыя назвы «Чырвоны сцяг» (1963—2001)
Спартыўны камбінат «Нёман» (2001—2007)
Месцазнаходжанне Беларусь, Гродна, вуліца Камунальная, 3
Закладзены 1962
Пабудаваны 1963
Адкрыты 1964
Рэканструяваны 2002—2008
Архітэктар Уладзімір Мікітавіч Еўдакімаў
Хатняя каманда «Нёман»
Умяшчальнасць 8 479[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Гродне, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Нёман», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 8 479 месцаў.

Гісторыя

Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1962 годзе. Дазвол атрымлівалі прафсаюзы, якія і пабудавалі спартыўную арэну ў 1963, надаўшы ёй назву «Чырвоны сцяг». У 1964 годзе стадыён быў здадзены ў экплуатацыю. На гэты час ужо існавала мясцовая каманда «Нёман», для якой арэна стала хатняй.

Стадыён быў узведзены на месцы яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з XIX стагоддзя і былі зачыненыя пасля Другой сусветнай вайны. Месца пахаванняў значна пацярпела ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён. «Чырвоны сцяг» з’яўляўся найбуйнейшай спартыўнай арэнай БССР пасля мінскага стадыёна «Дынама». Умяшчальнасць драўляных трыбун складала 15 000 чалавек.

З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 2001 года спартыўны аб’ект быў перададзены з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».

Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Аўтарам праекта рэканструкцыі з’яўляецца У.М. Еўдакімаў. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над заходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Старыя асвятляльныя мачты стадыёна заменены на новыя, з’явілася электроннае табло. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.

Урачыстае адкрыццё новай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года. Пасля рэканструкцыі спартыўны камбінат «Нёман» набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. У 2009 годзе стадыёну былі прысвоены трэцяя катэгорыя УЕФА і другі клас ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Галоўная спартыўная арэна Гродна неаднаразова прымала важныя футбольныя паядынкі. 6 чэрвеня 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч нацыянальнай зборнай Беларусі. У рамках адборачнага турніру чэмпіянату свету 2010 беларусы перамаглі зборную Андоры. 14 лютага 2013 года адбыўся першы матч 1/16 фінала Лігі Еўропы 2012/2013, у якім барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю са стамбульскім «Фенербахчэ». 28 мая 2017 года стадыён спарткомплексу прымаў вырашальны паядынак за перамогу ў Кубке Беларусі 2016/2017. У гэтым матчы брэсцкае «Дынама» абыграла салігорскі «Шахцёр».

Інфраструктура

У цяперашні час цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» уключае ў сябе:

  • два футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1 000 гледачоў;
  • лёгкаатлетычнае ядро з васьмю бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін, лёгкаатлетычны манеж, залы спартыўнай і мастацкай гімнастыкі, залы барацьбы і бокса;
  • пляцоўкі для баскетбола і валейбола, залы каратэ і таэквандо, трэнажорную залу, гасцініцу, кафэ.

На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, цяжкай і лёгкай атлетыцы, спартыўнай і мастацкай гімнастыцы і інш.

Заўвагі

Спасылкі