Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 17:24, 2 верасня 2019

Лагатып Фонда свабоднага праграмнага забеспячэння

Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння (Free Software Foundation, FSF) - некамерцыйная арганізацыя, заснаваная 4 кастрычніка 1985 Рычардам Столманам для падтрымкі руху свабодных праграм, і асабіста Праекта GNU (GNU Project).

Ад заснавання да сярэдзіны 1990-ых гг. сродкі FSF выкарыстоўваліся галоўным чынам для аплаты працы праграмістаў, якія пісалі свабодныя праграмы. Пачынаючы з сярэдзіны 1990-ых гг., усё больш кампаній і прыватных асоб пішуць свабодныя праграмы, а працаўнікі і добраахвотнікі FSF пераважна працуюць над пытаннямі легальнасці і структуры руху свабоднага праграмнага забеспячэння і супольнасці.