Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{пісьменнік}}
{{пісьменнік}}
'''Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў''' ({{lang-ru|Михаил Александрович Шолохов}}, 11 [[24 мая|[24] мая]] [[1905]], хутар [[Кружылінскі]], станіца [[Вёшанская (станіца)|Вёшанская]], [[Данецкая акруга (Вобласць Войска Данскога)|Данецкая акруга]], [[вобласць Войска Данскога]] — 21 лютага 1984, станіца Вёшанская, [[Шолахаўскі раён]], [[Растоўская вобласць]]) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст і кінасцэнарыст. [[Вайсковы карэспандэнт]] (1941—1945). [[Палкоўнік]] (1943). Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] ([[1965 год]] — «за мастацкую сілу і цэласць эпасу пра данское казацтва ў пераломны для Расіі час»), Сталінскай прэміі (1941), Ленінскай прэміі (1960). [[Акадэмікі АН СССР|Сапраўдны член]] [[Акадэмія навук СССР|АН СССР]] ([[1939]]). Двойчы [[Герой Сацыялістычнай Працы]] ([[1967]], [[1980]]).
'''Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў ''' ({{lang-ru|Михаи́л Алекса́ндрович Шо́лохов}}; {{ДН|24|5|1905|11}} — {{ДС|21|2|1984}}) — рускі савецкі [[пісьменнік]]. Акадэмік АН СССР (1939).


== Біяграфія ==
== Біяграфічныя звесткі ==

Вучыўся ў гімназіі (1913-18). Друкаваўся з 1923. 3 1926 жыў у станіцы Вёшанскай. У Вялікую Айчынную вайну карэспандэнт газеты «Правда».
=== Маладосць ===
М. А. Шолахаў нарадзіўся {{OldStyleDate|24|мая|1905|11}} года на хутары Кружылін станіцы [[Вёшанская (станіца)|Вёшанскай]] (цяпер хутар [[Кружылінскі]] {{МН|Шолахаўскага раёна|ў Шолахаўскім раёне|Шолахаўскі раён}} [[Растоўская вобласць|Растоўскай вобласці]]). Пры нараджэнні атрымаў прозвішча — Кузняцоў, якое змяніў у 1912 годзе на прозвішча Шолахаў.

=== Бацькі і сям'я ===
Бацька, Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1865 годзе ў [[Разанская губерня|Разанскай губерні]], да казацтва не належаў<ref name=ria>[http://ria.ru/spravka/20150524/1065924634.html Биография Михаила Шолохова, РИА «Новости», 24.05.2015.]</ref>, быў «шыбаем» (скупнікам жывёлы), сеяў збожжа на пакупной казачай зямлі, служыў прыганятым у камерцыйным прадпрыемстве хутарскога маштабу, кіраўнікам на паравым млыне і г. д. Дзед бацькі быў [[купец|купцом]] трэцяй [[купецкая гільдыя|гільдыі]], родам з горада [[Зарайск]]а, ён перасяліўся са сваёй вялікай сям'ёй на Верхнюю Доншчыну ў сярэдзіне 1870-х гадоў, набыў дом з падворкам і заняўся скупкай зерня<ref>''Валентин Осипов'' Шолохов. — М.: Молодая гвардия, Серия [[Жизнь замечательных людей]], 2010. ISBN 978-5-235-03314-6.</ref>.

Маці, Анастасія Данілаўна нарадзілася ў 1871 годзе, казачка па маці, дачка селяніна-перасяленца на [[Дон]], былога прыгоннага [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]]. Доўгі час была ў слугаванні ў панскім маёнтку Ясенеўка. Сірата была сілком выдадзена замуж пані Паповай, у якой служыла, за сына станічнага атамана Кузняцова. Але пазней яна пакінула свайго мужа і пайшла да Аляксандра Шолахава. Іх сын Міхаіл нарадзіўся [[няшлюбнае дзіцё|байстручкам]] і быў запісаны на прозвішча афіцыйнага мужа маці — Кузняцоў. Толькі пасля смерці афіцыйнага мужа, у 1913 годзе, бацькі хлопчыка змаглі абвянчацца ў [[Царква Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы (Каргінская)|царкве]] хутара Каргін (цяпер станіца [[Каргінская]])<ref>[http://stkarginskaya.narod.ru/hist_podr.html История станицы Каргинской]</ref>, і Міхаіл атрымаў прозвішча Шолахаў.

У [[1910]] годзе сям'я пакінула хутар Кружылін і пераехала ў хутар Каргін: Аляксандр Міхайлавіч паступіў на службу да каргінскага купца. Бацька запрасіў мясцовага настаўніка Цімафея Цімафеевіча Мрыхіна для навучання хлопчыка грамаце. У 1912 годзе Міхаіл паступіў адразу ў другі клас Каргінскай міністэрскай (а не царкоўна-прыхадской, як сцвярджаюць некаторыя бібліёграфы пісьменніка) пачатковай школы (Сядзеў за адной партай з Канстанцінам Іванавічам Каргіным — будучым пісьменнікам, які напісаў вясной 1930 года аповесць «Бахчаўнік»)<ref>''Каргина И. Б.'' Букет бессмертников. Константин Каргин и Михаил Шолохов: неизвестные страницы творческой биографии. — М.: АИРО—XXI, 2007.</ref>. У 1914 годзе бацька прывёз сына ў [[Масква|Маскву]] — Міхал вучыўся адзін год у падрыхтоўчым класе [[8-я Маскоўская гімназія|8-й Маскоўскай мужчынскай (Шалапуцінскай) гімназіі]]. Роўна праз год бацькі перавялі хлопчыка ў гімназію г. [[Багучар]]а [[Варонежская губерня|Варонежскай губерні]]. З 1915 па 1918 год Міхаіл Шолахаў жыў у сям'і законавучыцеля Д. Цішанскага. Тым часам дзесяцігадовы Міхаіл пачаў складаць свае першыя аповеды, запісваў іх у сшытак. Яго складанні ў класе хваліла настаўніца Вольга Паўлаўна Страхава, некаторыя зачытвала ўслых. Перад прыходам у горад акупацыйных нямецкіх войскаў, са словаў Міхала, ён кінуў навучанне і з'ехаў на хутар дахаты (сям'я ў той час жыла на хутары Плешакоў, што на Доне супраць станіцы Яланскай, дзе бацька працаваў кіроўным паравым млыном. У Плехах Шолахаў жылі проста на млыне, у завозчыцкай, у невялікай каменнай хаце).

У [[1918]]—[[1919]] годах Міхаіл Шолахаў скончыў чацвёрты клас [[Вёшанская (станіца)|Вёшанскай]] гімназіі.

У 1920 годзе сям'я пераехала зноў у станіцу Каргінскую (пасля прыходу [[Саветы|Савецкай улады]]), дзе Аляксандр Міхайлавіч атрымаў пасаду загадніка нарыхтканторы Донпрадкама, а яго сын Міхаіл стаў настаўнікам па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва ў хутары Латышове, потым — справаводам Каргінскага станічнага [[рэўкам]]а.

У [[1920]]—[[1921]] гадах Міхаіл Шолахаў жыў з сям'ёй у станіцы [[Каргінская|Каргінскай]]. Пасля сканчэння растоўскіх падатковых курсаў атрымаў прызначэнне на пасаду харчовага інспектара ў станіцу Буканоўскую, потым уступіў у харчатрад, браў удзел у харчразвёрстцы. У 1920 годзе харчатрад на чале з 15-гадовым Шолахавым трапіў у палон да [[Махно]]. Тады ён думаў, што яго расстраляюць, але яго адпусцілі.


== Творчасць ==
== Творчасць ==

Версія ад 20:47, 5 верасня 2019

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (24) мая 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1984(1984-02-21)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Petrovna Gromoslavskaia[d]
Дзеці Mikhail Mikhailovich Sholokhov[d] і Svetlana Mikhailovna Sholokhova[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, паэт, празаік, журналіст, палітык
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, апавяданне і нарыс
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Ленінская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў (руск.: Михаил Александрович Шолохов, 11 [24] мая 1905, хутар Кружылінскі, станіца Вёшанская, Данецкая акруга, вобласць Войска Данскога — 21 лютага 1984, станіца Вёшанская, Шолахаўскі раён, Растоўская вобласць) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст і кінасцэнарыст. Вайсковы карэспандэнт (1941—1945). Палкоўнік (1943). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1965 год — «за мастацкую сілу і цэласць эпасу пра данское казацтва ў пераломны для Расіі час»), Сталінскай прэміі (1941), Ленінскай прэміі (1960). Сапраўдны член АН СССР (1939). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980).

Біяграфія

Маладосць

М. А. Шолахаў нарадзіўся 11 (24) мая 1905 года на хутары Кружылін станіцы Вёшанскай (цяпер хутар Кружылінскі Шолахаўскага раёна Растоўскай вобласці). Пры нараджэнні атрымаў прозвішча — Кузняцоў, якое змяніў у 1912 годзе на прозвішча Шолахаў.

Бацькі і сям'я

Бацька, Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1865 годзе ў Разанскай губерні, да казацтва не належаў[4], быў «шыбаем» (скупнікам жывёлы), сеяў збожжа на пакупной казачай зямлі, служыў прыганятым у камерцыйным прадпрыемстве хутарскога маштабу, кіраўнікам на паравым млыне і г. д. Дзед бацькі быў купцом трэцяй гільдыі, родам з горада Зарайска, ён перасяліўся са сваёй вялікай сям'ёй на Верхнюю Доншчыну ў сярэдзіне 1870-х гадоў, набыў дом з падворкам і заняўся скупкай зерня[5].

Маці, Анастасія Данілаўна нарадзілася ў 1871 годзе, казачка па маці, дачка селяніна-перасяленца на Дон, былога прыгоннага Чарнігаўскай губерні. Доўгі час была ў слугаванні ў панскім маёнтку Ясенеўка. Сірата была сілком выдадзена замуж пані Паповай, у якой служыла, за сына станічнага атамана Кузняцова. Але пазней яна пакінула свайго мужа і пайшла да Аляксандра Шолахава. Іх сын Міхаіл нарадзіўся байстручкам і быў запісаны на прозвішча афіцыйнага мужа маці — Кузняцоў. Толькі пасля смерці афіцыйнага мужа, у 1913 годзе, бацькі хлопчыка змаглі абвянчацца ў царкве хутара Каргін (цяпер станіца Каргінская)[6], і Міхаіл атрымаў прозвішча Шолахаў.

У 1910 годзе сям'я пакінула хутар Кружылін і пераехала ў хутар Каргін: Аляксандр Міхайлавіч паступіў на службу да каргінскага купца. Бацька запрасіў мясцовага настаўніка Цімафея Цімафеевіча Мрыхіна для навучання хлопчыка грамаце. У 1912 годзе Міхаіл паступіў адразу ў другі клас Каргінскай міністэрскай (а не царкоўна-прыхадской, як сцвярджаюць некаторыя бібліёграфы пісьменніка) пачатковай школы (Сядзеў за адной партай з Канстанцінам Іванавічам Каргіным — будучым пісьменнікам, які напісаў вясной 1930 года аповесць «Бахчаўнік»)[7]. У 1914 годзе бацька прывёз сына ў Маскву — Міхал вучыўся адзін год у падрыхтоўчым класе 8-й Маскоўскай мужчынскай (Шалапуцінскай) гімназіі. Роўна праз год бацькі перавялі хлопчыка ў гімназію г. Багучара Варонежскай губерні. З 1915 па 1918 год Міхаіл Шолахаў жыў у сям'і законавучыцеля Д. Цішанскага. Тым часам дзесяцігадовы Міхаіл пачаў складаць свае першыя аповеды, запісваў іх у сшытак. Яго складанні ў класе хваліла настаўніца Вольга Паўлаўна Страхава, некаторыя зачытвала ўслых. Перад прыходам у горад акупацыйных нямецкіх войскаў, са словаў Міхала, ён кінуў навучанне і з'ехаў на хутар дахаты (сям'я ў той час жыла на хутары Плешакоў, што на Доне супраць станіцы Яланскай, дзе бацька працаваў кіроўным паравым млыном. У Плехах Шолахаў жылі проста на млыне, у завозчыцкай, у невялікай каменнай хаце).

У 19181919 годах Міхаіл Шолахаў скончыў чацвёрты клас Вёшанскай гімназіі.

У 1920 годзе сям'я пераехала зноў у станіцу Каргінскую (пасля прыходу Савецкай улады), дзе Аляксандр Міхайлавіч атрымаў пасаду загадніка нарыхтканторы Донпрадкама, а яго сын Міхаіл стаў настаўнікам па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва ў хутары Латышове, потым — справаводам Каргінскага станічнага рэўкама.

У 19201921 гадах Міхаіл Шолахаў жыў з сям'ёй у станіцы Каргінскай. Пасля сканчэння растоўскіх падатковых курсаў атрымаў прызначэнне на пасаду харчовага інспектара ў станіцу Буканоўскую, потым уступіў у харчатрад, браў удзел у харчразвёрстцы. У 1920 годзе харчатрад на чале з 15-гадовым Шолахавым трапіў у палон да Махно. Тады ён думаў, што яго расстраляюць, але яго адпусцілі.

Творчасць

Першыя зборнікі «Данскія апавяданні» і «Блакітны стан» (абодва 1926) пра грамадзянскую вайну на Доне. У рамане «Ціхі Дон» (кн. 1-2, 1928; кн. 3, 1929-32; кн. 4, 1937-40; Дзяржаўная прэмія СССР 1941; экранізацыі 1930, 1957-58) драматычны лёс данскога казацтва ў гады 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, праблема народа і асобы ў рэвалюцыі. У рамане «Узнятая цаліна» (кн. 1-2, 1932-60; Ленінская прэмія 1960; экранізацыі 1940; серыі 1-3, 1960-61) паказ калектывізацыі адзначаны зададзенасцю ідэалагічных установак. У Вялікую Айчынную вайну выступаў з нарысамі, публіцыстычнымі артыкуламі, апавяданнямі («Навука нянавісці», 1942, і інш.). Падзеям вайны прысвечаны раздзелы рамана «Яны змагаліся за Радзіму» (няскончаны; асобныя главы 1943-44, новы варыянт 1969; экранізацыя 1975). Апавяданне «Лёс чалавека» (1956-57; экранізацыя 1959) пра суровыя выпрабаванні, сілу і нязломнасць духу чалавека. Публіцыстычныя артыкулы і выступленні склалі кнігу «Па наказе душы» (1970).

Узнагароды

Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1965 год — «за мастацкую моц і цэльнасць эпасу аб данскім казацтве ў пераломны для Расіі час».

Бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1—8. М, 1980.

Беларускія пераклады

  • Узнятая цаліна (1934),
  • Ціхі Дон (кн. 1-3, 1936, пер. У. Хадыка),
  • Лёс чалавека (1959, пер. Я. Шарахоўскі),
  • Яны змагаліся за Радзіму (1975, раздзелы з рамана, пер. М. Лужанін).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Michail Alexandrowitsch Scholochow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mikhail Aleksandrovič Šolokhov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Биография Михаила Шолохова, РИА «Новости», 24.05.2015.
  5. Валентин Осипов Шолохов. — М.: Молодая гвардия, Серия Жизнь замечательных людей, 2010. ISBN 978-5-235-03314-6.
  6. История станицы Каргинской
  7. Каргина И. Б. Букет бессмертников. Константин Каргин и Михаил Шолохов: неизвестные страницы творческой биографии. — М.: АИРО—XXI, 2007.

Літаратура

  • Хватов А. И. Художественный мир Шолохова. М., 1978;
  • Мировое значение творчества Михаила Шолохова. М., 1976;
  • Бирюков Ф. Г. Художественные открытия Михаила Шолохова. М., 1980;
  • Литвинов В. Михаил Шолохов. 3-е изд. М., 1985.