Анатоль Веніямінавіч Калінін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
(Няма розніцы)

Версія ад 13:22, 9 верасня 2019

Анатоль Веніямінавіч Калінін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 (22) жніўня 1916 ці 22 жніўня 1916(1916-08-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 2008(2008-06-12) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Жанр раман
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Анатоль Веніямінавіч Калінін (19162008) — рускі савецкі пісьменнік, паэт і драматург, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 жніўня (22 жніўня1916 года ў станіцы Каменскай (цяпер горад Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці) ў сям'і настаўніка, які паходзіў з данскіх казакоў.

Пасля школы вучыўся ў тэхнікуме, з 1932 года працаваў журналістам. Першы раман «Курганы» (1941) напісаў пад уплывам «Паднятай цаліны» М. А. Шолахава. Франтавы карэспандэнт «Камсамольскай праўды» (1941—1945), член СП СССР (1945), маёр (1942). Член УКП(б)/КПСС з 1946 года.

Анатоль Калінін падтрымваў маладых данскіх паэтаў — Барыса Прымерава, Барыса Кулікова[2] і іншых, некаторым з іх ён, можна сказаць, даў «пуцёўку ў жыццё». Адным з першых ён адгукнуўся на публікацыю вершаў І. Я. Кавалеўскага, складзеных ім у фашысцкім палоне. Таксама яму належаць артыкулы пра творчасць данскіх пісьменнікаў А. А. Бахарава, М. А. Нікуліна і іншых.

Дэпутат ВС РСФСР. Пасля распаду СССР уступіў у КПРФ і заставаўся ў яе шэрагах да канца жыцця.

А. В. Калінін памёр 12 чэрвеня 2008 года на хутары Пухлякоўскім Растоўскай вобласці. Пахаваны тамсама, у двары сваёй уласнай хаты.

100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка шырока адзначалася на Доне[3][4].

Узнагароды

Зноскі

  1. Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — ISBN 5-94848-262-6
  2. Бирюков Ю. Е.. Ах, какие это были люди… : Памятная встреча. Русское Воскресение (14 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012.
  3. 100-летие Анатолия Калинина не ограничится гуляниями на четыре дня
  4. В хуторе Пухляковском начались мероприятия, посвященные 100-летию со дня рождения писателя Анатолия Калинина
  5. Представление к награждению орденом Отечественной войны I степени. ОБД «Подвиг Народа». — С. 2, отметка о награждении. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
  6. Запись о награждении. ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 14 кастрычніка 2012.
  7. Приказ войскам Южного фронта № 94/н от 29 апреля 1943 г.. ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 20 снежня 2011.