ФК Вест Бромвіч Альбіён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Склад: + аль-Хабсі, - Берк, Мелбурн
→‎Склад: нумары
Радок 88: Радок 88:
{{Ігрок|22|{{Сцяг|Англія}}|Нап|[[Крыс Уілак]]||1998}}
{{Ігрок|22|{{Сцяг|Англія}}|Нап|[[Крыс Уілак]]||1998}}
{{Ігрок|23|{{Сцяг|Англія}}|Бр|[[Джонатан Бонд]]||1993}}
{{Ігрок|23|{{Сцяг|Англія}}|Бр|[[Джонатан Бонд]]||1993}}
{{Ігрок|25|{{Сцяг|Аман}}|Бр|[[Алі аль-Хабсі]]||1981}}
{{Ігрок|26|{{Сцяг|Егіпет}}|Аб|[[Ахмед Хегазі]]||1991}}
{{Ігрок|26|{{Сцяг|Егіпет}}|Аб|[[Ахмед Хегазі]]||1991}}
{{Ігрок|27|{{Сцяг|Ірландыя}}|Аб|[[Дара О’Шы]]||1999}}
{{Ігрок|27|{{Сцяг|Ірландыя}}|Аб|[[Дара О’Шы]]||1999}}
Радок 98: Радок 99:
{{Ігрок|36|{{Сцяг|Англія}}|Аб|[[Натан Фергюсан]]||2000}}
{{Ігрок|36|{{Сцяг|Англія}}|Аб|[[Натан Фергюсан]]||2000}}
<!--{{Ігрок|39|{{Сцяг|Англія}}|Бр|[[Алекс Палмер]]||1996}}-->
<!--{{Ігрок|39|{{Сцяг|Англія}}|Бр|[[Алекс Палмер]]||1996}}-->
{{Ігрок||{{Сцяг|Аман}}|Бр|[[Алі аль-Хабсі]]||1981}}
{{Канец складу}}
{{Канец складу}}



Версія ад 00:22, 12 верасня 2019

Вест Бромвіч Альбіён
Поўная назва West Bromwich Albion Football Club
Мянушкі Albion, The Baggies, The Throstles, West Brom
Заснаваны 1878
Горад Уэст-Бромідж, Англія
Стадыён Гоўтарнз
Умяшчальнасць: 26 852
Уладальнік Гуачуань Лай[d]
Прэзідэнт Лі Піюэ[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 4 месца
Сайт wba.co.uk (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вест Бромвіч Альбіён» (англ.: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Уэст-Бромідж. Клуб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клуб заваёўваў Кубак Англіі па футболе. У сезоне 2008/09 у Прэм’ер-лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіёншып, але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезону 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).

Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагоддзя. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды з’яўляюцца некаторыя клубы з Мідлендса: традыцыйным супернікам «Вест Бромвіча» быў клуб «Астан Віла», аднак у апошні час іх асноўным супернікам па дэрбі з’яўляецца «Вулверхэмптан Уондэрэрс».

Гісторыя

Клуб быў заснаваны як «Вест Бромвіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter’s Spring Works з Вест Бромвіча, у Стафардшыры, але зараз гэта месца ёсць часткай адміністрацыйнай акругі Уэст-Мідлендс. У 1880 годзе клуб быў перайменаваны на сучасны лад «Вест Бромвіч Альбіён», стаўшы першай камандай, у назве якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Вест Бромвіча, дзе некаторыя з ігракоў жылі ці працавалі. Клуб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінгема і прылеглых раёнаў у 1881 годзе і адразу атрымаў права на выступы ў вышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінгема. «Вест Бромвіч» у першы сезон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клубамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафей — Кубак Стафардшыра. У тым жа годзе «Вест Бромвіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клубу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Англіі ўпершыню ў сезоне 1883/84. У 1885 годзе клуб атрымаў прафесійны статус[1], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Англіі, дзе аднак атрымалі паражэнне з лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкберн Роверс» у перагулёўцы. У 1887 годзе клуб зноў дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо «Астан Віл»е з лікам 2:0. У 1888 годзе клуб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Англіі, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» з лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 года Уільям Мак-Грэгар напісаў лісты пяці паводле яго меркавання наймацнейшым клубам краіны, у тым ліку і «Вест Бромвіч Альбіёна», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клубаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома і ў гасцях кожны сезон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці яго членаў-заснавальнікаў. Другі поспех у розыгрышы Кубка Англіі прыйшоў да «Альбіёна» ў 1892 годзе, калі ў фінале ігракамі з Вест Бромвіча была пераможана «Астан Віла» з лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 года гэтыя супернікі сустрэліся зноў, але на гэты раз «Альбіён» атрымаў паражэнне 1:0.

Дасягненні

  • Чэмпіён Англіі (1920).
  • Уладальнік Кубка Англіі (1888, 1892, 1931, 1954, 1968).
  • Уладальнік Кубка Англійскай Лігі (1966).

Склад

Станам на верасень 2019 года.

Паз. Імя Нар.
1 Англія Бр Сэм Джонстан 1993
2 Англія Аб Дарнел Фарланг 1995
3 Англія Аб Кіран Гібс 1989
4 Уэльс Нап Хэл Робсан-Кану 1989
5 Англія Аб Кайл Бартлі 1991
6 Нігерыя Аб Сэмі Аджаі 1993
7 Харватыя ПА Філіп Кровінавіч 1995
8 Англія ПА Джэйк Лівермар 1989
9 Данія Нап Кенет Захарэ 1994
10 Шатландыя ПА Мэт Філіпс 1991
11 Паўночная Ірландыя ПА Крыс Брант Капітан каманды 1984
12 Бразілія Нап Матэус Перэйра 1996
14 Англія Аб Конар Таўнсенд 1993
Паз. Імя Нар.
15 Англія Нап Чарлі Осцін 1989
16 Англія Нап Рыкім Харпер 2000
19 Сент-Кітс і Невіс ПА Рамейн Соерс 1991
21 Англія Нап Кайл Эдвардс 1998
22 Англія Нап Крыс Уілак 1998
23 Англія Бр Джонатан Бонд 1993
25 Аман Бр Алі аль-Хабсі 1981
26 Егіпет Аб Ахмед Хегазі 1991
27 Ірландыя Аб Дара О’Шы 1999
29 Англія ПА Грэйдзі Дыянгана 1998
31 Англія Нап Райхан Талач 2001
32 Англія Аб Джэк Фіцвотэр 1997
36 Англія Аб Натан Фергюсан 2000

Зноскі

  1. In the record book. West Bromwich Albion F.C.

Спасылкі