Вуэльта Іспаніі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
|выява=[[Файл:Vuelta España.jpg|300px]]
|выява=[[Файл:Vuelta España.jpg|300px]]
|назва=Вуэльта Іспаніі
|назва=Вуэльта Іспаніі
|бягучае_спаборніцтва = Вуэльта Іспаніі 2017
|бягучае_спаборніцтва = Вуэльта Іспаніі 2019
|дата=верасень (з [[1995]] года)
|дата=верасень (з [[1995]] года)
|рэгіён=[[Іспанія|Іспанія]]
|рэгіён=[[Іспанія|Іспанія]]

Версія ад 15:36, 16 верасня 2019

назва Вуэльта Іспаніі
Бягучае спаборніцтва Вуэльта Іспаніі 2019
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення верасень (з 1995 года)
Рэгіён Іспанія
Беларуская назва Вуэльта Іспаніі
Мясцовая назва Vuelta Ciclista a España (ісп.)
Іншыя назвы Тур Іспаніі, Вуэльта
Дысцыпліна Шашэйны веласпорт
Тып Супервелашматдзёнка
Арганізатар Unipublic
Дырэктар гонкі Віктар Кардэро
Гісторыя
Першая гонка 1935
Нумар гонкі 71 (2016)
Першы пераможца Сцяг Бельгіі Густаф Дэлор
Рэкорд перамог Сцяг Швейцарыі Тоні Ромінгер (3 перамогі)
Сцяг Іспаніі Раберта Эрас (3 перамогі)
Сцяг Іспаніі Альберта Кантадор (3 перамогі)

Вуэльта Іспаніі (Тур Іспаніі, Вуэльта, ісп.: Vuelta a España) — найвядомая трохтыднёвая шасейная велагонка, адна з трох самых прэстыжных у свеце (разам з Тур дэ Франс і Джыра д'Італія).

Праходзіць штогод па тэрыторыі Іспаніі і Андоры ў верасні (пачынаючы з 1995 года). Першая гонка адбылася ў 1935 годзе. Толькі 2 гонкі праходзілі таксама па тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін: 1997 год — Партугалія, 2009 год — Нідэрланды і Бельгія.

Газета «Informaciones» з рэкламай першай «Вуэльты».
Вальвердэ ў майцы лідара Вуэльты 2013.

Гісторыя

Натхнёны поспехам Тур дэ Франс і Джыры д'Італія, а таксама для павелічэння продажаў сваіх арыгінальных выданняў(«L'Auto» і «La Gazzetta Dello Sport») Хуан Пуёль, дырэктар газеты «Informaciones» арганізуе першую Вуэльту Іспаніі ў 1935 годзе[1].

Першая Вуэльта праходзіла з 29 красавіка па 15 мая 1935 года і ўключала ў сябе 14 этапаў і мела 50 удзельнікаў. Выйграў яе бельгіец Густаф Дэлор. Ёе жа быў пераможцам і ў наступны год, тады Вуэльта мела ўжо іншы фармат, была павялічана колькасць этапаў да 21.

Паміж 1937 і 1944 гадамі, Вуэльта была толькі двойчы, у 1941 і 1942 гадах, з-за Іспанскай грамадзянскай вайны і Другой сусветнай вайны. Гэтыя дзве велагонкі, у якіх удзельнікамі з'яўляліся амаль усе іспанцы, былі выйграны Хуліанам Берэндэра.

Вуэльта праводзілася вясной (красавік-травень) да 1995 года, але сёння гэтая велагонка пачынаецца ў верасні. Гэта змяненне ў раскладзе павялічыла прэстыж гонкі.

Лідарская майка

Лідару гонкі належыць апранаць майку пэўнага колеру, які вылучае яго сярод астатніх гоншчыкаў так жа, як на гонках Тур дэ Франс (жоўтая майка) і Джыра д'італія (ружовая майка). Колер лідарскай майкі Вуэльты Іспаніі мяняўся некалькі разоў. Арганізатары, якія адраджалі гонку пасля множных паўзаў, звычайна мянялі колер майкі. З 1935 года лідарская майка была аранжавай, у 1941-м стала белай і зноў аранжавай у 1942 годзе. У 1945-1950 гадах лідары насілі белую майку з гарызантальнай чырвонай паласой. У 1955 годзе — па аналогіі з Тур дэ Франс — колер майкі стаў жоўтым. За выключэннем 1977 года, калі майка стала аранжавай, усе гады, уключаючы 1998-ы, майка была жоўтай, пасля чаго колер атрымаў залаты адценне. Аднак у 2010 годзе лідарская майка стала чырвонай.

Пераможцы

Год Пераможца Краіна Каманда
71 2016 Наіра Кінтана Сцяг Калумбіі Калумбія Movistar Team
70 2015 Фабіа Ару Сцяг Італіі Італія Astana
69 2014 Альберта Кантадор (3) Сцяг Іспаніі Іспанія Team Saxo Bank Tinkoff Bank
68 2013 Крыс Хорнэр Сцяг ЗША ЗША RadioShack-Leopard
67 2012 Альберта Кантадор (2) Сцяг Іспаніі Іспанія Team Saxo Bank Tinkoff Bank
66 2011 Хуан Хасэ Коба Сцяг Іспаніі Іспанія Geox-TMC
65 2010 Вінчэнца Нібалі Сцяг Італіі Італія Liquigas
64 2009 Алехандра Вальвердэ Сцяг Іспаніі Іспанія Caisse d'Epargne
63 2008 Альберта Кантадор Сцяг Іспаніі Іспанія Astana
62 2007 Дзяніс Мяньшоў (2) Сцяг Расіі Расія Rabobank
61 2006 Аляксандр Вінакураў Сцяг Казахстана Казахстан Astana
60 2005 Дзяніс Мяньшоў Сцяг Расіі Расія Rabobank
59 2004 Раберта Эрас (3) Сцяг Іспаніі Іспанія Liberty Seguros
58 2003 Раберта Эрас (2) Сцяг Іспаніі Іспанія U.S. Postal
57 2002 Айтор Гансалес Сцяг Іспаніі Іспанія Kelme
56 2001 Анхель Касера Сцяг Іспаніі Іспанія Festina
55 2000 Раберта Эрас Сцяг Іспаніі Іспанія Kelme
54 1999 Ян Ульрых Сцяг Германіі Германія Team Telekom
53 1998 Абрахам Алана Сцяг Іспаніі Іспанія Team Banesto
52 1997 Алекс Цуле (2)  Швейцарыя Team ONCE
51 1996 Алекс Цуле  Швейцарыя Team ONCE
50 1995 Ларан Жалабер Сцяг Францыі Францыя Team ONCE
49 1994 Тоні Ромінгер (3)  Швейцарыя Mapei-Clas
48 1993 Тоні Ромінгер (2)  Швейцарыя Clas-Cajastur
47 1992 Тоні Ромінгер  Швейцарыя Clas-Cajastur
46 1991 Мяльхор Мауры Сцяг Іспаніі Іспанія Team ONCE
45 1990 Марка Джаванэцці Сцяг Італіі Італія Seur
44 1989 Педра Дэльгада (2) Сцяг Іспаніі Іспанія Reynolds-Banesto
43 1988 Шон Кэлі Сцяг Ірландыі Ірландыя Kas-Mavic
42 1987 Луіс Эрэра Сцяг Калумбіі Калумбія Café de Colombia
41 1986 Альвара Піна Сцяг Іспаніі Іспанія Zor - BH
40 1985 Педра Дэльгада Сцяг Іспаніі Іспанія Orbea-Gin MG
39 1984 Эрык Карыту Сцяг Францыі Францыя Skil-Reydel-SEM-Mavic
38 1983 Бернар Іна (2) Сцяг Францыі Францыя Renault-Elf-Gitane
37 1982 Марыяна Лехарэта Сцяг Іспаніі Іспанія Teka
36 1981 Джавані Батальін Сцяг Італіі Італія Inoxpran
35 1980 Фаусціна Руперэс  Іспанія Zor-Vereco
34 1979 Ёоп Зотэмелк Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Miko-Mercier-Vivagel
33 1978 Бернар Іна Сцяг Францыі Францыя Renault-Gitane-Campagnolo
32 1977 Фреды Мартэнс Сцяг Бельгіі Бельгія Flandria-Velda-Latina
31 1976 Хасэ Песарадона  Іспанія Kas
30 1975 Аўгусцін Тамамэс  Іспанія Super Ser
29 1974 Хасэ Мануэль Фуэнтэ (2)  Іспанія Kas-Kaskol
28 1973 Эдзі Меркс Сцяг Бельгіі Бельгія Molteni
27 1972 Хасэ Мануэль Фуэнтэ  Іспанія Kas-Kaskol
26 1971 Фердынанд Браке Сцяг Бельгіі Бельгія Peugeot-BP-Michelin
25 1970 Луіс Аканья  Іспанія Bic
24 1969 Ражэ Піньён Сцяг Францыі Францыя Peugeot-BP-Michelin
23 1968 Фелічэ Джымондзі Сцяг Італіі Італія Salvarani
22 1967 Ян Янсэн Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Pelforth-Sauvage-Lejeune
21 1966 Франсіска Габіка  Іспанія Kas-Kaskol
20 1965 Рольф Волфшаль Сцяг Германіі Германія Mercier-BP-Hutchinson
19 1964 Раймон Пулідор Сцяг Францыі Францыя Mercier-BP-Hutchinson
18 1963 Жак Анкеціль Сцяг Францыі Францыя St.Raphael-Gitane
17 1962 Рудзі Альціг Сцяг Германіі Германія St.Raphael-Helyett
16 1961 Анджалінв Салер  Іспанія Faema
15 1960 Франц Дэ Мулдэр Сцяг Бельгіі Бельгія Groene Leeuw
14 1959 Антоніа Суарэс  Іспанія Licor 43
13 1958 Жан Стаблінскі Сцяг Францыі Францыя Essor-Leroux
12 1957 Хесус Лараньё  Іспанія Gamma
11 1956 Анджэла Кантэрна Сцяг Італіі Італія Bianchi-Pirelli
10 1955 Жан Дота Сцяг Францыі Францыя Vampire-d'Alessandro
1951-1954 Спаборніцтвы не праводзіліся
9 1950 Эміліа Радрыгес  Іспанія Sangalhos
1949 Спаборніцтвы не праводзіліся
8 1948 Бернарда Руіс  Іспанія Peugeot-Dunlop
7 1947 Эдуард Ван Дэйк Сцяг Бельгіі Бельгія Alycon-Dunlop
6 1946 Дальмасіа Лангаріка  Іспанія Galindo-Cicles Tabay
5 1945 Дэліа Радрыгес  Іспанія
1943-1944 Спаборніцтвы не праводзіліся (Другая сусветная вайна)
4 1942 Хуліян Берэндэра (2)  Іспанія Informaciones
3 1941 Хуліян Берэндэра  Іспанія
1937-1940 Спаборніцтвы не праводзіліся (Грамадзянская вайна ў Іспаніі)
2 1936 Густаф Дэлор (2) Сцяг Бельгіі Бельгія
1 1935 Густаф Дэлор Сцяг Бельгіі Бельгія

Краіны пераможцаў

Месца Краіна Перамогі Рэкорд перамог Апошні пераможца
1 Сцяг Іспаніі Іспанія 30 Раберта Эрас, Альберта Кантадор (3) Альберта Кантадор (2014)
2 Сцяг Францыі Францыя 9 Бернар Іна (2) Ларан Жалабер (1995)
3 Сцяг Бельгіі Бельгія 7 Густаф Дэлор (2) Фрэдзі Мертэнс (1977)
4 Сцяг Італіі Італія 6 Анджэла Кантэрна, Фелічэ Джымондзі, Джавані Батальін, Марка Джаванэцці, Вінчэнца Нібалі, Фабіа Ару (1) Фабіа Ару (2015)
4  Швейцарыя 5 Тоні Ромінгер (3) Алекс Цуле (1997)
6 Сцяг Германіі Германія 3 Рудзі Альціг, Рольф Волфшоль, Ян Ульрых (1) Ян Ульрых (1999)
7 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 2 Ян Янсэн, Ёоп Зотэмелк (1) Ёоп Зотэмелк (1979)
Сцяг Расіі Расія 2 Дзяніс Мяньшоў (2) Дзяніс Мяньшоў (2007)
9 Сцяг Калумбіі Калумбія 2 Луіс Эрэра, Наіра Кінтана (1) Наіра Кінтана (2016)
Сцяг Ірландыі Ірландыя 1 Шон Кэлі (1) Шон Кэлі (1988)
Сцяг Казахстана Казахстан 1 Аляксандр Вінакураў (1) Аляксандр Вінакураў (2006)

Зноскі

  1. Vuelta Fables: The Basque Issue. podiumcafe.com (7 студзеня 2011). Праверана 10 April 2014.

Спасылкі