Размовы з удзельнікам:Belarus2578: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 382: Радок 382:
: [[Удзельнік:Tomasz Bladyniec|Tomasz Bladyniec]], татальная непісьменнасць і ўжыванне лексікі, якая выглядае дыялектнай ці ўвогуле можа быць прынята за неалагізмы. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 12:41, 19 верасня 2019 (+03)
: [[Удзельнік:Tomasz Bladyniec|Tomasz Bladyniec]], татальная непісьменнасць і ўжыванне лексікі, якая выглядае дыялектнай ці ўвогуле можа быць прынята за неалагізмы. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 12:41, 19 верасня 2019 (+03)
:: Артыкулам займаецца чалавек, які недаўно пачаў сваю прыгоду з Вікіпедыяй. Было б добра, каб яму разтлумачыць што менавіта ён робіць не так і дапамагчы. [[Удзельнік:Tomasz Bladyniec|Tomasz Bladyniec]] ([[Размовы з удзельнікам:Tomasz Bladyniec|размовы]]) 13:06, 19 верасня 2019 (+03)
:: Артыкулам займаецца чалавек, які недаўно пачаў сваю прыгоду з Вікіпедыяй. Было б добра, каб яму разтлумачыць што менавіта ён робіць не так і дапамагчы. [[Удзельнік:Tomasz Bladyniec|Tomasz Bladyniec]] ([[Размовы з удзельнікам:Tomasz Bladyniec|размовы]]) 13:06, 19 верасня 2019 (+03)
::: Калі ласка, пакажыце прыклады неалагізмаў. Наколькі я зразумеў, тэкст быў правераны мовазнаўцамі перад пыблікацыяй. [[Удзельнік:Tomasz Bladyniec|Tomasz Bladyniec]] ([[Размовы з удзельнікам:Tomasz Bladyniec|размовы]]) 13:15, 19 верасня 2019 (+03)

Версія ад 13:15, 19 верасня 2019

Архіў размоў

Добры дзень. Што ў вас там за вайна, што даходзіць аж да блакіровак "навечна". --JerzyKundrat (размовы) 22:58, 9 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Ніякай вайны не маем. Проста нейкія ўльтранацыяналісты спрабуюць прасунуць сюды ненейтральную і спрэчную інфармацыю, прычым вельмі шмат разоў. Блакіроўку я здыму, бо я прасцей зрабіў: абараніў артыкул наўпрост. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:10, 9 снежня 2016 (+03)[адказаць]
у нас тут даволі шмат ненейтральнуй і спрэчнай інфармацыі, каб яе "нейтралізаваць" варта прастаўляць запыты на крыніцы, карыстацца адмысловымі шаблонамі, шукаць кансенсус з іншымі ўдзельнікамі, а не вешаць на іх ярлыкі кшталту нейкія ўльтранацыяналісты (апошняе парушае этычныя паводзіны і за гэта раблю Вам афіцыйную заўвагу). А што тычыцца рашэння пра абарону такога спецыфічнага артыкула і адмену блакіроўкі — тут я Вас цалкам падтрымліваю. --JerzyKundrat (размовы) 23:39, 9 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Не магу пагадзіцца з тым, што фраза "ўльтранацыяналісты" з'яўляецца ярлыком, які парушае этычныя нормы. Ультранацыяналісты - гэта выснова, якая наўпрост вынікала з тэкстаў правак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:40, 10 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Вітаю! 25 кастрычніка 2015 падчас галасавання за кандыдата ў выдатныя списы Вы падтрымалі артыкул Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. Калі Ваша меркаванне не змянілася, то маглі б Вы ізноў адзначыць яго на паўторным вынасе списа ў КВС? --Віт 19:14, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]

User:EGalvez (WMF)/Sandbox/MassMessageTest

Вітаю. Просьба перачытаць. --Artificial123 (размовы) 10:40, 2 лютага 2017 (+03)[адказаць]

OK, будзе зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:54, 2 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Блакіроўка

Ці не здаецца Вам, што бракіраваць удзельніка Omicroñ'R за адзіную праўку, якая не вандальная (пазначана спрэчнасць тэрыторыі, што прысутнічае ў нас, напрыклад, у Грузіі і Украіне) — занадта? Прашу Вас блакіраваць удзельнікаў альбо за відавочны вандалізм, або за сістэмныя парушэнні пасля ігранавання папярэджанняў. Ну і адкатваючы праўкі, варта дадаваць нейкае тлумачэнне.--Artsiom91 (размовы) 00:55, 11 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Artsiom91, В таком случае сначала дали выговор. это не вандализм. Карабах принадлежит Армении де-факто основе. Здесь живут только армяне, которые говорят на армянском. Нейтралитет должен быть двусторонним. В настоящее время внешний вид не является нейтральной. спасибо--
Omicroñ'R, я Вас разблокировал. Просьба перейти на страницу обсуждения статьи для решения вопроса. --Artificial123 (размовы) 11:45, 11 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Artificial123, спасибо--Omicroñ'R (размовы) 11:56, 11 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Добры дзень шаноўны Belarus2578. Я напісаў Вам пытанне на старонцы абмеркавання гэтага артыкула. Калі ласка, адпішыце. Дзякуй. Tomasz Bladyniec (размовы) 19:44, 15 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Перапрашаю за канфлікт правак. --JerzyKundrat (размовы) 19:55, 15 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Нічога страшнага. Тут варта разабрацца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:57, 15 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Request

Hello.

Could you create the article Культура Азербайджана (ru) (en) in Belorussian Wikipedia?

Thank you.

31.200.13.197 14:22, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]

We will try to create it in Belarusian Wikipedia. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:26, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey

(Sorry to write in English)

Добры дзень! Хацеў б звяруць Вам увагу, што прычына адхілення праўкі не трэба нам гэтай брыдоты — не абрунтаванне, а эмацыйнае выказанне сваіх асабістых поглядаў. Суб'ектыўныя ацэнкі не павінні быць асновай у рэдагаванні Вікіпедыі. Tomasz Bladyniec (размовы) 10:36, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]

ОК. Гэта карцінка не нясе ніякага зместу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:23, 5 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

КПД

Ці ёсць у Вас КПД з Купалай і Коласам? Ці, магчыма, у Вас будзе магчымасць заліць фота гашэння Н.Шарыфам і А.Лукашэнкам КПД, прысвечаным дып.адносінам з Паістанам (гашэнне было ў Ісламабадзе і Мінску)? --Rymchonak (размовы) 12:19, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
КПД з Купалам і Коласам, на жаль, я не маю. Але маю з Ордам, з Багдановічам. О, увогуле ў мяне іх вельмі шмат... Але я філатэліяй займаюся толькі некалькі апошніх гадоў. Зрэшты, упэўнены, можна будзе адшукаць КПД з Купалам і Коласам. Фота гашэння я не маю, бо Вы ж разумееце, што я там, на жаль, не прысутнічаў. Але я маю самі КПД, прысвечаныя нацыянальным паркам Беларусі і Пакістана. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:25, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Багушэвіч ёсць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:30, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Добра, давайце з Багушэвічам. А маркі з наддрукоўкамі беларускія ёсць? --Rymchonak (размовы) 12:42, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ёсць. З Пагоняй. Пачатак 90-х) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:43, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Так-так, з літарамі. --Rymchonak (размовы) 12:48, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ці ёсць у Вас КПД для арт. «Сумесны выпуск» (ці заліце, калі ласка, аркуш марак з сайта Белпошты) 2011 — музычныя інструменты: «Колавая ліра» і «Тар»? Мастакі Сіманенка і Мірзоеў. --Rymchonak (размовы) 13:38, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ёсць. Будзе дададзена. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:40, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
У чым розніца паміж цэлай і суцэльнай рэччу? --Rymchonak (размовы) 14:39, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дадаткова: «souvenir sheet» у Англійскай Вікіпедыі — гэта паштовы блок, у Рускай Вікіпедыі «сувенирный листок» — гэта асобны артыкул. Што будзем рабіць? --Rymchonak (размовы) 14:58, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Адказваю. Суцэльная рэч (рус. цельная) — гэта калі марка надрукаваная на непасрэдна канверце або паштоўцы. Цэлая рэч (рус. целая) — гэта марка або блок, налепленыя на штосьці. Цэлую рэч можна раздзяліць на кампаненты, а суцэльную — не. Цяпер наконт паштовых блокаў. Тут рацыю маюць рускія, бо ў СССР філатэлія ў 20 ст. была значна больш моцнай. Сувенірны аркуш — гэта больш канкрэтнае паняцце, чым паштовы блок. Будзем рабіць, як рускія, бо ў дадзеным выпадку рацыя за німі. А паштовы блок у брытанскай тэрміналогіі — гэта miniature sheet. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:10, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дарэчы, у межах ЦІБА ў канцы красавіка будзе праходзіць выстава Белфіла-2017. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:18, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Колькі ўдзельнікаў плануецца? --Rymchonak (размовы) 15:32, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Яшчэ не анансавалі канкрэтную колькасць. Але мяркуючы па срэбры на філвыставе ў Кітаі (бадай што адзінай краіны ў свеце, дзе інтарэс да філатэліі расце, а не гасне), правядуць дастойна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:37, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дзякуй, Ігар Барысавіч, за інфармацыю. Сапраўды, у КНР інтарэс да філатэліі аграмадны (за што кітайцам асабіста ўдзячны - за альбом). --Rymchonak (размовы) 22:37, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Rymchonak, які альбом, калі не сакрэт? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:45, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Лінаньская культура - наборы, счэпкі, карт-максімум, блок. Вельмі высокі ўзровень. --Rymchonak (размовы) 22:49, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
О, вельмі класна! А я працягваю тым часам залівачку. З ёй не варта спяшацца, таму я перакладаю рукамі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:54, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
У арт. «Канверт з арыгінальнай маркай» стандартны канверт з арыгінальнай маркай «А» дададзім? Альбо штосьці мастацкае? --Rymchonak (размовы) 23:06, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Мастацкае. Бо ў тым і яго асаблівасць. Наша стандартная марка зусім не арыгінальная. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:38, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Інсамнія

Ігар Барысавіч, як я разумею: Інсамнія, а не інсамія?--Rymchonak (размовы) 12:31, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Насамрэч «інсОмнія». Націск на другі склад. Але так. З літарай "н". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:33, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Зразумеў, але "Інсомніі" ў СІС няма, таму спасылку немагчыма зрабіць. А што будзьма рабіць з катэгорыямі: "Неўралагічныя разлады", але "Сімптомы псіхічных расстройстваў"? --Rymchonak (размовы) 12:37, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
1) Што такое СІС? 2) Будзем рабіць паўсюль разлады. "Сімптомы псіхічных разладаў". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:40, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Слоўнік іншамоўных слоў у 2 тамах. Інсамнія з той жа «оперы», што і маніі, верагодна. --Rymchonak (размовы) 12:43, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ну, як Вам сказаць, гэта не зусім карэктна. Многія псіхіятры і неўролагі кажуць менавіта "інсамнІя" і "манІя", але ў грэчаскай мове там націск як раз іншы. Тое ж самае адбываецца з "тамагрАфіяй", якая ў вуснах многіх урачоў становіцца "тамаграфІяй". Дурасць, вядома. Хочацца спытаць у такіх людзей, што ў іх за адзнака была ў школе па "геаграфІі". Але калі на гэту дурасць ёсць крыніцы, то няхай яна застаецца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:47, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Шаблон:Бягучы добры артыкул

У гэтым шаблоне нельга выкарыстоўваць несвабодныя выявы. --Artificial123 (размовы) 14:01, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Э... А чаму? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:54, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Без паняцця, але ведаю, што так. --Artificial123 (размовы) 14:55, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Не ведаю наконт усіх несвабодных файлаў, але па меншай меры для файлы, загружаныя для добрасумленнага выкарыстання — нельга, бо гэта супярэчыць апісанню на старонцы выявы (там сказана толькі пра адзін артыкул) і, уласна, выходіць за межы добрасумленнага выкарыстання.--Artsiom91 (размовы) 15:01, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Жаўрук-смяцюх

Ігар Барысавіч, можа, заменім «Месцапражыванні» на «Біятопы»? Далей па тэксце: Святы Францыск Асізскі лічыў жаўрука-смецюха птушкай спецыяльнага прызначэння. Можа лепш напісаць: …лічыў асаблівай птушкай? --Rymchonak (размовы) 14:38, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Можна змяніць, але тады трэба зрабіць гэта і ў артыкуле "Беркут", бо я браў структуру адтуль. Наконт Францыска згодны, бо ў мяне атрымалася птушка-АМАПавец. 😃 Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:56, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Філатэлія

Ігар Барысавіч, трошку падправіў арт. "Філатэлія", дадаў зноску на паходжанне назвы, выправіў стыль. --Rymchonak (размовы) 08:30, 4 красавіка 2017 (MSK)[адказаць]
Rymchonak, дзякую Вам за праўкі. Праўце смела. Гэта ж Вікіпедыя. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:41, 4 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Гіганты

Вось Вам яшчэ гігантаў накідаю. Ну і не вельмі вялікія таксама ёсць. --Artificial123 (размовы) 17:09, 4 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзякую. Будзем чытаць і абіраць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:11, 4 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вось яшчэ некалькі знайшлося ў архіве. --Artificial123 (размовы) 17:39, 4 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

ВС

Калі пачалі абіраць, то не трэба кідаць, кучу яшчэ давялося перарабіць. --Artificial123 (размовы) 17:23, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Планаваў дарабіць увечары. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:06, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Спазма

Добры дзень, Ігар Барысавіч! Ці ёсць магчымасць аўтаматычна прайсціся па ўсіх артыкулах і выправіць у тэксце спазм на спазма, каб потым выдаліць перасылку «спазм»? --Rymchonak (размовы) 08:38, 6 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я аўтаматыкай карыстацца не ўмею. Усё раблю рукамі. Але тут не трэба нічога выдаляць, бо ў нашай мове існуе і спазм (м.), і спазма (ж.), што пацвярджаецца слоўнікамі. Таму мусіць быць і перасылка, і згадванне альтэрнатывы ў прэамбуле. Ці ўпэўненыя Вы, што хочаце замяніць спазм на спазму ў якасці пераважаючага слова? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:21, 7 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ігар Барысавіч, я перанёс спазм у спазма, бо Слоўнік іншамоўных слоў і Руска-Беларускі слоўнік у 3 тамах дае выключна спазма + з'явіўся артыкул «Дыфузная спазма стрававода». --Rymchonak (размовы) 09:28, 7 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Аўтаматычна ў любым разе замяніць не атрымаецца, бо словы падобныя, могуць ўжываецца ў розных склонах, ды і яны рознага роду, што ўплывае на прыметнікі. Таму лепей рукамі прайсціся, тым больш артыкулаў не так і шмат.--Artsiom91 (размовы) 09:47, 7 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Хай тады асноўным будзе спазма, бо спазм ёсць у меншай колькасці слоўнікаў. Добра, я прайдуся ручкамі і ўсё выпраўлю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:33, 7 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:09, 8 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Самаўпраўства пры падліку галасоў

Прашу пры падвядзенні вынікаў кандадатаў у статусныя артыкулы не лічыць галасы "дэ-факта", як Вы зрабілі, напрыклад, тут. У правілах абрання ніякіх галасоў "дэ-факта" не прадугледжана. Тое, што я выказаў адну заўвагу, яшчэ не значыць, што ўсё перачытаў, і згодны пры выпраўленні гэтай адной заўвагі прагаласаваць "за" (звычайна проста хутка праглядаю артыкул і пішу заўвагі, калі адразу ў вочы кідаюцца). Можаце, калі мае заўвагі выпраўлены, на маёй старонцы размоў папрасіць мяне прагаласаваць.--Artsiom91 (размовы) 20:13, 8 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Artsiom91, там і без Вашага голасу хапала галасоў. А калі сур'ёзна, то я ўздымаю тэму на Форуме наконт добрых і выдатных артыкулаў і спісаў, а плёну гэта не нясе. Ці 6 месяцаў дастаткова, каб цалкам прачытаць артыкул і выказаць думку? Мяркую, што так. Калі зноў ніхто не будзе галасаваць за статусныя артыкулы, я проста вазьму на сябе ініцыятыву аб стварэнні спісу ўдзельнікаў праекта — вось яны будуць АБАВЯЗАНЫЯ галасаваць. А Вам, Арцём, раю галасаваць "устрымліваюся", калі Вы не можаце вызначыцца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:22, 8 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Супраца

Вітаю!

Так, амаль маю дыплом лекара (Беластоцкі медыцынскі). Але сумняваюся, што я нейкі той вядомы Каспяровіч :) Пра тое, што Варанец не прафесар не ведаў. Аж дзіўна :) Што тычыцца тэрміналогіі - прапаную слоўнік вышэй згаданага Варанца, аддаючы перавагу ўласнабеларускім тэрмінам, каб пазбегнуць калек з рускай мовы. Без фанатызму, вядома, але ж трэба, каб людзі ведалі, што усё-такі па-беларуску можна займацца медыцынай :)

Дзякуй за водгук і спадзяюся на плённую супрацу! -- Аляксей Каспяровіч (размовы)

Пачаў з гастраэнтэралогіі, бо гэта першае, што трапіла пад руку :) Таму пакуль што буду працягваць працу ў гэтым накірунку. Калі ласка, папраўляйце (асабліва разметку вікіпедыі - я ў ёй не разбіраюся). "Фронт работ" шырачэнны, таму буду па меры магчымасцяў і вольнага часу пісаць-перакладаць. -- Аляксей Каспяровіч (размовы)

Ністагм

Ігар Барысавіч, стварыў стаб пра «Ністагм». Дапамажыце, калі ласка, аформіць. --Rymchonak (размовы) 15:42, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Аформіць ці дапісаць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:25, 10 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Аформіць: картка-шаблон з МКХ. --Rymchonak (размовы) 13:35, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Rymchonak, Зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:45, 16 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Беларускія маркі

Натыкнуўся сёння. Магчыма, згадзіцца артыкульчык: Белорусские марки о М.Шагале // Шагаловский международный ежегодник. 2002. - Витебск, 2003. - С. 135-137.

Дзякую. 😃 Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:59, 13 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Пераносы

Пасля пераносаў трэба глядзець уніз старонкі (ды і не толькі), раптам там нав. шаблоны? --Artificial123 (размовы) 22:15, 13 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Пра Кацярына II, імператрыца расійская ўвогуле не зразумеў, дзе там неадназначнасць. Прапаную перанесці назад.--Artsiom91 (размовы) 22:42, 13 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я за. --Artificial123 (размовы) 22:44, 13 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Арцём, там стаіць адпаведны шаблон пра неадназначнасць, прычым не я яго ставіў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:19, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Так, ён хутчэй за ўсё скапіраваны з рускай вікіпедыі. Там ёсць старонка неадназначнасці ru:Екатерина II (значения), дзе згадваюцца, якрамя імператрыцы: лінкар, браняносец, лайнер і фільм. Усе — вытворныя ад імператрыцы, таму відавочна, что гэта асноўнае значэнне, якое мусіць ісці без удакладненняў.--Artsiom91 (размовы) 09:24, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі няма іншых кіраўнікоў дзяржаў з такім жа нумарам, варта перанесці назад. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:29, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Стагадовы

Сам з дзіўнасцю прачытаў, што "стогадовы" — памылка. Вядома, трэба пераносіць, але думаю наступнае. 1) Перасылку са "стогадовы" не варта выдаляць, бо варыянт вельмі пашыраны (магчыма, у БелЭн так, праверу), ды на яго шмат перасылак. Прынамсі, выдаліць калі спасылкі будуць выпраўлены — адзін дзень нічога не зменіць. 2) Зрабіць аб'яву на форуме, каб удзельнікі звярталі ўвагу на такія моманты. 3) Знайсці ўсе падобныя словы і выставіць у Вікіпедыя:Заданні для ботаў. Магчыма, наладзіць таксама замену ў Вікіфікатары.--Artsiom91 (размовы) 16:47, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Artsiom91, нічога тут дзіўнага няма. І ў БелЭн усё правільна будзе. А тут памылка, прычым люта ганебная, якую адукаваным людзям рабіць сорамна. Любы чалавек, які вучыўся ў школе добра, ведае пра "чарнабровага" і "чорнабародага", як гэта ў маёй школе называлі. Сутнасць у націсках. Але Вы самі, я ўпэўнены, ведаеце гэта правіла. Пакідаць жа перасылку з памылкі? Я радыкальна супраць гэтага. Дык што жа нам тады? Рабіць перасылку на "Зямля" з "Земля" ды з іншых банальных выпадкаў няведання арфаграфіі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:08, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Artsiom91, што да ботаў і вікіфікатара - я вельмі слаба арыентуюся ў тэхніцы, дагутэль не ведаю, што гэта такое. Карыстацца гэтым не ўмею. Я буду Вам вельмі ўдзячны, калі Вы дапаможаце. Стагадовая вайна жа яшчэ ў слоўніку Крапівы згадваецца. Гэта, напэўна, увогуле была памылка з-за таго, што нехта задумаўся. Не веру, што наша супольнасць магла так памыліцца. І адназначна трэба выправіць гэтымі робатамі ці іншымі штукамі гэтыя памылкі паўсюль, калі Вы дапаможаце. Калі не, дык я сам, ручкамі праз пошук, усё гэта выпраўлю. Я заўжды раблю ўсё ручкамі, бо не ведаю нічога з ІТ-тэхналогій. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:11, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Падайце запыт на старонку Вікіпедыя:Заданні для ботаў, як я і напісаў вышэй. Тады, вельмі магчыма, дапамагу. Проста, можа нейкія іншыя падобныя словы ў нас таксама з памылкамі (як "стаградусны"/"стоградусны") — хацелася б адразу ўсё выпраўляць. Ну, а пішуць некаторыя "стогадовы", можа, таму што падобна на "штогадовы" і "штогод".--Artsiom91 (размовы) 17:22, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Artsiom91, так, напэўна. Але штогод — выключэнне, бо яно мае 2 яскравыя націскі. Заяўкі падам. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дарэчы, паглядзеў БелЭн, там "Стогадовая вайна" (т.15, с.185). Так што, відаць, канчаткова гэты варыянт стаў няправільным толькі ў Правілах 2008.--Artsiom91 (размовы) 21:02, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Artsiom91, напэўна. Шчыра скажу, я старых правілаў ужо і не памятаю. Дапушчальна, што там магло быць выключэнне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:51, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Беларуска-пакістанскія адносіны

Ігар Барысавіч, ці можаце дадаць КПД з Нацыянальнымі паркамі ў артыкул? --Rymchonak (размовы) 15:05, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Будзе зроблена. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:16, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Rymchonak, Зроблена. Чакаю ад Вас дапамогі ў філатэлістычнай сумесі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:57, 22 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ашаканская бітва

Просьба перачытаць да 31.05. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 00:33, 23 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

ОК. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:51, 23 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Філатэлістычная сумесь

Узяўся за філатэлістычную сумесь: стыль публіцыстычны, тэкст напісаны з паўторамі, часам амбівалентны: у прэамбуле гаворка ідзе пра дылераў, якім няма сэнсу разбіраць вялікія лоты, у раздзеле «Продаж» ужо ідзе гаворка пра дробнааптовых дылераў і ўладальнікаў крам карысных дробязяў. Буду яшчэ чытаць, думаць, як перарабіць. --Rymchonak (размовы) 10:02, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Як зразумець гэты фрагмент: Важна разумець, што калі якаясьці характарыстыка ў рэкламнай прапанове філатэлістычнага дылера адсутнічае, гэта не значыць, што яна маецца на ўвазе? Увогуле гэты раздзел напісаны на аснове ўсё таго ж К.Сцюарта з Linn, а пішацца, што некаторыя выданні. --Rymchonak (размовы) 10:08, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Я Вам вельмі ўдзячны за гэта. Хай наш артыкул стане лепей за рускі. А фразу тую разумець варта як папярэджанне аб тым, што калі штосьці не згадваецца ў рэкламнай прапанове, то гэта не значыць, што яно будзе па змоўчанні прысутнічаць ці адсутнічаць у тавары. Скажам так, гэта стандартная прапанова ўсім спажыўцам (не толькі філатэлістам), што не варта нічога дадумваць, а трэба адштурхоўвацца ад таго, што рэальна ёсць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:21, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Як тады гэтую фразу на нармальную мову перакласці? --Rymchonak (размовы) 14:25, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
"Часам дылер не паведамляе поўную інфармацыю аб тавары з мэтай больш простага і хуткага яго продажу". Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:42, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ммм?

Вітаю, навошта вы гэта робіце? Так у картках-інфабоксах месца нараджэння або смерці пазначаюцца "горад Лондан", які сэнс?--Хамелка/ разм. 15:11, 3 мая 2017 (+03)[адказаць]

Вітаю. Таму што ў нас такім чынам называюцца артыкулы. Які ў назве "Горад Лондан" для артыкула сэнс - сустрэчнае пытанне? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:07, 3 мая 2017 (+03)[адказаць]

Вітаю! Не ведаю, ці правільна названы артыкул. Ці не падкажаце, сп. Ігар, як будзе ў адпаведнасці з правіламі арфаграфіі? --Віт; размовы 01:42, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Віт, слушным будзе варыянт "Гісторыя хентаю". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:44, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Палякі на Беларусі

Маё вітанне. Прасіў бы ўдзельніка "Belarus2578" як адміністратара прыняць удзел у разглядзе свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat" у артыкуле "Палякі на Беларусі". Пра праблему напісана ў раздзеле на старонцы "Запыты да адміністратараў" і на старонцы размоў з удзельнікам "JerzyKundrat" у раздзеле "Палякі на Беларусі". Ва ўдзельніка "JerzyKundrat" проста папрасілі больш дэталёва паказаць, на падставе якіх жа аўтарытэтных даследаванняў гісторыкаў, этнографаў і археолагаў прыведзены такія агульнапрынятыя дадзеныя.--Pracar (размовы) 12:35, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Гл. таксама Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat #Поляки на Беларуси --JerzyKundrat (размовы) 12:41, 9 мая 2017 (+03), Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў --JerzyKundrat (размовы) 14:29, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Маё вітанне. Прасіў бы ўдзельніка "Belarus2578" як адміністратара прыняць удзел у разглядзе свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat" у артыкуле "Палякі на Беларусі". Пра праблему напісана ў раздзеле на старонцы "Запыты да адміністратараў" і на старонцы размоў з удзельнікам "JerzyKundrat" у раздзеле "Палякі на Беларусі". Ва ўдзельніка "JerzyKundrat" проста папрасілі больш дэталёва паказаць, на падставе якіх жа аўтарытэтных даследаванняў гісторыкаў, этнографаў і археолагаў прыведзены такія агульнапрынятыя дадзеныя. Ствараецца ўражанне, што ўдзельнік "JerzyKundrat" любымі сродкамі імкнецца выдаць жадаемае за рэчаіснае.--Pracar (размовы) 17:09, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Беларуска-кубінскія адносіны

Ігар Барысавіч, добры дзень! Дадайце, калі ласка, КПД (20-годдзе адносін, са снегірамі) у арт. «Беларуска-кубінскія адносіны». --Rymchonak (размовы) 12:48, 11 мая 2017 (+03)[адказаць]
Пашукаю, запампую на Каманс, дадам. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:51, 12 мая 2017 (+03)[адказаць]

Добры вечар, вы лічыце, што варта атаясамліваць Расію з Расеяй? --JerzyKundrat (размовы) 22:37, 24 мая 2017 (+03)[адказаць]

Не звярнуў увагу на тое, што артыкул — арфаграфічнае смецце. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:14, 25 мая 2017 (+03)[адказаць]

Калі ласка (Aliaksandr Y)

Вітаю Вас, калі ласка, ці можаце Вы паўдзельнічаць у вырашэнні майго пытання аб (не) даданні мне сцяга дашлядчыка. Загадзя дзякуй. -- Aliaksandr Y (размовы) 11:52, 25 мая 2017 (+03)[адказаць]

Вожык звычайны

Добры дзень. Убачыўшы гэту рэч, прапаную нарэшце прызнаць Erinaceus concolor звычайным вожыкам. --JerzyKundrat (размовы) 14:15, 3 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Шаноўны Ежы, гэта адзіны від вожыка, што жыве ў Беларусі. Еўрапейскі, ён жа звычайны, вожык у Беларусі не жыве. Жыве паўночны белагруды. На манеце напісана проста "вожык". І гэта праўда. Гэта вожык. Адзіны вожык, які жыве ў Беларусі. Калі ўжо калекцыйныя доказы пачаліся, магу прапанаваць марку, дзе напісана поўная беларуская назва гэтага вожыка. І што значыць "нарэшце?" Гэта не нейкае спрэчнае гістарычнае ці сацыялагічнае пытанне, а даказаны біялагічны факт: гэта розныя віды, яны маюць розныя генатыпы, вельмі блага між сабой размнажаюцца. Прычым у Беларусі гэты факт прымаюць. Думка аб тым, што гэта звычайны вожык, засталася ў савецкім мінулым. Яны знешне вельмі падобныя, таму і не вылучалі раней. На банальна любой паштоўцы Белпошты пазначана, што гэта паўночны белагруды вожык. Так, ён звычайны для беларусаў, сапраўды. Калі-нікалі яго так і называюць па старой звычцы. Але давядзенне новых ведаў да народа — справа часу. Бо "звычайны" для беларусаў вожык гэта не "Вожык звычайны" як від. Дарэчы, палякі яго называюць усходнім вожыкам. Вось як раз у Польшчы жывуць 2 віды вожыкаў: і звычайны, і паўночны белагруды. Дарэчы, для рускіх як раз звычайным з'яўляецца звычайны вожык. Такім чынам паўночны белагруды як бы ўкліньваецца ў сусветны арэал звычайнага вожыка. Прыкладна тая ж сітуацыя з шэрай і чорнай варонамі. Таму пакінем усё так, як яно ёсць. Зрэшты, усё гэту гісторыю эвалюцыі класіфікацыі вожыкаў варта размяшчаць у кожным артыкуле пра гэтых вожыкаў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:36, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Хачу марку :-) --JerzyKundrat (размовы) 00:39, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Зараз знайду))) Вожыкі не такія простыя, як здаецца))) Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:42, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Вось і вожык)
. Ежы, па Вашых заявах. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:51, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Дзякуй вялікі! Але ж як назавем артыкул пра Erinaceus concolor? --JerzyKundrat (размовы) 00:54, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

"Паўночны белагруды вожык". Я рэдагаваў артыкул "Вожыкавыя", дык там ёсць відавыя назвы большасці вожыкаў. А паўночны таму, што ёсць і паўднёвы, але ён у Беларусі не жыве. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:51, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Мабыць проста назваць "Белагруды вожык", прынамсі крыніца перад намі. --JerzyKundrat (размовы) 09:53, 5 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Не, бо будзе артыкул і пра паўднёвага белагрудага вожыка, а гэта розныя віды. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:44, 6 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Пра "паўднёвага белагрудага вожыка" будзе артыкул мабыць пад лацінскай назвай віда. Крыніцы — перш за ўсё. --JerzyKundrat (размовы) 09:01, 6 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Крыніцы ёсць рускія і англійскія. Просты пераклад назвы ўжываецца даволі часта ў нашай Вікіпедыі, бо беларуская мова не вельмі шырока выкарыстоўвацца ў сучаснай тэрыялогіі. Адна рэч — школьныя падручнікі, на іх хапае крыніц, але на штосьці больш сур'ёзнае, на жаль, не. Зрэшты, мая пазіцыя такая, што варта пазбягаць лацінскай назвы ў артыкуле як асноўнай, калі існуе нелацінская. Англійская мова дала рускай паўднёвага белагрудага вожыка, а мы можам запазычыць вожыкаўскую назву ў рускіх (руская мова блізкая нашай). Я Вам шчыра скажу, што вельмі цяжка знайсці беларускамоўную крыніцу на жывёлу, якая не вельмі вядомая між людзьмі, якую ў Беларусі не вывучаюць... Тыя ж маркі, як Вы разумееце, змясцілі наўпрост пераклад з рускай. Ну і цяжка назваць філатэлістычную прадукцыю крыніцай у галіне філалогіі ці тэрыялогіі. Вы разумееце маю пазіцыю? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:25, 6 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Пагаджуся з Ігарам Барысавічам, што Erinaceus concolor не роўны Вожыку звычайнаму, а вось як яго назваць другое пытанне, пераклад з рускай я не прымаю, трэба шукаць крыніцу менавіта на беларускай. Скажу так: "варта пазбягаць лацінскай назвы ў артыкуле як асноўнай, калі існуе нелацінская на беларускай мове". Філатэлістычная назва мяне б задаволіла.--Хамелка/ разм. 09:02, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Вольга, але што Вы думаеце наконт паўночнага і паўднёвага? Рана ці позна будзем мець артыкулы​ пра абодвух. Я лічу, што трэба адразу ўвесці гэта ў назву, каб потым не рабіць пераносы. Такім чынам наш "Паўночны белагруды вожык" (ці "Белагруды вожык паўночны") і іншы від "Паўднёвы белагруды вожык" (ці "Белагруды вожык паўднёвы"). А як інакш? Калі прынцыпова шукаць выключна беларускую крыніцу, трэба выдаліць значную частку артыкулаў пра малавядомых у Беларусі жывёл. Да таго ж маем вось гэту класіфікацыю з артыкула "Вожыкавыя":

Род Erinaceus:

  • Амурскі вожык, Erinaceus amurensis;
  • Паўднёвы белагруды вожык, Erinaceus concolor;
  • Еўрапейскі вожык, Erinaceus europaeus;
  • Паўночны белагруды вожык, Erinaceus roumanicus.

Ой, я пераблытаў паўночнага і паўднёвага, але сутнасць гэта не змяняе. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:32, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

"Калі прынцыпова шукаць выключна беларускую крыніцу, трэба выдаліць значную частку артыкулаў пра малавядомых у Беларусі жывёл." - не, вы не правы. Для гэтага і існуюць навуковыя назвы. Каб скардынаваць працу па пошуку беларускамоўных адпаведнікаў, былі створаныя артыкулы са спісамі дзікарослых раслін, жужаляў, малюскаў, матылёў, павукоў, паўзуноў, птушак, рыб і таму падобнае. У апошнія гады выпускаюцца розныя беларускамоўныя крыніцы па жывёльным і раслінным свеце, у якіх падаюцца назвы, так што не ўсё так дрэнна, як можна уявіць. Артыкул Вожыкавыя сам па сабе не з'яўляецца крыніцай (Вікіпедыя не аўтарытэтная крыніца) і калі крыніцай вышэй пададзеных назваў вожыкавых з'яўляецца пераклад з рускай мовы, то вы мусіце выдаліць усе гэтыя кірылічныя назвы, як ні шкада.--Хамелка/ разм. 14:12, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Вольга, дзякую за тлумачэнні. Вельмі прыемна ўсё жа, што такая праца праводзіцца, прычым не толькі па тыпова беларускіх відах. Тады, калі ласка, давайце прыйдзем да нейкага рашэння па назвах. Можа, рабіць тады назву артыкула​ пра від без беларускай назвы на лацінскай мове, але мець перасылку на яго з назвы-калькі (з англійскай ці рускай моў) ды згадваць гэту кальку ў прэамбуле? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:00, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Не, мы можам выкарыстоўваць толькі лацінскую навуковую назву і назву з беларускай аўтарытэтнай крыніцы (апошняя пры наяўнасці будзе галоўнай). Максімум, што мы можам, гэта пазначыць, што ў нейкай крыніцы (калі яна на мяжы аўтарытэтнасці - напрыклад, тыя ж маркі ці нейкая мастацкая кніга) беларускамоўнай назвай падаецца нейкі пэўны выраз ці слова. Калькі з англійскай ці рускай мы не можам выкарыстоўваць прынамсі з дзвюх прычын - першая, а чаму іменна з гэтых моў калькуем? другая - гэта ўласнае даследаванне, забароненае правіламі. Пры гэтым практыка напісання артыкулаў дапушчае калькаванне ў тэксце ў выглядзе "на Арэмскіх астравах гэты від завецца "yuoipo lkjl" - ружа гномаў (прыклад цалкам выдуманы)", калі гэта назва дзейсна можа быць цікавай для чытача.--Хамелка/ разм. 16:08, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
А, і дарэчы, ваша меркаванне, што "Просты пераклад назвы ўжываецца даволі часта ў нашай Вікіпедыі" таксама не вельмі адпавядае рэчаіснасці, бо я ўсімі сіламі змагалася з гэтым і адзін час масава выдаляла назвы без крыніцы. Хоць, зразумела, усё перагледзець я не здолела і такія выпадкі будуць сустракацца. Добра б было, каб і астатнія абсякалі іх і выстаўлялі на выдаленне.--Хамелка/ разм. 16:12, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Гэта добра для жывой мовы, але беларуская, на жаль, адносіцца да шыльдавых моў у сучаснасці, таму многія рэчы могуць быць арыгінальнымі даследаваннямі. Тут галоўнае не даводзіць да абсурду. Напрыклад, я не знайду, найхутчэй, крыніцу на слова "халедахалітыяз", але я яго буду выкарыстоўваць у Вікіпедыі, бо гэты дыягназ на ўсіх мовах свету — транслітарат лацінска-грэчаскага слова, а без гэтага тэрміна я ніяк інакш не змагу назваць артыкул. Ці дапускаецца такое ўжыванне слоў, на якія няма крыніцы? Калі не, то адзін вядомы чалавек быў правы, калі казаў, што "на белорусском языке ничего великого не скажешь", г. зн., што мова наша ўбогая. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:06, 9 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Размова вышэй ішла іменна пра назвы таксонаў, для якіх па змаўчанні ёсць назва - навуковая, там усё адназначна і праблемы няма. Што тычыцца іншых тэрмінаў, то тут даводзіцца перакладаць ці калькаваць, таму што мы заціснутыя ў вугал, угу.--Хамелка/ разм. 12:39, 9 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

У выніку з'явіўся артыкул Белагруды вожык -- JerzyKundrat (размовы) 08:34, 10 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Ежы, добрыя артыкулы і пра ўшастага, і пра белагрудага. Адзіная праблема — выкарыстанне састарэлай класіфікацыі з "насякомаеднымі". Зрэшты, гэта можна будзе выправіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:54, 11 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Гэта не класіфікацыя, проста традыцыйнае азначэнне, маўляў пыска ў вожыка падоўжаная, і насякомымі ён харчуецца. --JerzyKundrat (размовы) 23:18, 11 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Догляд

Вітаю. Зноў тая ж праблема, Вы даглядзелі змену ў артыкуле "Спіс прэм'ер-міністраў Венгрыі" на 62 Кб памерам, там звычайны вандалізм, а артыкул сярод выдатных спісаў, дарэчы. Калі ласка, уважлівей стаўцеся да націскання кнопкі "Пацвердзіць версію". --Максім Л. (размовы) 23:39, 18 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Флаг

Здравствуйте Belarus2578, а можно ли мне получить тут без лишней бюрократии флаг автопатрулируемого? Я админ Викисклада и захожу сюда время от времени для замены некачественных изображений на лучшие в статьях, больше ничего не делаю и не планирую делать, злых умыслов у меня нет. Спасибо. --A.Savin (размовы) 17:40, 3 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

A.Savin, автопатрулирующий — это человек, правки которого автоматически становятся проверенными? Поясните, пожалуйста, что это такое. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:42, 3 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Да. Иными словами, если я правлю уже отпатрулированную статью, то мои правки должны автоматически помечаться тоже как проверенные. --A.Savin (размовы) 19:45, 3 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
A.Savin, хорошо. Я дам Вас статус аўтадаглядчыка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:45, 3 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Некаторы моманты дыскусіі

Паважаны Сп. Ігар Барысавіч, хутчэй за ўсё, я проста не зразумеў Вашае думкі. Пакінем правакацыйныя «неданазвы» Сп. Арціфішала і ўсялякіх «-mensch'аў», і пяройдзем да сутнасці. Усё бы нічога, калі б чалавек не быў бы кіраўніком дзяржавы, гэта па-першае; па-другое, не правіў непадзельна 21 год (2 гады яго хоць неяк стрымліваў Вярхоўны Савет і некаторыя чыноўнікі). Прабачце, але знаходзіцца столькі гадоў ва ўладзе, а потым казаць, што цябе не хапае словаў у мове. Матка Боска! Хто цябе замінаў гэтае зрабіць!? 21 год — гэта 2 т.зв. адукацыйных пакалення. За 21 год можна было столькі слоў прыдумаць і хаця б пачаць іх прывіваць. Як пацвердзіла Сп. Анісім, ва многіх напрамках (напрыклад, медыцына, хімія, астраномія і г.д.) амаль большасць слоў лацінскія! Калі б ён бачыў бы ў сваім жыцці 4-х томнае выданне «Беларуская навуковая тэрміналёгія», а не дзевак розных на «Славянскі базар» вадзіў, глядзі б і нічога не перашкаджала. Але, яму перашкаджала і перашкаджае. Давайце шчыра, усе ведаюць, што перашкаджае «добраму танцору». Мова тут, дакладна не прычым.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:23, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Слоўнікі патрэбныя, бо, ведаеце, ёсць спрэчныя моманты ў перадачы мяккасці/цвёрдасці пэўных гукаў, пытанні з "а/э" і г. д. Але я магу адказаць, што замінае Прэзідэнту. Поўная залежнасць ад расійскай эканомікі, найперш ад энерганосьбітаў. Dzianis Niadbajla, Беларусь цяпер — гэта такая марыянетачная дзяржава, што жахліва, але мы нічога, на жаль, не можам змяніць у палітыцы (няма каму стрымліваць і абмяжоўваць, страчана сувязь з грамадствам, улада фактычна аўтарытарная). У марыянетачнай дзяржавы не можа быць сваёй мовы, калі дзяржава-патрон не хоча, каб яна была. Дык вось менавіта каб захаваць хоць штосьці беларускае, хоць рэшткі гэтай няшчаснай неразвітай (пакуль што, спадзяюся), а, хутчэй, непашыранай (бо рэальна няма толькі тэхнічнай тэрміналогіі: як вы заўважылі, натуральныя навукі стаяць на лацінскіх транслітаратах; тэхнічныя жа — на розных крутящих моментах, шпилях, сваях, сувальдах ды іншай мяшанцы з розных моў) мовы, мы мусім спачатку спыніць унутрымоўны бардак, які ёй толькі шкодзіць. Гэта значыць, што раздзел на тарашкевіцы мусіць быць зачынены, а тыя словы, якія ўжываюцца шырока, мусяць быць перанесеныя ў прэамбулы нашых артыкулаў, каб паступова прыхільнікі тарашкевіцы звыкалі да больш пашыранага моўнага варыянту. Перш, чым змагацца з рускай дамінантай, варта спыніць войны ў беларускай мове. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:33, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Цалкам згодзен, але зачыняць такімі метадамі, прабачце, нельга. Павінен быць кансэнсус, які будзе цалкам задавальняць другі бок, а не «неаргументацыйна-гвалтоўнае» закрыццё па прынцыпу гэта нам падабаецца, а гэта — не. Бо ведаеце, сучаснаму правапісу-правілам не адпавядае (які пісаў невядома хто, невядома ў якіх умовах, і невядома з якой мэтай). Так ніхто не аб'ядноўваецца. Прынамсі я, гвалтоўных аб'яднанняў не ведаю:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:43, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

На ўсялякі выпадак нагадваю спадарству, што Вікіпедыя не дармавы хостынг і не сацыяльная сетка, а папярэджанні на форуме аб недапушчальнасці працягу абмеркавання не па тэме распаўсюджваецца ў тым ліку і на іншыя старонкі. Калі хтосьці хоча пагутарыць аб развіцці і перспектывах мовы без прамых адносін да Вікіпедыі, гэта зараз лёгка можна зрабіць па-за межамі праекту. Таму прашу спыніць тут дыскусію.--Artsiom91 (размовы) 16:07, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Artsiom91, гэта ўсё вельмі суб'ектыўна. Напрыклад, з такім жа поспехам я магу сцвярджаць, што Ваша старонка, дзе Вы крышку распавядаеце пра сябе і пра тое, якія артыкулы Вам хочацца пісаць — сацыяльная сетка, а любое абмеркаванне спрэчнае тэмы — форум. Юзербоксы жа тады — чысты элемент сацсетак. Ну і гэтак далей. Мы з Дзянісам абмяркоўвалі стан мовы ў кантэксце развіцця Вікіпедыі. Дарэчы, як слушна кажа, па-мойму, Ахлумон, Вікіпедыя ніякая не энцыклапедыя, а навукова-папулярны форум. Зрэшты, Ваша памкненне не пераўтварыць Вікі-супольнасць у парламент Рэчы Паспалітай я зразумеў) Дзякую Вам, што не паленаваліся заняцца тэмай альтэрнатыўных назваў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:40, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91, а спасылачку на правілы, што забарона на форуме БелВікі, распаўсюджваецца і на іншыя старонкі? А то ў Вас, я гляджу, толькі словы: міфічная «нарматыўная беларуская мова»; Гішпанію нельга, а Полацак/Менск/Вільня можна — міфічныя крытэрыі «гістарычных найменняў» і г.д. Пра парламент РП, вельмі спадабалася:) Слушная заўвага Сп. Ігар Барысавіч.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:11, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Вікіпедыя:Чым не з'яўляецца Вікіпедыя: Вікіпедыя — не дармовы хостынг, блог і не сацыяльная сетка. --JerzyKundrat (размовы) 22:26, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
І? Спадар JerzyKundrat, там ёсць пункт, што забарона адміністратара на адной старонцы размоў, аўтаматычны распаўсюджваецца на ўсе? І якая частка дыскусіі, нагадвае паважаным Спадарам: «блог, дармовы хостынг і сацыяльная сетка»? Цікава, як далёка Вы можаце зайсці:) Дарэчы, у гэтай спасылке ёсць пункт пра тое, што ўдзельнікі маюць права абмяркоўвааць будучае развіццё праекту! А гэтая дыскусія — магчымыя варыяцыі, спадзяюся будучага, аб'яднання двух праектаў. Таму спадарства, не даводзьце да абсурду і спыніце гульню з правіламі  (англ.). P.S.: Вашая тэндэнцыя забараняць нават абмяркоўваць пытанні праекту, навявае вельмі нядобрыя думкі. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:44, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
На пытанне: "як далёка Вы можаце зайсці", адкажу "зайсці можна да блакіровак". І давайце менш пафасу, мне вашы грамадска-палітычныя сентэнцыі не цікавыя. --JerzyKundrat (размовы) 22:51, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Гэта не пафас. У чым тут палітыка? Гэта — рытарычнае пытанне. Буду чакаць адказу пра розніцу «Гішпаніі ад Менску». Спадзяюся, яно будзе больш грунтоўным і спасылацца на канкрэтныя прыклады/пункты правілаў!/дакладныя фармулёўкі. А не абстрактнасць у выглядзе «гэта не адпавядае нейкім нормам мовы»/вось спасылка на правіла, пункт самі знойдзіце/у чым розніца гістарычнага наймення ад альтэрнатыўнага. P.S.: Я не трымаюся за старонку. З лёгкасцю ствару іншую, і буду далей працаваць для Беларускай Вікіпедыі ў тых сферах, якія мне цікавы, і ў якіх я маю хоць нейкі досвед. Таму блакіруйце смела... Але для пачатку → Гішпанія!--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:08, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Чаго Вы за гэтую Гішпанію прычапіліся, гэтая назва згодна з абмеркаваннем на форуме вернута ў адпаведны артыкул, можаце смела правіць гэты ці іншыя артыкулы, калі лічыце патрэбным для адзінства стылю і інш. Хопіць адцягваць увагу іншых удзельнікаў і штосьці даказваць, калі ніхто ўжо і не спрачаецца.--Artsiom91 (размовы) 23:17, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
«Не спрачаецца» → вядома, калі ўсе раскладзена па паліцах лепш няма куды. Добра. Дзякую. Сам ў шоку, якую бучу трэба падняць, каб слова з 8 літар упісаць. Жахі нейкія:(((--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:25, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Перайменаванні

Вітаю. Здаецца, прасілі не бегчы пераймяноўваць рукамі, каб ботам не замінаць. --Максім Л. (размовы) 16:09, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Пераносы

Прашу спыніць пераносы рукамі — яны вельмі забіваюць старонкі апошніх змен. Пераносы будуць здзейснены ботам. Калі бот збольшага зробіць працу, адзінкавыя выпадкі можна будзе перенесці і так.--Artsiom91 (размовы) 16:10, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

ОК. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:10, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, Александрыя, Кіраваградская вобласць знгодна з новымі правіламі варта пісаць з дужкамі — Александрыя (Кіраваградская вобласць).--Artsiom91 (размовы) 16:14, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
ОК. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:15, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Мінск

Вітаю. Заўважыў твой інтарэс да артыкула Мінск. Я некалькі дзён яго рэдагую, пакуль адрэдагаваў на раздзела «Насельніцтва». Усё што ніжэй — некатуальнае, альбо ўвогуле недакладнае. Мабыць ты б хацеў дапамагчы ў рэдагаванні важнага для цябе артыкула?--Liashko (размовы) 22:18, 7 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Максім, чым табе рэальна перашкаджаюць гэтыя ордэны ды ўзнагароды? Мы развялі тут нейкую камедыю. Прапаноўваю ўсё гэта спыніць ды пакінуць выбар на волю нашай супольнасці. Што да артыкула, я бы з задавальненнем дапамог з рэдагаваннем, бо гэта мой любы родны горад, якому на выходных спаўняецца 950 гадоў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:57, 8 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Мне не перашкаджаюць. Мне перашкаджае нязначная лухта ў шаблонах-картках. Ну дык далучайся да рэдагавання ніжэйшых радзелаў, калі цябе насамрэч цікавіць гэты артыкул.--Liashko (размовы) 16:36, 9 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Чаму слова "тэрыторыя" некарэктна? Прыднястроўе гэта не дзяржава, а лжэдзяржава або псеўдадзяржава. Так думаюць ў большасці краін свету. Pozdrawiam z Polski. Sankoff64 (размовы) 10:55, 27 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Паважаны Sankoff64, Вікіпедыя не палітычная пляцоўка ці трыбуна. Факты такія, што ПМР мае ўсе прыкметы дзяржаўнасці. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:36, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ведаю, што Вікіпедыя не палітычная трыбуна. Прыднястроўе мае некаторыя прыкметы дзяржаўнасці, не мае сваей тэрыторыі (de iure). Акрамя таго, няма дыпламатычных адносін паміж ПМР і большасцю краін свету. Цяпер гэты артыкул лепш сфармуляваны. Pozdrawiam serdecznie. Sankoff64 (размовы) 14:23, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Sankoff64, вось бачыце, як добра, калі ўсе знаходзяць трапныя фармулёўкі))) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:25, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Пытанне

Я не понимаю почему уже второй раз моя правка отброшена. В статье Румынія я добавил, что Виорика Дэнчилэ является премьером Румынии, так как 28 февраля она стала премьером Румынии. Вот доказательства: ([[1]]) ([[2]]). Я уже создают статью про неё. В чём неправильность моей правки, я не понимаю? С уважением, Севастополец (размовы) 00:03, 7 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Ещё прошу вас обратить внимание на статью Прыднястроўе, кто там постоянно переделывает слово дзяржава на слова квазі-дзяржаўнае утворанне. Севастополец (размовы) 00:34, 7 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Не хтосьці, а ўдзельнік і адмін адначасова. А да Вас Сп. Севастополец, будзе некалькі просьбаў: па-першае, не займацца палітыканствам; па-другое, звяртацца менавіта да таго, хто адкатваў Вашыя праўкі. І калі міжнародная супольнасць, ці хоцьбы краін 30 (як Косава прызнае 106 краін, і сярод іх не толькі Гандурас і Науру) прызнае квазідзяржаўныя ўтварэнні (Прыднястроўе, Абхазія, Паўднёвая Асеція, Нагорны Карабах, Самаліленд і г.д.) дзяржавай, тады і будзе гаворка весціся пра дзяржаву. Але сёння, гэта квазідзяржавы/непрызнаныя дзяржвы і г.д., назваць можаце як хочаце, сэнс той жа.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:09, 7 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Уважаемый Севастополец, что касается Ваших правок: мы ценим Ваш вклад, но и замечаем недостаточное владение белорусским языком. Вероятнее всего, в румынском языке, как и в большинстве романских, ударение будет падать на предпоследний слог — таким образом по-белорусски получим имя "Віярыка (Віарыка) Дэнчылэ", но не "Віорыка". Впрочем, я не филолог и могу заблуждаться: возможно, "о" здесь и ударный. Словом, стоит отталкиваться от румынского оригинала. Мы с радостью не будем откатывать предложенную Вами информацию, если Вы проясните для нас вопрос с именем премьера. :) Что же касается ПМР, то это весьма сложная и политизированная тема. Лично на мой взгляд, это уже непризнанное государство, хотя начиналось оно с квазигосударственного образования. Полагаю, этот вопрос стоит вынести на форум. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:18, 7 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Чырвоныя кхмеры

Вітаю. Ці не цікава Вам напісаць пра чырвоных кхмераў, па аналогіі за генацыдам у Руандзе? --Artificial123 (размовы) 09:17, 16 лютага 2018 (MSK) Artificial123 (размовы) 09:17, 16 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Artificial123, вітаю! Вядома, вельмі моцна хачу. Я нават быў у Камбоджы 5 гадоў таму і бачыў наступствы гэтага рэжыму. Паціху тады Булыка пачынаць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:12, 16 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Добрага дня. Кандыдат у выдатныя артыкулы адпаведна з Вашай прапановай. Галасаванне адбываецца зараз. --JerzyKundrat (размовы) 17:57, 12 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Hair Peace Salon

Прывітанне, Ігар Барысавіч!

Тут замежнікі наехалі на старонку Hair Peace Salon на ангельскай мове: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Hair_Peace_Salon?fbclid=IwAR2ygn3TucuKGURgHPSWDGxfgb87fQzs1RyPqiiTde8TUOksQTl3JwBYCDg. Хочуць хуценька выдаліць з-за «нявартасці». ⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎ Там тэкст у артыкуле такі жа, як на беларускай Wikipedia, калі не ўсё зразумела.

Па-першае, не валодаюць мовай, каб спрачацца за якасць спасылак ("I can't evaluate the Belarussian or Russian sources").

Якія могуць быць пазіцыі ў чартах продажу, калі чартаў у Беларусі няма? Альбомы, самотнікі і сінглы гурт выкладваў у вольны доступ, быў выдадзены сумесны альбом з Jitters на West Records, некаторыя CD рабілі самі і прадавалі на канцэртах у дробных колькасцях фанатам. У конкурсах, дзе ўдзельнічалі музыкі, амаль заўсёды бралі 1–2 месца, не ведаю, што там "load of contests they didn't win, album s & EPs which didn't make an impact on the charts".

Па тым жа крытэрыям WP:NMUSIC (https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Notability_(music)) гурт "жалезна" мае па меншае №1 (дастаткова незалежных і аўтарытэтных крыніц-спасылкак), №7 (выдатны прадстаўнік жанру), №11 (ратацыя на радыё і ТВ), №12 (радыё + ТВ перадачы з удзелам музыкантаў і пра гурт).

Дапамагі, калі ласка, «адбіць» напад. (◡ ‿ ◡ ✿) Калі што трэба будзе перакласці на англійскую мову, пішы ў размовах, я перакладу.

P.S. Я лічу, што гэта ў тым ліку і персанальны «напад». Справу распачаў «юзэр» Cabayi. Пару дзён таму ён паставіў на хуткае выдаленне распрацаваны мною на месяц Азіі (лістапад 2018) англамоўны артыкул пра Кірстэн Німвэй, бо «няма камерцыйных выдавецтваў для тых з паўтузіна раманаў», які ўмомант выдаліў другі адмін. Я адразу ў размовах адпісаў Cabayi, што "колькі камерцыйных выдавецтваў кніг можна прыцягнуць, калі пісаць мастацкую літаратуру на тагальскай мове, калі гэта не пераклад Бібіліі альбо падручнік для школы, на друк якога грошы дае ўрад"? Тагальская мова на Філіпінах, як беларуская, мае праблемы з ужываннем: паўсюль англійская, а свая ў большасці ў вусным ужытку яшчэ трошкі захоўваецца ад бацькоў і дзядоў. Ён не адказаў у размовах, пачаў «дурыцца». Зараз буду спрачацца і спрабаваць выратаваць артыкул са сметніка на агульных пачатках. (*´Д`*)

Вікіпедыя:Запыты да даглядчыкаў

Вітаю! З'явіўся новы раздзел Вікіпедыя:Запыты да даглядчыкаў. Не забудзьцеся зазіраць:) - Vladimir Zolotuhin (обс) 20:39, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Запыт на перанос

Вітаю! Ці можаце дапамагчы разабрацца з гэтым запытам на перанос? У 2015 годзе было вырашана называць артыкулы пра біблейскіх дзеячаў у адпаведнасці з беларускім варыянтам Біблійнага таварыства, аднак я не маю магчымасці праверыць іх варыянт, каб падвесці вынік.--Artsiom91 (размовы) 20:56, 17 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Artsiom91, абавязкова пагляджу ў Бібліі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:42, 19 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Белсат

Добры дзень! Калі ласка, разтлумачце прычыну адхілення праўкі Tomasz Bladyniec (размовы) 12:28, 19 верасня 2019 (+03).[адказаць]

Tomasz Bladyniec, татальная непісьменнасць і ўжыванне лексікі, якая выглядае дыялектнай ці ўвогуле можа быць прынята за неалагізмы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:41, 19 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Артыкулам займаецца чалавек, які недаўно пачаў сваю прыгоду з Вікіпедыяй. Было б добра, каб яму разтлумачыць што менавіта ён робіць не так і дапамагчы. Tomasz Bladyniec (размовы) 13:06, 19 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Калі ласка, пакажыце прыклады неалагізмаў. Наколькі я зразумеў, тэкст быў правераны мовазнаўцамі перад пыблікацыяй. Tomasz Bladyniec (размовы) 13:15, 19 верасня 2019 (+03)[адказаць]