Жыве Беларусь (фільм): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др зьвязнасьць
Радок 41: Радок 41:
* [[Караліна Грушка]] («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»),
* [[Караліна Грушка]] («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»),
* [[Анатоль Кот]] («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.),
* [[Анатоль Кот]] («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.),
* Зміцер «[[Vinsent]]» Папко ([[«Вышэй за неба»]]),
* Зміцер «[[Vinsent]]» Папко («[[Вышэй за неба]]»),
* [[Аляксандр Малчанаў]] ([[Купалаўскі тэатр]], а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.),
* [[Аляксандр Малчанаў]] ([[Купалаўскі тэатр]], а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.),
* [[Раман Падаляка]] (Купалаўскі тэатр, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»),
* [[Раман Падаляка]] (Купалаўскі тэатр, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»),

Версія ад 19:57, 21 верасня 2019

Жыве БеларусьM:
Żyvie Biełaruś
Постар фільма
Жанр драма
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія WFDiF
Працягласць 98 хв.
Бюджэт 6 млн PLN (~ 1,9 млн $)
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова беларуская і руская
Год 2012
IMDb ID 2723138

Жыве Беларусь — польскі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам паводле гісторыі Франака Вячоркі. Прэм'ера фільма адбылася 22 мая 2012 года на 65-м Канскім кінафестывалі. Дыстрыб'юцыяй фільма ў Польшчы займаецца польская кампанія Kino Świat, сусветны дыстрыб'юцыяй — італьянская Intramovies. У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся. Прэм'ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 года[1][2].

Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+.

Сюжэт

Галоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе натоўп на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт спынены, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае пра беларускае войска. У той жа час Мірон і салдаты, якія яго падтрымліваюць, супрацьстаяць камандаванню часткі. Мірон аказваецца ў цэнтры гэтага супрацьстаяння[3].

Здымачная група

Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысёр «Лінч», другі рэжысёр «Бітва Варшаўская 1920», асістэнт рэжысёра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнарыя «Генерал Ніл» і інш.).
Другі рэжысёр — Агнешка Кік і Франак Вячорка
Асістэнты рэжысёра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка.
Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).
Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мёрфі», «As if», «The Match»).
Сцэнарый — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
Мантаж — Кшыштаф Шпэтманьскі.

Акцёрскі склад

Уплыў фільма

На пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатолем Котам, які сыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов». Сам акцёр распавёў пра тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»[4].

У красавіку 2013 года Vinsent, які сыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словах Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу.[5][6][7].

Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу.

Узнагароды

  • «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі (2013)[8]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі.
  • Перамога ў намінацыі «Панарама» на 38-м Міжнародным кінафестывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай секцыі вызначаюць гледачы праз галасаванне)[9].
  • Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле [10]
  • «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафестываль гістарычных і ваенных фільмаў у Варшаве (2013)[11]
  • «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сімпатый»— Міжнародны кінафестываль GAFFA ў Вене (2013)[12]
  • Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
  • Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. http://www.filmweb.pl/film/%C5%BBywie+Bie%C5%82aru%C5%9B-2012-651604
  2. http://www.polskieradio.pl/75/921/Artykul/777457,W-kwietniu-film-Zywie-Bialorus-w-polskich-kinach
  3. Ася ПАПЛАЎСКАЯ (2013-04-04). "У Мінску паказалі, як "Жыве Беларусь!"". Naviny.by. Праверана 2013-04-11.
  4. "«Чорны спіс» нядобранадзейных акцёраў". Радыё Свабода. 2012-08-03. Праверана 2013-03-13.
  5. "Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?". Наша Ніва. 2013-04-11. Праверана 2013-04-21.
  6. "Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнарый «Жыве Беларусі!»?". БелСат. 2013-04-16. Праверана 2013-04-21.
  7. "Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну" [руская]. Хартия-97. 2013-04-25. Праверана 2013-04-28.
  8. «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі Радыё Свабода
  9. «Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафестывалі Радыё Свабода, 14 верасня 2013
  10. «Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафестывалі ў Стамбуле Радыё Свабода, 19 верасня 2013
  11. "«Жыве Беларусь!» получил золотую саблю на фестивале в Варшаве". 2013-09-22.
  12. "У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэкламуюць цытатамі Гётэ". 2013-10-6. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі