Ірына Антонаўна Іода: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
У час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі горада]] з сям'ёй жыла ў цэнтры [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскага прадмесц]]я<ref name="sb">[https://www.sb.by/articles/shirokim-prospektom-shagaya.html Широким проспектом шагая]</ref>.
У час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі горада]] з сям’ёй жыла ў цэнтры [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскага прадмесця]]<ref name="sb">[https://www.sb.by/articles/shirokim-prospektom-shagaya.html Широким проспектом шагая]</ref>.

Скончыла ў [[1952]] годзе [[Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум]], працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. [[Карма (Кармянскі раён)|Карма]]. У [[1959]] годзе скончыла [[Беларускі політэхнічны інстытут]], маючы ўжо трохгадовага сына<ref name="ais">[https://ais.by/story/2572 Ирина Антоновна Иодо: “Я как бы плыла по светлой реке судьбы”]</ref>.


Скончыла ў [[1952]] годзе [[Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум]]; у [[1959]] годзе [[Беларускі політэхнічны інстытут]].
Працавала ў інстытуце «[[Мінскпраект]]» (1959—1962); [[Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР|Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР]] (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела [[БелНДІПгорадабудаўніцтва]] (1981—1990); адначасова з 1968 — у [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце]] ([[архітэктурны факультэт БНТУ|архітэктурны факультэт]], кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)<ref name="АБ">{{крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|Іода Ірына Антонаўна}}</ref>. [[Кандыдат архітэктуры]] (1968), дацэнт (1970)<ref name="ХЕХ"/>.
Працавала ў інстытуце «[[Мінскпраект]]» (1959—1962); [[Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР|Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР]] (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела [[БелНДІПгорадабудаўніцтва]] (1981—1990); адначасова з 1968 — у [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце]] ([[архітэктурны факультэт БНТУ|архітэктурны факультэт]], кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)<ref name="АБ">{{крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|Іода Ірына Антонаўна}}</ref>. [[Кандыдат архітэктуры]] (1968), дацэнт (1970)<ref name="ХЕХ"/>.



Версія ад 13:41, 22 верасня 2019

Ірына Антонаўна Іода
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1932(1932-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2021(2021-01-23) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (1987)
Член у
Горадабудаўнічыя праекты Генплан Мінска (1963)
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Ірына Антонаўна Іода (нар. 5 кастрычніка 1932, Менск) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (1987), прафесар (1988). Член Саюза архітэктараў СССР (1962), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і навуковых работнікаў будаўніцтва (1996), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1998).

Біяграфія

У час нямецкай акупацыі горада з сям’ёй жыла ў цэнтры Ракаўскага прадмесця[1].

Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. Карма. У 1959 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, маючы ўжо трохгадовага сына[2].

Працавала ў інстытуце «Мінскпраект» (1959—1962); Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва (1981—1990); адначасова з 1968 — у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (архітэктурны факультэт, кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)[3]. Кандыдат архітэктуры (1968), дацэнт (1970)[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года, у 19801988 гадах член Упраўлення і член Рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў[4].

У 19821986 гадах член Белсаўпрафа БССР[4].

Дзейнасць

У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу праектных матэрыялаў: генеральны план Мінска (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гарадскіх цэнтраў у Мінску, Жлобіне, Слуцку, Брэсце, схемы і праекты раённай планіроўкі на тэрыторыі БССР[4], «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1975), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)[3] і інш. Выконвала конкурсныя праекты па забудове Мінска і Брэста (адзначаны прэміямі)[4].

Нацыянальны каардынатар і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы справаздачы пра чалавечае развіццё «Беларусь: Асяроддзе для чалавека» (ААН/ПРААН, 1996), член рэдакцыйных калегій перыядычных выданняў па архітэктуры; навуковы кансультант «Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Белapyci» (у 5 т., 19841987). Член увесь час дзеючых навукова-тэхнічных і мастацкіх саветаў у Беларусі[4].

У навуковых працах даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы горадабудаўніцтва, фарміраванне і развіццё сеткі населеных месцаў[3]. У вобласці тэорыі, практыкі і метадалогіі выкладання ў ВНУ, а таксама ў вобласці планіроўкі і забудовы населеных месцаў выканана каля 300 прац. Апублікавана ў адкрытым друку больш 180 прац (у тым ліку аўтар і сааўтар 9 кніг); выдадзена 14 навучальна-метадычных прац, сярод іх 4 падручнікі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы закона «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (1993), у распрацоўцы Горадабудаўнічай Хартыі СНД (1997), Горадабудаўнічай дактрыны Рэспублікі Беларусь (2003), у падрыхтоўцы дакладаў Ураду краіны. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 7 прававых і нарматыўных дакументаў, у распрацоўцы больш 30 праектна-практычных прац, каля 40 справаздач па навукова-даследчых тэмах міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага і ведамаснага значэння. Узначальвала савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у вобласці архітэктуры (1996—2011). Асабіста падрыхтавала 10 кандыдатаў архітэктуры[4].


Узнагароды

Зноскі

  1. Широким проспектом шагая
  2. Ирина Антоновна Иодо: “Я как бы плыла по светлой реке судьбы”
  3. а б в Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. а б в г д е ё Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

  • Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Іода Ірына Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. [1]