Дынама (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Стадыён быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года. Уласнікам арэны з’яўляўся Мінскі абласны савет фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». Першапачаткова трыбуны ўмяшчалі 10 тысяч чалавек. Стадыён хутка стаў самым наведвальным спартыўным аб’ектам БССР, і неўзабаве паўстала патрэба ў павелічэнні яго ўмяшчальнасці. Таму ў 1937—1939 гадах была праведзена першая рэканструкцыя, у выніку якой колькасць месцаў для гледачоў павялічана на 12 000.
Стадыён быў афіцыйна адкрыты [[12 чэрвеня]] [[1934]] года, рэканструяваны ў [[1939]] годзе, разбураны ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], адноўлены ў [[1954]] г. Асноўныя збудаванні ў час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] разбураныя.

Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] стадыён быў разбураны — захаваліся толькі рэшткі трыбун. Астатнія спартыўныя збудаванні былі цалкам знішчаны. Аднаўленне стадыёна пасля вайны пачалося ў 1946 годзе. Першы футбольны матч на «Дынама» прайшоў 12 чэрвеня 1948 года, аднак будаўніцтва вялося яшчэ да 1954. Над праектам працавалі архітэктары В. Вальфензон, М. Колі, М. Паруснікаў, С. Сатунц, Е. Шаркова і Н. Шміт. Пасля заканчэння будаўніцтва трыбуны спартыўнай арэны ўмяшчалі 35 тысяч гледачоў.
Новы стадыён пабудаваны ў [[1947]]—[[1954]] гг. (дойліды [[М. Колі]], [[М. Паруснікаў]] і інш.). Належаў Мінскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».Спачатку гэта была футбольная арэна з васьмю бегавымі дарожкамі, сектарамі для скачкоў, кідання молата, кап’я, дыска і штурхання ядра і аднабаковымі трыбунамі. Плошча разам з паркавай часткай 12 га. Потым зробленыя кальцавыя трыбуны на 35 тыс. месцаў, на тэрыторыі парку — пляцоўкі ўсесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Спартак» з комплексам дапаможных памяшканняў. Рэканструяваны ў [[1978]]—[[1980]] гг. (дойліды [[С. Баткоўскі]], [[М. Гаўхфельд]], [[Л. Гельфанд]], [[Ю. Спясіўцаў]]) да [[Летнія Алімпійскія гульні 1980|Алімпійскіх гульняў 1980]] г. для спаборніцтваў па футболе. Дабудаваная заходняя трыбуна, павялічана колькасць месцаў на трыбунах (больш за 50 тыс.). Вакол футбольнага поля — восем бегавых дарожак.

У 1978—1980 гады напярэдадні ХХII летніх [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульняў]] стадыён быў рэканструяваны спецыяльна для правядзення матчаў адборачнага футбольнага турніру Алімпіяды. Аўтары праекта — архітэктары С. Баткоўскі, М. Гаўхфельд, Л. Гельфанд і Ю. Спясіўцаў. Да галоўнага старту чатырохгоддзя на «Дынама» ўстаноўлены новае табло і асвятляльныя мачты, надбудаваны другі ярус трыбун (умяшчальнасць павялічана да 50 000), абсталяваны ложы для прэсы і спецыяльнае памяшканне для допінг-кантролю. У 1999 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 34 тысяч.
[[19 лютага]] [[1989]] года на стадыёны адбыўся першы ў Беларусі апазіцыйны «мітынг у падтрымку [[перабудова|перабудовы]]», дазволены ўладамі. Мітынг, арганізаваны аргкамітэтам [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ]] і Канфедэрацыяй беларускіх суполак (каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, у тым ліку «[[Талака (таварыства)|Талака]]», «[[Тутэйшыя, суполка|Тутэйшыя]]»), сабраў каля 40 000 чалавек. З прамовамі выступілі [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], [[Зянон Пазняк]], [[Віктар Івашкевіч]], [[Сяржук Вітушка]], [[Вячаслаў Жыбуль]].

== Рэканструкцыя ==
== Рэканструкцыя ==
[[Выява:Interior view of Dynamo Stadium (Minsk, Belarus) — Внутренний вид стадиона Динамо (Минск, Беларусь) 2018 1.jpg|thumb|300px|Унутраны выгляд стадыёна пасля рэканструкцыі.]]
[[Выява:Interior view of Dynamo Stadium (Minsk, Belarus) — Внутренний вид стадиона Динамо (Минск, Беларусь) 2018 1.jpg|thumb|300px|Унутраны выгляд стадыёна пасля рэканструкцыі.]]
Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.
Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.

У 2012 годзе пачалася рэканструкцыя, у выніку якой умяшчальнасць трыбун будзе разлічана на 22 246 гледачоў. Планавалася, што ў 2018 годзе стадыён зможа прыняць фінал Лігі Еўропы. Ажыццяўляць работы па рэканструкцыі было даручана венгерскай кампаніі «Грабаплан». Аднак заказчык (Мінгарвыканкам) ад вугорскага праекта адмовіўся і прызначыў новы конкурс. Падрадчыкам назвалі нямецкую фірму GMP, якой заплацілі за прапанаваны праект рэканструкцыі 40 тысяч даляраў. Але праект апынуўся занадта дарагім, для яго рэалізацыі патрабавалася 180—190 мільёнаў еўра. Ад гэтага праекта таксама адмовіліся.

Версія ад 17:28, 27 верасня 2019

«Дынама»
Стадыён «Дынама»
стадыён УЕФА 4-й катэгорыі
4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак
Поўная назва Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама»
Месцазнаходжанне Беларусь, Мінск,
вуліца Кірава, 8
Пабудаваны 1934
Адкрыты 12 чэрвеня 1934
Рэканструяваны 1937—1939, 1946—1954,
1978—1980, 2014—2018
Уладальнік Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Хатняя каманда зборная Беларусі па футболе,
«Дынама» Мінск
Умяшчальнасць 22 000[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Сайт stadium-dinamo.by/ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» — шматфункцыянальны стадыён у Мінску, галоўная спартыўная арэна Беларусі. Выкарыстоўваецца для правядзення футбольных матчаў і спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. З’яўляецца хатняй арэнай для зборнай Беларусі па футболе і футбольнага клуба «Дынама» Мінск. Умяшчальнасць стадыёна складае 22 000 месцаў.

Гісторыя

Стадыён быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года. Уласнікам арэны з’яўляўся Мінскі абласны савет фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». Першапачаткова трыбуны ўмяшчалі 10 тысяч чалавек. Стадыён хутка стаў самым наведвальным спартыўным аб’ектам БССР, і неўзабаве паўстала патрэба ў павелічэнні яго ўмяшчальнасці. Таму ў 1937—1939 гадах была праведзена першая рэканструкцыя, у выніку якой колькасць месцаў для гледачоў павялічана на 12 000.

Падчас Другой сусветнай вайны стадыён быў разбураны — захаваліся толькі рэшткі трыбун. Астатнія спартыўныя збудаванні былі цалкам знішчаны. Аднаўленне стадыёна пасля вайны пачалося ў 1946 годзе. Першы футбольны матч на «Дынама» прайшоў 12 чэрвеня 1948 года, аднак будаўніцтва вялося яшчэ да 1954. Над праектам працавалі архітэктары В. Вальфензон, М. Колі, М. Паруснікаў, С. Сатунц, Е. Шаркова і Н. Шміт. Пасля заканчэння будаўніцтва трыбуны спартыўнай арэны ўмяшчалі 35 тысяч гледачоў.

У 1978—1980 гады напярэдадні ХХII летніх Алімпійскіх гульняў стадыён быў рэканструяваны спецыяльна для правядзення матчаў адборачнага футбольнага турніру Алімпіяды. Аўтары праекта — архітэктары С. Баткоўскі, М. Гаўхфельд, Л. Гельфанд і Ю. Спясіўцаў. Да галоўнага старту чатырохгоддзя на «Дынама» ўстаноўлены новае табло і асвятляльныя мачты, надбудаваны другі ярус трыбун (умяшчальнасць павялічана да 50 000), абсталяваны ложы для прэсы і спецыяльнае памяшканне для допінг-кантролю. У 1999 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 34 тысяч.

Рэканструкцыя

Унутраны выгляд стадыёна пасля рэканструкцыі.

Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.

У 2012 годзе пачалася рэканструкцыя, у выніку якой умяшчальнасць трыбун будзе разлічана на 22 246 гледачоў. Планавалася, што ў 2018 годзе стадыён зможа прыняць фінал Лігі Еўропы. Ажыццяўляць работы па рэканструкцыі было даручана венгерскай кампаніі «Грабаплан». Аднак заказчык (Мінгарвыканкам) ад вугорскага праекта адмовіўся і прызначыў новы конкурс. Падрадчыкам назвалі нямецкую фірму GMP, якой заплацілі за прапанаваны праект рэканструкцыі 40 тысяч даляраў. Але праект апынуўся занадта дарагім, для яго рэалізацыі патрабавалася 180—190 мільёнаў еўра. Ад гэтага праекта таксама адмовіліся.

Пазней было вырашана зрабіць стадыён лёгкаатлетычным. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў. Генеральная праектная арганізацыя — УП «Мінскпраект», генпадрадчык — ААТ «Будтрэст № 1». Кошт работ каля 150 мільёнаў еўра. Крыніцай фінансавання выступае сталічны бюджэт. На абноўленым стадыёне колькасць месцаў зменшыцца да 20 тыс. 70 % з іх будуць пад навесам. За кошт дэмантажу часткі трыбун з’явяцца распранальні для спартсменаў, суддзяў, трэнерскага штаба, канферэнц-зала. Адно з найважнейшых умоў рэканструкцыі — захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўская і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава. Першапачаткова указ называў тэрмін здачы аб’екта ў 2017 годзе.

У красавіку 2016 стала вядома, што ў праект стадыёна ўносяцца змены, каб ён адпавядаў чацвёртай катэгорыі УЕФА. Тэрмін здачы стадыёна быў перанесены на 2018 год.

Навес над трыбунамі перакрывае каля 80 адсоткаў глядацкіх месцаў. Ён выраблены з алюмiнiяпрафiляванных лістоў з усталяванымі сістэмамі агучвання, асвятленнем, відэаназіраннем арэны. Знізу навес зачынены напаўпразрыстай мембранай, якая хавае металічныя фермы і інжынерныя камунiкацыi.Чаша алімпійскага агню будзе захавана. Яна была ўсталява да Гульняў 1980 года.

На стадыёне будуць размешчаны лёгкаатлетычныя дарожкі (дзевяць на галоўнай арэне і чатыры на трэніровачнай). Бегавыя дарожкі ўстаноўлены італьянскай фірмай «Mondo», якая з’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком абсталявання пры правядзенні Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы. Пакрыццё для бегавых дарожак рэкамендавана IAAF, а таксама вядучымі нацыянальнымі федэрацыямі. Яно вырабляецца з палiiзапрэнавай гумы, з’яўляецца даўгавечным, устойлівым да ўльтрафіялету і ўмоў надвор’я, не патрабуе спецыяльнага догляду. Верхняя паверхня пакрыцця мае адмысловую тэкстуру, якая забяспечвае выдатную ўстойлівасць да шыпоў і абразівы, і не дае водбліскаў пры фота- і тэлездымках.

На поле будзе выкладзены натуральны рулонны газон расiйскай кампаніі «Крона-спорт». Габарытны памер поля — 105 х 68 м.

На стадыёне прадугледжаны сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кіданні дзіды, кружэлкі і молата, яма для бегу «стыпль-чэз».

На другім узроўні заходняй трыбуны размешчаны галоўны прэс-цэнтр на 200 працоўных месцаў. Побач з прэс-цэнтрам да паслуг прадстаўнікоў СМІ знаходзяцца памяшканне для захоўвання фатаграфічнага абсталявання на 300 шафак, два памяшканні для буйных фотаагенцтваў і газет, майстэрня па рамонце камер і электронна-вылічальнай тэхнікі і прэс-бар на 40 месцаў.

На аб’екце прадугледжана 137 парковачных месцаў у падземным гаражы і больш за 350 месцаў на аўтастаянках у мяжы агароджы і прылеглых вуліцах.

Па перыметры трыбун (паўночная, усходняя і паўднёвая трыбуна) размешчана 58 кропак пунктаў харчавання.

Абноўлены стадыён адкрыўся 21 чэрвеня 2018 года. Пасля рэканструкцыі стадыёну прысвоена 1-я катэгорыя ў адпаведнасці з крытэрамі Кіраўніцтва па лёгкаатлетычных збудаваннях IAAF-2008 што дазваляе праводзіць міжнародныя турніры самага высокага ўзроўню, у тым ліку чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы.

Архітэктура

Пляцоўкі валейбольныя, баскетбольныя, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты, сектары для скачкоў і кіданняў. Пад трыбунамі залы для лёгкай атлетыкі, барацьбы, боксу, а таксама лёгкаатлетычны цэнтр са спецыяльнымі трэнажорнымі ўстаноўкамі. Узведзены асобны будынак для стралковага ціру. У дойлідстве комплексу спалучаюцца сучасныя дынамічныя формы заходніх тырбун з аркадамі ўсходніх, паўночных, паўднёвых трыбун 1950-х гадоў і аркай галоўнага ўваходу, вырашаных у класічных формах. Па восі ўвахода на тэрыторыі стадыёна з боку вул. Ульянаўскай размешчаная дэкаратыўная скульптура «Бег» (1980 г., скульптар В. Занковіч). Новы сілуэт у гарадской забудове надаюць комплексу чатыры асвятляльныя мачты, размешчаныя звонку па перыметры трыбуны.

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі