Адам Ягоравіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
⚫ | |||
{{Навуковец |
{{Навуковец |
||
|Імя = Адам Ягоравіч Багдановіч |
|Імя = Адам Ягоравіч Багдановіч |
||
Радок 23: | Радок 22: | ||
|Вікікрыніцы = |
|Вікікрыніцы = |
||
}} |
}} |
||
⚫ | |||
'''Адам (Адольф) Ягоравіч Багдановіч''' ({{ДН|1|4|1862|20|3}} (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. [[Халопенічы]], [[ |
'''Адам (Адольф) Ягоравіч Багдановіч''' ({{ДН|1|4|1862|20|3}} (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. [[Халопенічы]], [[Барысаўскі павет]], [[Мінская губерня]], цяпер [[Крупскі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] — {{ДС|16|4|1940}}, [[Яраслаўль]]) — беларускі [[этнограф]], [[фалькларыст]], [[мемуарыст]], [[гісторык]], [[мовазнавец]]<ref name="БС">{{кніга |
||
|аўтар = |
|аўтар = |
||
|частка = Богданович Адам (Адольф) Егорович |
|частка = Богданович Адам (Адольф) Егорович |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
}}</ref>. |
}}</ref>. |
||
== |
== Сям’я == |
||
[[Выява:Сям'я Багдановічаў.jpg|left|thumb|Адам і Марыя Багдановічы з сынамі]] |
[[Выява:Сям'я Багдановічаў.jpg|left|thumb|Адам і Марыя Багдановічы з сынамі]] |
||
[[Выява:Bahdanovič's brothers.jpg|thumb|Марыя Ягораўна Багдановіч з пляменнікамі: (злева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы]] |
[[Выява:Bahdanovič's brothers.jpg|thumb|Марыя Ягораўна Багдановіч з пляменнікамі: (злева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы]] |
||
Нарадзіўся ў [[Халопенічы|Халопенічах]] у |
Нарадзіўся ў [[Халопенічы|Халопенічах]] у сям’і Юрыя (Ягора) Лук’янавіча Багдановіча і яго жонкі Анэлі, народжанай Асьмак. У маленстве насіў імя Адольф (Адоль, Адолік). Імя Адам ён атрымаў у 16 год, пры аднаўленні дакументаў, бо імя Адольф кансісторыя палічыла непадыходзячым для праваслаўнага хлопчыка. Значны ўдзел у яго выхаванні брала бабка па матычнай лініі, [[Рузаля Асьмак]] — варажбітка і таленавітая казачніца, ад якой Багдановіч завучыў многія народныя казкі і на якую пазней часта спасылаўся як на крыніцу сваіх ведаў аб народных павер’ях. |
||
У 1888 годзе настаўнік 1-га гарадскога вучылішча [[Мінск]]а Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на [[Траецкая гара|Траецкай гары]] на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут ўчастак [[Вуліца Максіма Багдановіча, Мінск| вуліцы М. Багдановіча]] насупраць сквера каля [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь|Тэатра оперы і балета]]. |

6 (18) сакавіка 1890 у |
6 (18) сакавіка 1890 у сям’і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 снежня) 1891 другі сын — [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максім]]. |
||
З 1892 года А. Багдановіч служыў у [[Горад Гродна|Гродзенскім]] аддзяленні [[Сялянскі пазямельны банк|Сялянскага пазямельнага банка]]. Быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста [[Павел Васілевіч Шэйн|Паўла Шэйна]]. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай. |

У Гродне |
У Гродне сям’я жыла на ўскраіне горада, на Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Неўзабаве пасля родаў дачкі хвароба Марыі Апанасаўны ўзмацнілася і хутка сухоты сталі прычынай яе смерці. |
||
Пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч пажыў у Гродна літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 ён быў пераведзены па службе ў [[Горад Ніжні Ноўгарад|Ніжні Ноўгарад]]. Маці дзецям замяніла цётка па бацьку Марыя Ягораўна Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да году. |

Радок 62: | Радок 62: | ||
У Ніжнім Ноўгарадзе ў А. Багдановіча завязаліся сяброўскія адносіны з [[Максім Горкі|М. Горкім]], з якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — [[Кацярына Паўлаўна Пяшкова|Кацярыне]] (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных. |

А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у |
А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям’і М. Горкага і памёр у Крыме ад [[дызентэрыя|дызентырыі]] ў чатырохгадовым узросце. |
||
[[Выява:Аляксандра Апанасаўна Мякота.jpg|thumb|Аляксандра Апанасаўна Мякота]] |
[[Выява:Аляксандра Апанасаўна Мякота.jpg|thumb|Аляксандра Апанасаўна Мякота]] |
||
[[Выява:Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы.jpg|thumb|Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы]] |
[[Выява:Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы.jpg|thumb|Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы]] |
||
У 1908 годзе |
У 1908 годзе сям’я пераязжае ў Яраслаўль. |
||
Трэцяй жонкай (больш дакладна |
Трэцяй жонкай (больш дакладна — яны проста сталі жыць разам) Адама Багдановіча стала сястра яго першай жонкі Аляксандра Апанасаўна Мякота. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман. |
||
Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе |
Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
У [[1892]] пераехаў у [[Горад Гродна|Гродна]], дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка<ref name="БС"/>. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у [[Горад Ніжні Ноўгарад|Ніжнім Ноўгарадзе]], з [[1907]] у Яраслаўлі. У [[1920]]—[[1931]] загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. |

У [[1932]] арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам [[Максім Горкі|М. Горкага]] і яго |
У [[1932]] арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам [[Максім Горкі|М. Горкага]] і яго сям’і<ref name="БС"/>, вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў успаміны пра М. Горкага, сына Максіма, [[Фёдар Іванавіч Шаляпін|Ф. Шаляпіна]]<ref name="БС"/>. |
||
Рукапісы А. Багдановіча захоўваюцца ў Інстытуце літаратуры АН БССР<ref name="БС"/>. |
Рукапісы А. Багдановіча захоўваюцца ў Інстытуце літаратуры АН БССР<ref name="БС"/>. |
||
== Памяць == |
== Памяць == |
||
У [[Халопенічы| |
У [[Халопенічы|Халопенічах]], дзе нарадзіўся, жыў і настаўнічаў Адам Багдановіч, у [[1998]] годзе ўстаноўлены [[помнік Адаму Багдановічу|помнік]] (скульптар [[У. Лятун]], архітэктары [[С. Малюк]], [[Ю. Казакоў]]). |
||
== Найбольш важныя творы == |
== Найбольш важныя творы == |
||
Радок 116: | Радок 116: | ||
{{DEFAULTSORT:Багдановіч Адам Ягоравіч}} |
{{DEFAULTSORT:Багдановіч Адам Ягоравіч}} |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі]] |
Версія ад 12:50, 28 верасня 2019
Адам Ягоравіч Багдановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка (1 красавіка) 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1940 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Анэля Фаміна Асьмак[d] |
Жонка | Марыя Апанасаўна Багдановіч[d] |
Дзеці | Максім Адамавіч Багдановіч |
Род дзейнасці | мемуарыст, этнолаг, фалькларыст, гісторык, мовазнавец |
Навуковая сфера | этнаграфія, фалькларыстыка, гісторыя |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам (Адольф) Ягоравіч Багдановіч (20 сакавіка (1 красавіка) 1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. Халопенічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці — 16 красавіка 1940, Яраслаўль) — беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец[1].
Сям’я
Нарадзіўся ў Халопенічах у сям’і Юрыя (Ягора) Лук’янавіча Багдановіча і яго жонкі Анэлі, народжанай Асьмак. У маленстве насіў імя Адольф (Адоль, Адолік). Імя Адам ён атрымаў у 16 год, пры аднаўленні дакументаў, бо імя Адольф кансісторыя палічыла непадыходзячым для праваслаўнага хлопчыка. Значны ўдзел у яго выхаванні брала бабка па матычнай лініі, Рузаля Асьмак — варажбітка і таленавітая казачніца, ад якой Багдановіч завучыў многія народныя казкі і на якую пазней часта спасылаўся як на крыніцу сваіх ведаў аб народных павер’ях.
У 1888 годзе настаўнік 1-га гарадскога вучылішча Мінска Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на Траецкай гары на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут ўчастак вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля Тэатра оперы і балета.
6 (18) сакавіка 1890 у сям’і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 снежня) 1891 другі сын — Максім.
З 1892 года А. Багдановіч служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка. Быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста Паўла Шэйна. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай.
У Гродне сям’я жыла на ўскраіне горада, на Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Неўзабаве пасля родаў дачкі хвароба Марыі Апанасаўны ўзмацнілася і хутка сухоты сталі прычынай яе смерці.
Пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч пажыў у Гродна літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 ён быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Маці дзецям замяніла цётка па бацьку Марыя Ягораўна Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да году.
У Ніжнім Ноўгарадзе ў А. Багдановіча завязаліся сяброўскія адносіны з М. Горкім, з якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — Кацярыне (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных.
А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям’і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентырыі ў чатырохгадовым узросце.
У 1908 годзе сям’я пераязжае ў Яраслаўль.
Трэцяй жонкай (больш дакладна — яны проста сталі жыць разам) Адама Багдановіча стала сястра яго першай жонкі Аляксандра Апанасаўна Мякота. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман.
Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе
Працоўная дзейнасць
У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жніўні 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына).
У 1885—1891 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля»[1]. Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці.
У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка[1]. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 1920—1931 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах.
У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям’і[1], вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў успаміны пра М. Горкага, сына Максіма, Ф. Шаляпіна[1].
Рукапісы А. Багдановіча захоўваюцца ў Інстытуце літаратуры АН БССР[1].
Памяць
У Халопенічах, дзе нарадзіўся, жыў і настаўнічаў Адам Багдановіч, у 1998 годзе ўстаноўлены помнік (скульптар У. Лятун, архітэктары С. Малюк, Ю. Казакоў).
Найбольш важныя творы
- Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяродзьдзі беларускага краю, 1886
- Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времён крепостного права, 1894
- Про женщину
- Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк, 1895
- Национальный склад белорусского народа
- Язык земли: Этнологический очерк
- Страницы из жизни Максима Горького
- Богданович, А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича / А. Е. Богданович. — Минск : Наука и техника, 1965. — 29 с.
- Мои воспоминания
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964
- Пширков, Ю. С. А. Е. Богданович / Ю. С. Пширков. — Мінск : Наука и техника, 1966. — 128 с.
- Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975
- Зуборев Л. И. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М. Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т.1
- Богданович А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича // Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975.
- Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975
Спасылкі
Адам Ягоравіч Багдановіч у Вікікрыніцах | |
Адам Ягоравіч Багдановіч на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Нарадзіліся ў Халопенічах
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Яраслаўлі
- Пахаваныя ў Расіі
- Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай этнаграфіі
- Постаці беларускай фалькларыстыкі
- Мемуарысты Беларусі
- Мемуарысты Расіі
- Постаці Мінска
- Постаці Гродна
- Даследчыкі славянскага паганства