Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Налібакі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 19: Радок 19:
|Ордэнская прыналежнасць =
|Ордэнская прыналежнасць =
|Тып будынка =
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль = [[мадэрн]], неабарока, неарэнесанс, [[эклектыка (архітэктура)|эклектыка]]
|Архітэктурны стыль = [[мадэрн]], [[неарэнесанс]], [[эклектыка (архітэктура)|эклектыка]], позняе [[барока]]
|Аўтар праекта =
|Аўтар праекта =
|Будаўнік =
|Будаўнік =
Радок 44: Радок 44:
Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] былі ўзведзены толькі сцены храма. У 1943 годзе [[нацызм|нацысты]] расстралялі ў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]] пробашча Юзафа Байку, а стары драўляны касцёл быў спалены. У недабудаваным стане новая святыня прастаяла да пачатку 1990-х гадоў, адзін час у ёй планавалася нават зрабіць саўгасны клуб. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам новага ксяндза Мар’яна Шэршаня парафія была адроджана, працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, [[алтар]] распісваў мясцовы мастак. У тым жа годзе храм быў урачыста кансэкраваны пад тытулам [[Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі|Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]], аднак у парафіі ўшаноўваецца таксама і другі апякун — Святы Барталамей<ref>{{cite web|url = http://ave-maria.by/archive/22-204/386-nalibaki|title = Касцёл у Налібаках|first = |last = |author = Святлана Адамовіч. |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year =|work = |publisher = [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]] № 3 (204) 2012|location = |page = |pages = |at = |language = be|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.
Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] былі ўзведзены толькі сцены храма. У 1943 годзе [[нацызм|нацысты]] расстралялі ў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]] пробашча Юзафа Байку, а стары драўляны касцёл быў спалены. У недабудаваным стане новая святыня прастаяла да пачатку 1990-х гадоў, адзін час у ёй планавалася нават зрабіць саўгасны клуб. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам новага ксяндза Мар’яна Шэршаня парафія была адроджана, працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, [[алтар]] распісваў мясцовы мастак. У тым жа годзе храм быў урачыста кансэкраваны пад тытулам [[Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі|Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]], аднак у парафіі ўшаноўваецца таксама і другі апякун — Святы Барталамей<ref>{{cite web|url = http://ave-maria.by/archive/22-204/386-nalibaki|title = Касцёл у Налібаках|first = |last = |author = Святлана Адамовіч. |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year =|work = |publisher = [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]] № 3 (204) 2012|location = |page = |pages = |at = |language = be|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>.


На тэрыторыі побач з касцёлам знаходзяцца могілкі, побач з самім будынкам размешчаны часовая капліца, званіца, скульптурныя кампазіцыі. Агароджа разам з [[брама]]й захаваліся ад старадаўняга храма і датуюцца [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзем]]<ref>{{cite web|url = https://vedaj.by/index.php/garady/minsk/stoubcy/nalibaki|title = Налібакі|publisher = Vedaj.by — славутасці Беларусі|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>. У 2007 годзе будынак налібацкага касцёла быў занесены ў [[Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Стаўбцоўскага раёна|Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
На тэрыторыі побач з касцёлам знаходзяцца могілкі, побач з самім будынкам размешчаны капліца, званіца, скульптурныя кампазіцыі. Агароджа разам з [[брама]]й захаваліся ад старадаўняга храма і датуюцца [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзем]]<ref>{{cite web|url = https://vedaj.by/index.php/garady/minsk/stoubcy/nalibaki|title = Налібакі|publisher = Vedaj.by — славутасці Беларусі|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 30.09.2019 |quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref>. У 2007 годзе будынак налібацкага касцёла быў занесены ў [[Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Стаўбцоўскага раёна|Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.


== Гл. таксама ==
== Архітэктура ==
Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры [[эклектыка (архітэктура)|эклектыкі]] з рысамі [[мадэрн]]а і [[неарэнесанс]]у, позняга [[барока]]. Уяўляе з сабе [[неф|трохнефавую]] бязвежавую [[базіліка|базіліку]] з [[трансепт]]ам. Прамавугольны ў плане [[Аб’ём (архітэктура)|аб’ём]] храма пераходзіць у працяглую прамавугольную двухярусную [[апсіда|апсіду]] з бакавымі [[сакрысція]]мі. Прыбудовы да бакавых [[фасад]]аў квадратных у плане крылаў трансепта і [[нартэкс]]а пад [[вальмавы дах|вальмавымі дахамі]] ўносяць элемент асіметрыі ў кампазіцыю касцёла. Франтальны і алтарны фасады завершаны фігурнымі [[шчыт (архітэктура)|шчытамі]] з круглым [[ружа (архітэктура)|акном-ружай]] па цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі [[люкарна]]мі над імі і парнымі [[лапатка (архітэктура)|лапаткамі]] ў прасценках.
* [[Стаўбцоўскі дэканат]]

Будынак дасягае 40 метраў у даўжыню, 18 метраў у шырыню, вышыня цэнтральнага нефа складае 14 метраў. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы магутнымі аркадамі на чатырохгранных устоях і перападам вышынь нефаў, перакрытых драўлянай бэлечнай столлю. Апсіда вылучана шырокім арачным прасветам, на першым [[пілон]]е ад яе навешана паўкруглая кафедра [[амбон]]а. Над [[прытвор]]ам шырокай аркай падтрымана антрэсоль [[хоры|хораў]]. У касцёле знаходзяцца 5 вялікіх і 5 маленькіх [[алтар]]оў.

Капліца, размешчаная побач з касцёлам, пабудавана ў канцы [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]], з’яўляецца помнікам [[Народнае дойлідства Беларусі|народнага дойлідства]]. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада [[сігнатурка]]й. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных [[ліштва]]х. Адзін са званоў на званіцы быў закапаны ў зямлю прыхаджанамі падчас вайны, іншы быў прывезены з [[Аўстралія|Аўстраліі]] ўраджэнцамі Налібакаў.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 21:28, 30 верасня 2019

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
53°45′29″ пн. ш. 26°28′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Стаўбцоўскі дэканат
Архітэктурны стыль мадэрн, неарэнесанс, эклектыка, позняе барока
Першае згадванне 1447 г.
Будаўніцтва 19351994 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000618шыфр 613Г000618
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцё́л Унебаўзя́цця Найсвяце́йшай Па́нны Мары́і  — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Налібаках Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрна і неарэнесансу, доўгі час лічыўся найвялікшым цагляным храмам Беларусі[1].

Гісторыя

Першы драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках, заснаваны ваяводам смаленскім Пятром Гедыгольдавічам, згадваецца ў 1447 годзе. Парафія, дзе на той час служыў пробашч Шукан, існуе з XV стагоддзя. У 1636 годзе канцлер вялікі літоўскі Альбрэхт Станіслаў Радзівіл фундаваў у мястэчку новы драўляны храм, які быў знішчаны падчас войнаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім царствам. Новы драўляны барочны касцёл збудавалі ў Налібаках толькі ў 1699 годзе[1].

За часамі, калі Налібакі ўваходзілі ў склад Польскай Рэспублікі, яшчэ існаваў старадаўні храм, аднак хутка ў ім перастала хапаць месца. Побач было вырашана паставіць новы мураваны касцёл, працы па ўзвядзенні якога пачаліся ў 1935 годзе намаганнямі ксяндза Юзафа Байкі, які меў інжынерную адукацыю, і адмыслова створанага камітэта. Для пабудовы з мясцовай гліны выраблялася цэгла, дзейнічала піларама.

Да пачатку Другой сусветнай вайны былі ўзведзены толькі сцены храма. У 1943 годзе нацысты расстралялі ў Налібоцкай пушчы пробашча Юзафа Байку, а стары драўляны касцёл быў спалены. У недабудаваным стане новая святыня прастаяла да пачатку 1990-х гадоў, адзін час у ёй планавалася нават зрабіць саўгасны клуб. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам новага ксяндза Мар’яна Шэршаня парафія была адроджана, працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, алтар распісваў мясцовы мастак. У тым жа годзе храм быў урачыста кансэкраваны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак у парафіі ўшаноўваецца таксама і другі апякун — Святы Барталамей[2].

На тэрыторыі побач з касцёлам знаходзяцца могілкі, побач з самім будынкам размешчаны капліца, званіца, скульптурныя кампазіцыі. Агароджа разам з брамай захаваліся ад старадаўняга храма і датуюцца XIX стагоддзем[3]. У 2007 годзе будынак налібацкага касцёла быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрна і неарэнесансу, позняга барока. Уяўляе з сабе трохнефавую бязвежавую базіліку з трансептам. Прамавугольны ў плане аб’ём храма пераходзіць у працяглую прамавугольную двухярусную апсіду з бакавымі сакрысціямі. Прыбудовы да бакавых фасадаў квадратных у плане крылаў трансепта і нартэкса пад вальмавымі дахамі ўносяць элемент асіметрыі ў кампазіцыю касцёла. Франтальны і алтарны фасады завершаны фігурнымі шчытамі з круглым акном-ружай па цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі над імі і парнымі лапаткамі ў прасценках.

Будынак дасягае 40 метраў у даўжыню, 18 метраў у шырыню, вышыня цэнтральнага нефа складае 14 метраў. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы магутнымі аркадамі на чатырохгранных устоях і перападам вышынь нефаў, перакрытых драўлянай бэлечнай столлю. Апсіда вылучана шырокім арачным прасветам, на першым пілоне ад яе навешана паўкруглая кафедра амбона. Над прытворам шырокай аркай падтрымана антрэсоль хораў. У касцёле знаходзяцца 5 вялікіх і 5 маленькіх алтароў.

Капліца, размешчаная побач з касцёлам, пабудавана ў канцы XX стагоддзя, з’яўляецца помнікам народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада сігнатуркай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных ліштвах. Адзін са званоў на званіцы быў закапаны ў зямлю прыхаджанамі падчас вайны, іншы быў прывезены з Аўстраліі ўраджэнцамі Налібакаў.

Зноскі

  1. а б Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, в. Налібакі (руск.). Стаўбцоўскі раённы выканаўчы каміэт. Праверана 30.09.2019.
  2. Святлана Адамовіч.. Касцёл у Налібаках . Ave Maria № 3 (204) 2012. Праверана 30.09.2019.
  3. Налібакі (руск.). Vedaj.by — славутасці Беларусі. Праверана 30.09.2019.

Спасылкі