Міхал Клеафас Агінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45: Радок 45:


=== На радзіме і чужыне ===
=== На радзіме і чужыне ===
Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўступлення на сталей [[Аляксандр I|Аляксандра I]] у Міхала Клеафаса з'явілася магчымасць вярнуцца на радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 у [[Гродна]] ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым [[1802]] прыязджае ў [[Пецярбург]].
Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон [[Аляксандр I|Аляксандра I]] у Міхала Клеафаса з'явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 у [[Гродна]] ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым [[1802]] прыязджае ў [[Пецярбург]].


З Пецярбургу, [[28 красавіка]] [[1802]] Міхал Клеафас выехаў у в.[[Вёска Залессе, Смаргонскі раён|Залессе]], у падараваны яму [[Францішак Ксаверый Агінскі|Францішкам Ксаверыем Агінскім]]<ref>граф на Маладзечне</ref> даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 у Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.
З Пецярбургу, [[28 красавіка]] [[1802]] Міхал Клеафас выехаў у в.[[Вёска Залессе, Смаргонскі раён|Залессе]], у падараваны яму [[Францішак Ксаверый Агінскі|Францішкам Ксаверыем Агінскім]]<ref>граф на Маладзечне</ref> даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 у Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.

Версія ад 11:19, 2 кастрычніка 2019

Міхал Клеафас Агінскі
Michał Kleofas Ogiński
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 верасня 1765(1765-09-25)
Месца нараджэння Гузаў,
Мазавецкае ваяводства,
Рэч Паспалітая
Дата смерці 15 кастрычніка 1833(1833-10-15) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Рэч Паспалітая
 Расійская імперыя
Бацька Андрэй Агінскі
Маці Паўла з Шэмбекаў[d]
Жонка Ізабела з Лясоцкіх[d] і Марыя дэ Неры[d]
Дзеці Амелія з Агінскіх, Ірэнеуш Клеафас Агінскі, Franciszek Ksawery Ogiński[d] і Emma Ogińska[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Марка РУП «Белпошта», прысвечаная М. К. Агінскаму

Міхал Клеафас Агінскі (7 кастрычніка 1765, маёнт. Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (17891793), вялікі падскарбі літоўскі (17931795), дыпламат, кампазітар.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. З першых гадоў жыцця далучаўся да інтэлектуальных і мастацкіх каштоўнасцей, у т.л. музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ішлі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар'еру.

Кар'ера

У 20-гадовым узросце абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (17891793). У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у т.л. У 17901791 з'яўляўся надзвычайным пасолом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў т.л і музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Н. Паганіні і інш. віртуозаў.

У 1791 мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.

Паcля перамогі ў 1793 Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.

Паўстанне

У 1794 Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тыс. злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.

У чэрвені 1794 двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.

Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.

На радзіме і чужыне

Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з'явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 у Гродна ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 прыязджае ў Пецярбург.

З Пецярбургу, 28 красавіка 1802 Міхал Клеафас выехаў у в.Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім[2] даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 у Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.

У 1810 Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб'яднаць восем губерніяў. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822, паціху адыходзячы ад палітычных спраў.

У 1822 Міхал Клеафас Агінскі разам з сям'ёй пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр ў Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, пазней перапахаваны ў пантэон Санта Крочэ. У крас. 1996 у Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч). Сядзіба ў Залессі знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры РБ — Аб'яднанні літаратурных музеяў, з 1990 там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса, вядзецца рэстаўрацыя.

З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта.

Ушанаванне памяці

Памятная манета, Беларусь

У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр'яна Янушкевіча[3].

Дзейнічае «Дабрачынны фонд „Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага“».[4][5]

У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага.  

Зноскі

Літаратура

  • Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. — 128 с.
  • Дадзіёмава В. У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя: гіст.-тэарэт. даслед. / В. У. Дадзіёмава. — Мн.:, 2004. — 383 с.
  • Дадзіёмава, В. У. Міхал Клеафас Агінскі / В. У. Дадзіёмава // Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава. Мн., 2001. С. 88-103.
  • Немагай С. Міхал Клеафас Агінскі і яго эпоха ў «Лістах пра музыку» / Святлена Немагай // Мастацтва. 1997. № 9. С. 12-16 ; № 10. С. 59-61 ; № 11. С. 56-59.
  • Швед В. В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. Слонім, 2002. С. 142—152.
  • Агінскі М. Клеафас. Мая біяграфія: З дзяцінства па 1788 г., эпоху, калі пачынаюцца мае мемуары / пер. Т. Кляшчонак і А. Рабцавай // Спадчына. 1998. № 5. С. 81-99; № 6. С. 226—237.
  • Агінскі Міхал Клеафас // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мн., 1996. Т. 1. С. 75.|Агінскі Міхал Клеафас // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мн., 1996. Т. 1. С. 75.
  • Агінскі Міхал Клеафас // Асветнікі зямлі беларускай, X — пач. XX ст.: энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 10.
  • Шмігельскіце-Стукене, Р. Нарысы палітычнай і дыпламатычнай дзейнасці Міхала Клеафаса Агінскага (ад Варшаўскага сойма 1786 г. да Гарадзенскага сойма 1793 г.) / Р. Шмігельскіце-Стукене // ARCHE. — 2014. — №6. — С. 229—267.
  • Załuski A. Michał Kleofas Ogiński. Życie i twórczość. — Polska Fundacja Kulturalna, 2003. ISBN 0-9543805-4-1.

Спасылкі