Валяр’ян лекавы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Арэал: дапаўненне
Радок 70: Радок 70:
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3


[[Катэгорыя:Бружмелевыя]]
[[Катэгорыя:Валяр’ян]]
[[Катэгорыя:Лекавыя расліны]]
[[Катэгорыя:Лекавыя расліны]]

Версія ад 15:01, 3 кастрычніка 2019

Валяр’ян лекавы

Суквецце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana officinalis L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35363
NCBI  19953
EOL  488753
IPNI  860012-1
TPL  tro-33500011

Валяр’я́н ле́кавы[3] (Valeriana officinalis) — від раслін роду валяр’ян (Valeriana) падсямейства валяр’янавыя (Valerianoideae). У медыцынскіх мэтах выкарыстоўваюць карэнішча і карані расліны. Ужываецца ў якасці седатыўнага лекавага сродку і як спазмалітык  (руск.) (у дачыненні да гладкай мускулатуры органаў страўнікава-кішачнага тракту (СКТ) і мочавыдзяляльнай сістэмы). Валодае таксама жоўцегонным дзеяннем, павялічвае сакрэцыю  (руск.) СКТ, пашырае каранарныя сасуды  (руск.).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Сцябло з лісцем

Валяр’ян лекавы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 1,5 (1,2—1,8[4]) м.

Карэнішча — кароткае, тоўстае (даўжынёй да 4 см, таўшчынёй да 3 см), з друзлы масяродкам, часта полае, з папярочнымі перагародкамі. Ад карэнішча адыходзяць з усіх бакоў шматлікія тонкія даданыя карані, часам падземныя парасткі — сталоны. Карані часта аддзеленыя ад карэнішча, гладкія, ломкія, таўшчынёй да 3 см, даўжынёй да 10-12 см. Колер карэнішча і каранёў звонку — жаўтлява-карычневы, на зломе — ад жаўтлявага да карычневага. Пах моцны, духмяны. Смак воднай вытрымкі рэзкі, саладкавата-гаркаваты.

Сцябло — прамастаячае, дудчатае, бароздавае, бліжэй да суквецця разгалінаванае. На адным кусце развіваецца некалькі сцеблаў[4].

Лісце: ніжняе і сярэдняе — доўгачаранковае, верхняе — сядзячае, супратыўнае, часам чарговае або сабранае па тры-чатыры ў кальчакі  (руск.), перыстарассечанае.

Кветкі — духмяныя, дробныя, да 4 мм у дыяметры, абодваполыя, з падвойным калякветнікам, белыя, бледна-фіялетавыя ці ружаватыя, сабраны ў буйныя верхавінныя і пазушные шчытковападобныя або мяцельчатыя галінастыя суквецці. Вяночак варонкападобны, з пяцілопасцевым выгібам. Тычынак тры. Цвіце з другога года жыцця амаль усё лета[4].

Пылковае зерне трохбораздавае, шарападобна-пляскатай формы. Даўжыня палярнай восі 37,4-46,2 мкм, экватарыяльны дыяметр 41,8-50,6 мкм (без шыпоў). У абрысе з полюса круглява-трохкутныя, з экватара — шырокаэліптычныя. Разоры шырынёй 8-12 мкм, кароткія, краі няроўныя, канцы прытуплены; мембрана разор пакрыта нераўнамерна крупчастай скульптурай. Шырыня мезакольпіума 30,8-39,6 мкм, дыяметр апакольпіума 12-18 мкм. Экзіна таўшчынёй да 3 мкм (без шыпоў), стрыжаньковы пласт бачны. Скульптура шыпаватая, шыпы з шырокай падставай, адцягненымі і тонказавостранымі канцамі вышынёй да 1,5 мкм. Дыяметр падставы шыпоў 1-1,2 мкм, адлегласць паміж імі 1-4 мкм. Тэкстура крупчастая. Пылок жоўтага колеру[4].

Формула кветкі: [5].

Плод — сямянка, спее ў жніўні — верасні. Вага тысячы насенін (пладоў) 0,4—0,5 г[6].

Арэал і экалогія

Радзімай з’яўляецца Міжземнамор'е. Распаўсюджаная ва ўмеранай і субтрапічнай зонах, у тым ліку практычна на ўсёй еўрапейскай частцы Расіі.

Расце на забалочаных і нізінных лугах, на травяных і тарфяных балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах, сярод зараснікаў кустоў, на палянах і ўзлесках. Уведзены ў культуру, і патрэба ў валяр’яне лекавым як лекавай сыравіне задавальняецца за кошт вырошчвання гэтай расліны на плантацыях[7].

Выкарыстанне

Прэпараты з яго каранёў і карэнішча дзейнічаюць на арганізм шматбакова: як агульназаспакаяльны, сасударасшыральны сродак, рэгулююць дзейнасць сэрца, паляпшаюць кровазабеспячэнне сардэчнай мышцы, расшыраюць бронхі. Акрамя таго, валяр’ян супакойвае, узмацняе страўнікавую сакрэцыю і жоўцявыдзяленне. Ужываецца як заспакаяльны сродак для паляпшэння дзейнасці сэрца пры нервовым узбуджэнні, бяссонніцы, галаўным болі, а таксама пры неўрозах сэрца, якія суправаджаюцца сэрцабіццем, пры неўрозах страўніка з болямі спазматычнага характару, запорамі, уздуццем кішэчніка, а таксама пры клімактэрычных расстройствах. Эфектыўнасць валяр’яну больш высокая, калі яго ўжываюць сістэматычна і працяглы час.[8]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. а б в г Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 29. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
  5. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 319. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  6. Энциклопедический словарь лекарственных, эфирномасличных и ядовитых растений / Сост. Г. С. Оголевец. — М.: Сельхозгиз, 1951. — С. 52—54. — 584 с.
  7. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 174—175. — ISBN 5-06-000085-0.
  8. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3