Родная мова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выглядае на памылку, Блумфілд наўрадці пра такое згадваў, хутчэй Белікаў-Крысін
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Ana Dili.JPG|thumb|upright=1.15|Помнік роднай мове ("Ana dili") ў г. [[Нахічэвань]], [[Азербайджан]]]]
'''Ро́дная мо́ва''' — адно з найважнейшых паняццяў [[сацыялiнгвiстыка|сацыялiнгвiстыкі]] і [[этналогія|этналогіі]], якое ў наш час набыло паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус<ref name="bm">Беларуская мова. Прафесійная лексіка… С. 7.</ref>.
'''Ро́дная мо́ва''' — адно з найважнейшых паняццяў [[сацыялiнгвiстыка|сацыялiнгвiстыкі]] і [[этналогія|этналогіі]], якое ў наш час набыло паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус<ref name="bm">Беларуская мова. Прафесійная лексіка… С. 7.</ref>.



Версія ад 14:09, 4 кастрычніка 2019

Помнік роднай мове ("Ana dili") ў г. Нахічэвань, Азербайджан

Ро́дная мо́ва — адно з найважнейшых паняццяў сацыялiнгвiстыкі і этналогіі, якое ў наш час набыло паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус[1].

Існуюць наступныя вызначэнні гэтага паняцця:

  1. Некаторыя лінгвісты вызначаюць гэтае паняцце як мову, першай засвоеную ў дзяцінстве.[2][3]
  2. Многія лінгвісты вызначаюць яго, як мову сваёй нацыі, мову продкаў, якая адлюстроўвае эмацыйныя адносіны да мовы, звязвае чалавека з яго народам, з папярэднiмі пакаленнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі.[4][5][6][7]
  3. Мова, на якой чалавек мысліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсведамлення, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.[1]

Беларускімі навукоўцамі падкрэсліваецца, што родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць, што гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне[1]. Паняцце «родная мова» не зводзіцца выключна да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампетэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афектыўную прывязанасць да іншай мовы, якую і называюць роднай.[8] Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа змяняцца на працягу жыцця[8]. Так Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсліваюць, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»[9].

У беларускай сацыялогіі прынята лічыць, што родная мова — гэта мова, якую чалавек засвоіў першай ў раннім дзяцінстве[10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Беларуская мова. Прафесійная лексіка… С. 7.
  2. Беликов В. И., Крысин Л. П. Социолингвистика, М., 2002.
  3. Bloomfield, Leonard. Language ISBN 8120811968
  4. Іванишин В., Ярослав Радевич-Винницький Я…. С. 121.
  5. Мiкулiч Т.М….
  6. Мадьярова А. М. Фонетические особенности русской речи сибирских татар Тобольского района в русском диалектном окружении. — Тюмень, 2004. С. 11
  7. Закирьянов К. З. Двуязычие: лингвометодический взгляд. // Вестник ВЭГУ. — 2008. — № 4. — С. 53.
  8. а б Suzanne Romaine. Bilingualism… P. 22.
  9. Вахтин Н. Б., Головко Е.В…. С. 46.
  10. http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/ukazania.pdf

Літаратура

  • Suzanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. ISBN 978-0-631-19539-9;
  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6;
  • Вахтин Н. Б., Головко Е. В. Социолингвистика и социология языка. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004;
  • Іванишин В., Радевич-Винницький Я. Мова і нація. — Дрогобич: Видавнича фірма «Відродження», 1994. — 218 с. ISBN 5-7707-5898-8;
  • Мiкулiч Т. М. Мова i этнiчная самасвядомасць. — Мн. 1996.