Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 18: Радок 18:
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Мае [[Яўрэі|яўрэйскае]] паходжанне<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=qnica24PTnU Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!]</ref>. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — [[Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі]] — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Мае [[Яўрэі|яўрэйскае]] паходжанне<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=qnica24PTnU Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!]</ref>. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — [[Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі]] — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.
[[File:Евгений Кошевой, Владимир Зеленский.jpg|thumb|]]

Мастацкі кіраўнік і нязменны лідар студыі «Квартал-95». Быў членам праўлення і генеральным прадзюсарам тэлеканала «[[Інтэр (тэлеканал)|Інтэр]]» (2010—2012).
Мастацкі кіраўнік і нязменны лідар студыі «Квартал-95». Быў членам праўлення і генеральным прадзюсарам тэлеканала «[[Інтэр (тэлеканал)|Інтэр]]» (2010—2012).



Версія ад 16:02, 14 кастрычніка 2019

Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі
укр.: Володимир Олександрович Зеленський
Сцяг6-ы Прэзідэнт Украіны
з 20 мая 2019
Кіраўнік урада Уладзімір Гройсман,
Аляксей Ганчарук
Папярэднік Пётр Аляксеевіч Парашэнка

Нараджэнне 25 студзеня 1978(1978-01-25)[1][2] (46 гадоў)
Бацька Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі[d]
Маці Рыма Зяленская[d]
Жонка Алена Зяленская[d][7]
Дзеці Аляксандра (2005 г.)
Кірыл (2013 года)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера акцёрскае мастацтва[d][5], пародыя, show business[d] і палітыка[6]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Узброеныя сілы Украіны
Званне Soldat (rank)[d][9]
Бітвы
Узнагароды
Сайт president.gov.ua (укр.)(руск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Зяле́нскі (укр.: Володимир Олександрович Зеленський, нар. 25 студзеня 1978, Крывы Рог) — украінскі шоўмэн, камедыйны акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст; палітычны дзеяч, шосты Прэзідэнт Украіны (з 20 мая 2019).

Біяграфія

Мае яўрэйскае паходжанне[10]. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Мастацкі кіраўнік і нязменны лідар студыі «Квартал-95». Быў членам праўлення і генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр» (2010—2012).

На канцэрце студыі Квартал 95 у 2016 годзе ў Юрмале Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна нагадвае «актрысу з нямецкага кіно для дарослых», якая «гатова прыняць у любой колькасці, з любога боку»[11]. Гэта выказванне выклікала скандал, абвінавачанні, што ў цяжкія для краіны часы ён са сцэны абражаў Украіну.

У папулярным серыяле «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі сыграў галоўную ролю — пазітыўнага, шчырага, адданага Украіне прэзідэнта Васіля Галабародзькі[12].

Кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, пераможца першага тура (31 сакавіка). Як заўважыў кіраўнік Фонду «Украінская палітыка» Косць Бандарэнка:[13]

"

…людзі, якія галасавалі за яго, галасавалі хутчэй за яго сцэнічны вобраз, не столькі за канкрэтнага чалавека, колькі супраць усіх астатніх палітыкаў.

"

Яго супернік у другім туры выбараў, дзейны Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў 19 красавіка ў часе дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі», што Уладзімір Зяленскі прымярае вобраз героя з серыяла «Слуга народа», аднак насамрэч прадстаўляе інтарэсы збеглага алігарха Ігара Каламойскага[14].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Уладзімір Зяленскі упэўнена перамог, атрымаўшы 73,22 % галасоў[15].

На чале дзяржавы

З 20 мая 2019 года Прэзідэнт Украіны. У часе цырымоніі інагурацыі, якая прайшла ў Кіеве, Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго першай задачай на пасадзе Прэзідэнта Украіны стане спыненне агню на Данбасе[16]. Ён таксама абвясціў аб роспуску парламента, аб зняцці недатыкальнасці з дэпутатаў, аб крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне, зменах да выбарчага кодэкса, аб зняцці з пасад генпракурора, міністра абароны і іншых членаў сілавога блока.

21 мая Уладзімір Зяленскі распусціў украінскі парламент і прызначыў пазачарговыя выбары ў Раду на 21 ліпеня. На парламенцкіх выбарах партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» атрымала пераканаўчую перамогу і паводле партыйных спісаў, і ў мажарытарных акругах[17].

Зноскі

  1. Wolodymyr Selenskyj // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 16 мая 2022.
  3. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. Encyclopædia Britannica
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 25 ліпеня 2023.
  7. https://24tv.ua/volodimir_zelenskiy_yde_v_prezidenti_ukrayini_2019_reyting_biografiya_skandali_n1051052 Праверана 27 лютага 2022.
  8. https://www.britannica.com/biography/Volodymyr-Zelensky
  9. https://web.archive.org/web/20190604192513/https://mil.in.ua/v-ukrayini-zminyvsya-verhovnyj-golovnokomanduvach-zbrojnymy-sylamy/
  10. Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!
  11. nn.by
  12. nn.by
  13. svaboda.org
  14. nn.by
  15. nn.by
  16. nn.by
  17. svaboda.org