Лагойск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|апісанне герба = Герб Лагойска
|апісанне герба = Герб Лагойска
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =
|выява = Łahojsk. Лагойск (16.04.2007).jpg
|выява =
|памер =
|памер =
|подпіс = Руіны палаца Тышкевічаў
|подпіс =
|lat_dir = N |lat_deg = 54 |lat_min = 12 |lat_sec =
|lat_dir = N |lat_deg = 54 |lat_min = 12 |lat_sec =
|lon_dir = E |lon_deg = 27 |lon_min = 51 |lon_sec =
|lon_dir = E |lon_deg = 27 |lon_min = 51 |lon_sec =

Версія ад 20:45, 15 кастрычніка 2019

Горад
Лагойск
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
192 м[1]
Насельніцтва
12 950 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223110
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Лагойск на карце Беларусі ±
Лагойск (Беларусь)
Лагойск
Лагойск (Мінская вобласць)
Лагойск

Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].

Назва

Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснавання паселішча такія назвы былі даволі пашыранымі. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасць ландшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэнне тапоніму ад слова «лог»[4] выглядае сумнеўна. Часцей за ўсё імёны паселішчаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаванне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазінкі і Гайны[5] (за 8 км ад сучаснага горада). Пазней яго маглі перанесці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу паселішчаў была даволі звыклай у той час)[6].

Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Лагожск, Лагожаск.

Гісторыя

Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапіла ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана гарадзішча.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У апошняй чвэрці XI ст. паселішчагорад-крэпасць далучылася да Полацкага княства[7]. У 1127 г. князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1132 г. вернуты дынастыі полацкіх князёў[7]. У 1180 г. горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.

Касцёл Св. Казіміра, XIXст.

У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы[7]. У 1387 г. вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу. З 1392 г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[8]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак.

З 1528 г.[7], дзякуючы шлюбу, Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. З 15311532 гг. быў адноўлены замак. У 1532 г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (15121522, 15341537), і ў Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[9] гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 г. навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 г. кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) 6 мая 1708 г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 г.[9] на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793 г.[9]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 18091860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[10].

У 18141819 гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 г. пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 г. браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 г. заснавалі Віленскі музей старажытнасцей.

Станам на 1861 год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.

У 1919 г. Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 г. стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 г. паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1998 г. Лагойск атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
  5. Шаблон:Крыніцы/Беларуская айканімія С. 92.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
  7. а б в г Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  8. Пазднякоў В. Лагойск //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
  9. а б в Пазднякоў В. Лагойск //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
  10. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
  11. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі