Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 35: Радок 35:
У цяперашні час Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс уключае ў сябе:
У цяперашні час Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс уключае ў сябе:
* два футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1 000 гледачоў;
* два футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1 000 гледачоў;
* лёгкаатлетычнае ядро — восем бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню і патройнага скачку, для скачкоў у вышыню і з шастом, для кідання молата і дзіды, для штурхання ядра;
* лёгкаатлетычнае ядро — восем бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кідання дзіды і молата;
* заходнюю трыбуну, у якой размешчаныя лёгкаатлетычны манеж, зала гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 330 гледачоў, залы атлетычнай гімнастыкі і аэробікі, трэнажорная зала, гасцініца, кафэ;
* заходнюю трыбуну, у якой размешчаныя лёгкаатлетычны манеж, зала гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 330 гледачоў, залы атлетычнай гімнастыкі і аэробікі, трэнажорная зала, гасцініца, кафэ;
* спецыялізаванаю залу бокса.
* спецыялізаванаю залу бокса.

Версія ад 16:42, 16 кастрычніка 2019

Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс
Былыя назвы «Дынама» (1937—2003)
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебск, праспект Генерала Люднікава, 12
Пабудаваны 1937
Рэканструяваны 1980—1986, 2001—2005
Хатняя каманда «Віцебск»
Умяшчальнасць 8 144[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Вонкавыя выявы
Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс[2]

Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Віцебску, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Віцебск», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 8 144 месцы.

Гісторыя

Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сённяшняга спарткомплексу ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У пачатку 1978 спартыўны аб’ект быў перададзены з камунальнай уласнасці горада Віцебскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1980—1986 гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.

З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай рэканструкцыі спартыўнай арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга будаўніцтва новай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.

У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 тысяч месцаў, над адзінай заходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. На стадыёне з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.

У 2016 годзе электроннае табло заменена на сучаснае мультымедыйнае. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.

Галоўная спартыўная арэна Віцебска двойчы прымала фінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе. 26 мая 2002 года на ёй праходзіў вырашальны паядынак за перамогу ў Кубке Беларусі 2001/2002. У гэтым матчы футбольны клуб «Гомель» абыграў барысаўскі БАТЭ. 26 мая 2019 года адбыўся фінал Кубка Беларусі 2018/2019, у якім салігорскі «Шахцёр» атрымаў перамогу над мясцовым футбольным клубам «Віцебск».

Інфраструктура

У цяперашні час Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс уключае ў сябе:

  • два футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1 000 гледачоў;
  • лёгкаатлетычнае ядро — восем бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кідання дзіды і молата;
  • заходнюю трыбуну, у якой размешчаныя лёгкаатлетычны манеж, зала гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 330 гледачоў, залы атлетычнай гімнастыкі і аэробікі, трэнажорная зала, гасцініца, кафэ;
  • спецыялізаванаю залу бокса.

На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, баскетболе, валейболе, лёгкай атлетыцы і інш.

Заўвагі

Спасылкі