Дай дарогу!: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дадаў катэгорыю
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[File:Solidarni z Białorusią 2019 30.jpg|міні|Гурт на канцэрце [[Салідарныя з Беларуссю]] 26 кастрычніка 2019 года ў [[Варшава|Варшаве]]]].
Гурт «Дай дарогу!» створаны ў маі 1998 года ў Брэсце Юрыем «Кешей» Стыльскім (музыка, тэксты, гітара, вакал) і Васілём Капылавым (музыка, тэксты, вакал)<ref name="autogenerated1">[http://www.nneformat.ru/texts/?id=876 ДАЙ ДАРОГУ!: «Хотим, чтобы зарубило» | Статьи | Наш НеФормат]</ref>. Дэбютнае выступленне групы, якое адбылося [[25 чэрвеня]] [[1998 год у гісторыі музыкі|1998]] года ў кінаклубе «Паветра» (былы кінатэатр «1 Мая», размешчаны ў гістарычным цэнтры Брэста) на канцэрце памяці ахвяраў чэрвеньскага суіцыду, стала нечаканасцю як для арганізатараў мерапрыемства, так і для саміх музыкаў.
Гурт «Дай дарогу!» створаны ў маі 1998 года ў Брэсце Юрыем «Кешей» Стыльскім (музыка, тэксты, гітара, вакал) і Васілём Капылавым (музыка, тэксты, вакал)<ref name="autogenerated1">[http://www.nneformat.ru/texts/?id=876 ДАЙ ДАРОГУ!: «Хотим, чтобы зарубило» | Статьи | Наш НеФормат]</ref>. Дэбютнае выступленне групы, якое адбылося [[25 чэрвеня]] [[1998 год у гісторыі музыкі|1998]] года ў кінаклубе «Паветра» (былы кінатэатр «1 Мая», размешчаны ў гістарычным цэнтры Брэста) на канцэрце памяці ахвяраў чэрвеньскага суіцыду, стала нечаканасцю як для арганізатараў мерапрыемства, так і для саміх музыкаў.
{{цытата|аўтар=Юрый Стыльскі|Вообще нас там никто не ждал. Просто мы сами встали, взяли инструменты, вышли без разрешения и отыграли свой сет. Не знаю, как нас люди поняли, но мы, покидая помещение, сами испытывали легкий шок. Это было круто!}}
{{цытата|аўтар=Юрый Стыльскі|Вообще нас там никто не ждал. Просто мы сами встали, взяли инструменты, вышли без разрешения и отыграли свой сет. Не знаю, как нас люди поняли, но мы, покидая помещение, сами испытывали легкий шок. Это было круто!}}

Версія ад 18:42, 27 кастрычніка 2019

Дай дарогу!
Дай дарогу! на Atlas Weekend 2016
Дай дарогу! на Atlas Weekend 2016
Асноўная інфармацыя
Жанр панк-рок
Гады 1998-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Адкуль Брэст
Мова песень руская, беларуская, польская
Склад Юрый Стыльскі, Аляксандр Закржэўскі, Ілля Церашчук, Андрэй Белы
Іншыя
праекты
4 Kuba, Zolki Band
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дай дарогу!беларускі панк-рок гурт. Утвораны ў 1998 годзе ў Брэсце.

Лаўрэат прэмій «Даём рады» (Еўрарадыё, Мінск) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года» ў 2012 годзе[1], уладальнік персанальнай узнагароды ад мінскага клуба RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт» у 2012 годзе, пераможца «Добробаттл» (па выніках інтэрнэт-галасавання) на «Доброфест 2014»[2], лаўрэат прэміі Rock Profi 2015 у намінацыі «Артыст года»[3].

Гісторыя

Гурт на канцэрце Салідарныя з Беларуссю 26 кастрычніка 2019 года ў Варшаве

.

Гурт «Дай дарогу!» створаны ў маі 1998 года ў Брэсце Юрыем «Кешей» Стыльскім (музыка, тэксты, гітара, вакал) і Васілём Капылавым (музыка, тэксты, вакал)[4]. Дэбютнае выступленне групы, якое адбылося 25 чэрвеня 1998 года ў кінаклубе «Паветра» (былы кінатэатр «1 Мая», размешчаны ў гістарычным цэнтры Брэста) на канцэрце памяці ахвяраў чэрвеньскага суіцыду, стала нечаканасцю як для арганізатараў мерапрыемства, так і для саміх музыкаў.

" Вообще нас там никто не ждал. Просто мы сами встали, взяли инструменты, вышли без разрешения и отыграли свой сет. Не знаю, как нас люди поняли, но мы, покидая помещение, сами испытывали легкий шок. Это было круто!
Юрый Стыльскі
"

Крыху пазней у групу запрашаецца Кірыл «Кириман» Скамьін (бас-гітара). У сярэдзіне ліпеня 1998 на «Green House Studio» з дапамогай Алега «Фёдора» Фядоткіна (ударныя) група запісвае дэбютны міні-альбом «Зарубило!», які складаецца з сямі кампазіцый. Неўзабаве гэты міні-альбом быў выпушчаны на аўдыёкасетах у фармаце спліта з дэмазапісам праекта Киндерсюрприз Алега «Патяма» Сцепанюка «Покупаем волосы»[5].

У чэрвені 1999 года міні-альбом «Зарубило!» быў дапісаны да паўнавартаснага альбома. Запіс адбываўся ў абноўленым складзе, з ударнікам Анатолем Тадорскім з The Shkrobots[6].

У гэты ж час песня «Ехали мы, ехали» трапляе ў другі выпуск аудыёальманаха «Брест-рок-журнал»[7]. Акрамя таго, гэтая кампазіцыя прызнаецца хітом мінскай музычнай прэсай.

У жніўні 1999 ударнік Анатоль Тадорскі з'язджае з Брэста па размеркаванні і на яго месца ў групу «Дай дарогу!» прыходзіць Аляксандр «Смуга» Халадкоў. У гэты перыяд група выступае на канцэртных пляцоўках Брэста, раённых цэнтраў Брэсцкай вобласці, а таксама Бабруйска[8], а 21 студзеня 2001 года ў брэсцкім ДК Чыгуначнікаў на фестывалі «Алюминиевая зима» група прадстаўляе новую праграму «На морозе», якая паслужыла асновай для будучага альбома.

З восені 2001 года і па студзень 2002 года на «Green House studio» «Дай дарогу!» запісвае новы альбом «На морозе». Ад рэцэнзентаў[9] альбом атрымлівае станоўчыя водгукі: «Уцяжараны брэсцкі рок, у якім можна наскрэбці, да прыкладу, панк з хардкорам. Вельмі добры рок, смею вас запэўніць. Драйвова сыграна, хутка, умела, чалавечыя тэксты — і ўсміхнуцца ёсць дзе і падумаць»[10].

У чэрвені 2002 года з групы сыходзіць Васіль Капылаў.

У 2002-2003 гадах кліпы на песні «На Ямайке» і «Она не знала» трапляюць у хіт-парад «Клип-обойма» на рэспубліканскім тэлебачанні. Такім чынам творчасць групы становіцца больш даступнай масавай аўдыторыі і знаходзіць пэўны водгук: кліп «На Ямайке» на працягу доўгага часу трымаецца на другім месцы[11].

8 чэрвеня 2003 года гурт выступае ў брэсцкім кінатэатры «Мір» з новай праграмай, якая ўжо ўяўляла сабой паўнавартаснае шоў з візуальным суправаджэннем. На гэтым канцэрце адбываецца знаёмства музыкаў з будучым дырэктарам «Дай дарогу!» Яўгенам Круком.

14 чэрвеня 2003 года на маскоўскім лэйбле «Real Records» выходзіць зборнік «Бешеные бабки»[12], куды трапляе кампазіцыя «Дай дарогу!» «На Ямайке» (разам з песнямі груп Кирпичи, Ленинград, МультFильмы і інш.).

У 2004 годзе ў групу вяртаецца Алег Фядоткін.

Зімой 2004 года на прафесійным лэйбле GO-Records выходзіць трэці альбом гурта пад назвай «20 см», які атрымаў распаўсюджванне ў трох версіях: «Для папы» (змяшчае ненарматыўную лексіку), «Для мамы» (на запісе прысутнічаюць выключна цэнзурныя варыянты песень) і «Для фанов» (змяшчае песню «Сане»). Упершыню прэзентацыя альбома брэсцкай групы праходзіць у мінскім клубе «Рэактар». Альбом «20см» вельмі прыхільна быў успрыняты як крытыкамі[13], так і слухачамі: з яго выхадам істотна ўзрастае папулярнасць групы.

У 2004 годзе з групай пачынае супрацоўнічаць удзельнік промагрупы «BrestCity-Hardcore» Яўген Крук, які ўзяў на сябе абавязкі адміністратара і тур-мэнэджэра «Дай дарогу!». Шмат у чым дзякуючы яго намаганням геаграфія выступленняў калектыву значна пашыраецца.

У 2005 годзе выходзіць першы акустычны альбом гурта «Акустика-1».

У 2007 годзе група выпускае зборнік сваіх лепшых песень пад назвай «Supersession».

У 2008 годзе адбылося першае выступленне групы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў рамках мота-фестывалю ў падмаскоўным горадзе Фразіна, і з тых часоў «Дай дарогу!» становіцца пастаянным удзельнікам гэтага open-air.

У 2011 годзе выходзіць другі акустычны альбом «Боли нет», які ўключае ў сябе бонус-версію загалоўнай песні, якую лідар гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі выконвае разам з Сяргеем Міхалком (ex-Ляпіс Трубяцкі, Brutto)[14].

У 2012 годзе выходзіць альбом «Сквозь говно». Пасля яго запісу з групы сыходзіць ударнік Алег Фядоткін, месца якога за барабаннай устаноўкай займае Ігар Гусеў. Альбом высока ацэнены крытыкамі і па выніках года «Дай дарогу!» становіцца лаўрэатам прэмій «Даём рады» (Еўрарадыё, Мінск) у намінацыях «Гурт года» і «Альбом года», а таксама ўладальнікам персанальнай ўзнагароды ад мінскага клуба RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт».

У канцы 2013 года гурт пакідае бас-гітарыст Кірыл Скамьін, на змену якому прыходзіць Аляксандр Закржэўскі[15]. Да гэтага часу «Дай дарогу!» становіцца вядучай групай і адным з галоўных фестывальных хедлайнераў Беларусі, а ў родным Брэсце - бясспрэчным канцэртным лідарам.

У 2014 годзе гурт пачынае актыўна выступаць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у прыватнасці, становіцца ўдзельнікам фестываляў «Нашествие-2014» і «Доброфест-2014»).

У канцы 2014-пачатку 2015 года група адзначае дзесяцігоддзе альбома «20 см» вялікім турам па беларускіх гарадах[16].

У пачатку 2015 года «Дай дарогу!» пачынае працаваць з новым барабаншчыкам Іллёй Церашчуком і прыступае да запісу аднайменнага альбома, прэзентаванага 8 мая 2015 у клубе Re:Public[17].

У 2016 годзе група праводзіць міні-тур па гарадах Расіі сумесна з Noize MC.

У пачатку лета 2016 група «Дай дарогу!» увайшла ў «Топ-5 самых папулярных фестывальных груп Украіны» (па версіі аўтарытэтнага білетнага распаўсюдніка Karabas і інтэрнэт-выдання Neformat), апярэдзіўшы Бумбокс, Ріаnобой, Скрябін і многіх іншых украінскіх выканаўцаў.

У 2016 годзе гурт выпускае беларускамоўны сінгл «Я веру», ужо праз год быў прэзентаваны кліп на гэтую песню.[18]

Дыскаграфія

Склад

Актуальны склад

Тэхнічны склад

  • Яўген Крук — дырэктар
  • Уладзімір «Jodov» Кивачук — рэжысёр відэа
  • Павел «SlowMo» Малашонок — фатограф

Былыя ўдзельнікі

  • Ігар Гусеў — ударныя (2012-2015)
  • Кірыл Скамьін — бас-гітара, бэк-вакал (1998-2013)
  • Васіль Капылаў — вакал, тэксты, музыка (1998-2002)
  • Алег Фядоткін — ударныя (1998, 2004-2012)
  • Аляксандр Халадкоў — ударныя (1999-2004)
  • Анатоль Тадорскі — ударныя (1999)

Відэаграфія

  • 2009 — кліп «На Ямайцы», упершыню паказаны ў праграме Беларускага тэлебачання (БТ) «Клип-обойма».
  • 2009 — кліп «Самородок», зняты 27 чэрвеня 2009 на тэрыторыі жаночага футбольнага клуба «Виктория-86» (Брэст), інтэрнэт-прэзентацыя адбылася 29 ліпеня 2009.
  • 2009 — кліп «День-ночь», ролік на з'явіўся ў падтрымку новага альбома «Д.С.П.Г.», які выйшаў восенню 2008 года на GO-Records. Упершыню прадстаўлены ў Расіі на тэлеканале «А1» («Першы альтэрнатыўны»).
  • 2009 — кліп «Тома», прэзентаваны на расійскім «А1» («Першы альтэрнатыўны») і ўкраінскім Inter-Tv.
  • 2011 — кліп «Температура», першы "даўгабуд" у відэатэцы Дай дарогу!. На стварэнне кліпа сышоў амаль цэлы год: летам 2010 года знялі дэбютныя кадры ў макавым полі (іх у выніку засталося каля 5% ад агульнай працягласці відэа), восенню здымалі гісторыю, зімой і вясной - музыкаў, усё лета 2011 сышло на мантаж і спецэфекты. За тыдзень да прэм'еры (04.10.2011) фронтмэн Юрый Стыльскі перапісаў сола[24]. Галоўную ролю выканала мадэль Паліна Ціолта.
  • 2014 — кліп «Танкист», прэзентаваны 8 мая 2014, прысвечана гульцам у World of Tanks. Галоўную ролю ў відэакліпе сыграў Сяргей Абухоў.
  • 2015 — кліп «Отравлены мозги». Здымкі праходзілі яшчэ ў 2012 годзе, у выніку да моманту прэзентацыі кліпа з музыкаў, якія прынялі ўдзел у здымках, застаўся толькі фронтмэн Юрый Стыльскі.
  • 2017 — кліп «Не веру». Першы кліп на беларускамоўную песню.[18]

Цікавыя факты

  • У альбоме «На марозе» можна пачуць кампазіцыі на трасянке («Баба-Гром») і польскай («Chlopaki Z Terespolu») мовах. З апошняй песняй Дай дарогу! практычна штогод выступаюць на дне горада Цярэспаль (Польшча).
  • На канале гурта «Дай дарогу!» на YouTube у серыі 5-хвілінных відэаролікаў «Дай дарогу!-TV» лідар гурта Юрый Стыльскі дае відэаадказы на самыя папулярныя пытанні фанатаў і распавядае пра жыццё групы.
  • Акрамя гурта Дай дарогу! Юрый Стыльскі з'яўляецца заснавацелем электроннага праекта «4 Kuba».

Зноскі

  1. “Даём рады” па-панку: абноўленыя “Дай дарогу!” і “Резиновый дом” на біс / Еўрарадыё
  2. Доброфест — Торжественное вручение кубка ДОБРОБАТТЛ-2014… | Доброфест.
  3. Вольскі, Дай Дарогу і Tonqixod — пераможцы прэміі Rock Profi / Еўрарадыё
  4. ДАЙ ДАРОГУ!: «Хотим, чтобы зарубило» | Статьи | Наш НеФормат
  5. Дай Дарогу!
  6. Музыкальная газета :: Дай Дарогу!
  7. «Брест-Рок-Журнал» № 2. ДАЙ ДАРОГУ!: «Ехали Мы, Ехали» — (p) & (c) Брестон, 1999 (MC)
  8. Дай Дарогу!
  9. ДАЙ ДАРОГУ!
  10. Музыкальная газета :: Дай Дарогу!
  11. Дай дорогу!
  12. Звуки.
  13. http://www.nneformat.ru/reviews/?id=913, http://www.nneformat.ru/reviews/?id=1367
  14. ДАЙ ДАРОГУ!
  15. «Дай Дарогу!
  16. «Дай Дарогу!
  17. «Работа, съемная хата, танки и мечта о Мальдивах». Группа «Дай дарогу!» записала альбом о том, что волнует белорусов — Люди onliner.by
  18. а б Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп на песню “Не веру” гурта Дай Дарогу! / Еўрарадыё
  19. ДАЙ ДАРОГУ! — «20 см» | Рецензии | Наш НеФормат
  20. Дай Дарогу!
  21. ДАЙ ДАРОГУ!
  22. Дай дарогу!
  23. Группа «Дай Дарогу!
  24. Группа "Дай Дарогу!" представила видео на песню "Температура" (руск.). TUT.BY. Праверана 12 красавіка 2016.

Спасылкі