Піліп Мікалаевіч Рачыцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{ДД | імя = | жанчына = | выява = | шырыня партрэта = | подпіс =...'
 
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Члены КПСС]]

Версія ад 22:19, 3 лістапада 2019

Піліп Мікалаевіч Рачыцкі
Сцяг Народны камісар земляробства БССР
6 красавіка 1929 — 4 мая 1933
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Дзмітрый Прышчэпаў
Пераемнік Казімір Бенек

Нараджэнне 1893
Смерць 20 снежня 1937(1937-12-20)
Партыя УКП(б) (1917)
Дзейнасць міністр

Пілі́п Мікала́евіч Рачы́цкі (1893, Лепель20 снежня 1937, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам земляробства Беларускай ССР (1929—1933).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1893 годзе ў горадзе Лепель. З сям’і рабочых. Член УКП(б) з 1917 года.

З 6 красавіка 1929 да 4 мая 1933 года займаў пасаду народнага камісара земляробства Беларускай ССР. 29 чэрвеня 1937 года быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Савецкая, 71/36. Быў выключаны з УКП(б) і 19 снежня быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі «правых» да ВМП. Расстраляны на наступны дзень.

4 ліпеня 1957 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР. Асабовая справа Н. № 10612-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Спасылкі