Сікулы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
→Спасылкі: афармленне |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
{{Commons|Category:}} |
{{Commons|Category:}} |
||
{{Італікі}} |
{{Італікі}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Гісторыя Сіцыліі]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Сіцыліі]] |
||
[[Катэгорыя:Старажытныя народы]] |
[[Катэгорыя:Старажытныя народы]] |
Версія ад 14:25, 6 лістапада 2019
Сікулы (лац.: Siculi, грэч. Σικελοί) — старажытны народ вострава Сіцылія. У адрозненне ад сіканаў іх лічаць індаеўрапейцамі, якія прасочваюцца ва ўсходняй Сіцыліі з канца бронзавага веку.
Паводле падання, сікулы раней жылі ў Лацыі, аднак былі выцеснены абарыгенамі. Паводле археалагічных даных, сікулы прыбылі на востраў у канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. і прынеслі з сабой мастацтва апрацоўкі жалеза (раней на востраве выкарыстоўвалася бронза) і прыручаных коней. З сікульскіх некропаляў найбольш вядомая Панталіка каля горада Сіракузы; яшчэ адзін некропаль выяўлены каля Нота. Пахаванні сікулаў «печкавага» тыпу маюць форму пчаліных вулляў.
Магчыма, сікулы ўпершыню згадваюцца ў егіпецкіх надпісах як адзін з «народаў мора» (шэкелеш).
Сікульская мова вядома па субстратнай лексіцы, а таксама шэрагу кароткіх надпісаў на пасудзінах грэчаскім алфавітам. Вядомыя таксама два адносна доўгія надпісы без прабелаў паміж словамі. З вялікай верагоднасцю сікульская мова адносілася да лаціна-фаліскскай падгрупы італійскіх моў, гэта значыць была найбліжэйшым сваяком лацінскай мовы (высокую ступень падабенства сікульскай мовы з лацінскай адзначаў яшчэ сучаснік Марк Тэрэнцый Варон).
Гл. таксама
Літаратура
- История древнего Востока, т.2. М. 1988.
- Немировский А. И. История раннего Рима и Италии. — Воронеж: Изд-во Воронежского ун-та, 1962.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сікулы