Трансільванія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: bar:Simbiagn |
др робат Дадаем: mk:Трансилванија |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
[[lad:Transilvania]] |
[[lad:Transilvania]] |
||
[[lt:Transilvanija]] |
[[lt:Transilvanija]] |
||
[[mk:Трансилванија]] |
|||
[[ms:Transylvania]] |
[[ms:Transylvania]] |
||
[[nl:Transsylvanië]] |
[[nl:Transsylvanië]] |
Версія ад 00:44, 22 верасня 2009
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 - гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.
Назва
Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I-III ст. да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Шаблон:Вызн2 (нем. Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.
Гісторыя
У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, 106-271 Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падвергнулася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамы, аварамі і балгарамі, з 6 ст. у Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца 11 ст. ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з 12 ст. - немцы.
Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (1541-1687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У 17 ст. Трансільванія была аб'ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 1699-1867 Трансільванія правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 Трансільванія частка Румынія (у 1940-1944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка адышоўшая да Румыніі не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.
Эканоміка
Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.
Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства - важныя заняткі. Драўніна - іншы каштоўны рэсурс.
Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.
Гарады
Самы вялікі горад Трансільваніі гэта - Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашаў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мураш (149 577), Бая Марэ (137 976) и Сату-Марэ (115 630).
Насельніцтва
Па апошнім данным перапісу ў Трансільваніі пражываюць:
- румыны - 5 684 142 - 73,6 %;
- венгры - 1 603 926 - 20,8 %;
- цыгане - 202 665 - 2,6 %;
- іншыя (украінцы, сербы, балгары, харваты, чэхі, яўрэі, і інш.) - 123 563 - 1,6 %.
Пераважная большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85%), Кавасна (74%) і Мураш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).
У перыяд з 1952-1968 ва Усходняй Трансільваніі існавала - Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мураш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.
Цікавыя месцы
- Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
- Сярэднявечныя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сібіу і Сігішаара (месца нар. Улада Дракулы)
- Царква Дэнсус, самая старая царква ў Румыніі
- Драўляныя Цэрквы
- Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
- Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музеяў, Сібіу
- Венгерскія традыцыі і народная культура