Карлавіцкі кангрэс (1698—1699): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 8: Радок 8:


У дадатак [[24 студзеня]] [[1699]] г. было заключана расійска-турэцкае перамір’е на 2 гады з захаваннем за бакамі таго, што яны мелі (у тым ліку г. [[Азоў]] застаўся пад уладай [[Расія|Расіі]]).
У дадатак [[24 студзеня]] [[1699]] г. было заключана расійска-турэцкае перамір’е на 2 гады з захаваннем за бакамі таго, што яны мелі (у тым ліку г. [[Азоў]] застаўся пад уладай [[Расія|Расіі]]).
{{euro-hist-stub}}


{{Дагаворы Асманскай імперыі}}
{{Дагаворы Асманскай імперыі}}

Версія ад 22:43, 6 лістапада 2019

Карлавіцкі кангрэс 1698—1699 — перагаворы аб міры паміж краінамі — удзельніцамі «Свяшчэннай лігі» (Аўстрыя, Венецыянскай рэспублікай, Рэч Паспалітая, Расія) і Атаманскай Портай (Турцыя) пры пасрэдніцтве Англіі і Рэспублікі Злучаных правінцый у мястэчку Карлавіцы (цяпер г. Срэмскі-Карлаўцы, Сербія). Адбыўся ва ўмовах шэрагу ваенных паражэнняў Турцыі ў аўстра-турэцкіх войнах XVI—XVIII ст. і польска-турэцкіх войнах XVII ст. У выніку перагавораў падпісаны 3 асобныя двухбаковыя мірныя дагаворы.

Паводле дагавора ад 16 студзеня 1699 г. Рэч Паспалітая атрымала часць Правабярэжнай Украіны і Падолію з крэпасцю Камянец-Падольскі, вярнула Турцыі 6 раней занятых малдаўскіх гарадоў (Сарокі, Сачава і іншыя).

Паводле дагавораў ад 26 студзеня 1699 г. Аўстрыя атрымала Цэнтральную Венгрыю, Сяміграддзе (Трансільванію), Бачку (вобласць паміж рэкамі Ціса і Дунай), большую частку Славоніі і вярнула Турцыі правінцыю Тэмешва на р. Ціса.

Да Венецыі адышлі паўвостраў Марэя, 6 крэпасцей у Далмацыі і шэраг Іанічных астравоў.

У дадатак 24 студзеня 1699 г. было заключана расійска-турэцкае перамір’е на 2 гады з захаваннем за бакамі таго, што яны мелі (у тым ліку г. Азоў застаўся пад уладай Расіі).

Шаблон:Дагаворы Асманскай імперыі