Чыжоўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Minsk-geo-stub}} |
|||
{{Вілейска-Мінская водная сістэма}} |
{{Вілейска-Мінская водная сістэма}} |
Версія ад 22:46, 6 лістапада 2019
Чыжоўскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 53°50′41″ пн. ш. 27°37′00″ у. д.HGЯO | |
Упадаюць | Свіслач |
Выцякаюць | Свіслач |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча на рацэ Свіслач ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, працякае па тэрыторыыі жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінску. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці і побач храм, які будуецца, у гонар Георгія Перамоганосца, парк імя 900-годдзя г. Мінска і Парк імя Грэкавай. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны Мінскі заапарк.
Было створана ў 1951 годзе. Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.
Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў 2010 годзе было выдаткавана 6 млрд рублёў. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.[1]
У 2010 г. на вадасховішчы ўведзена ў строй малая ГЭС з двума гідраагрэгата сумарнай магутнасцю 260-300 кВт электраэнергіі[2].