Магеланавы Воблакі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
 
Радок 9: Радок 9:
* {{Крыніцы/БелЭн|9к|Магеланавы Воблакі}} С. 444.
* {{Крыніцы/БелЭн|9к|Магеланавы Воблакі}} С. 444.


{{astro-stub}}
{{Млечны шлях}}
{{Млечны шлях}}



Актуальная версія на 23:05, 6 лістапада 2019

Магеланавы воблакі

Магеланавы воблакі (Вялікае і Малое) — дзве карлікавыя галактыкі, спадарожнікі Млечнага Шляху; самыя яркія ў Паўднёвым паўшар'і неба, найбольш блізкія да нашай Галактыкі.

Названыя па імю Ф. Магелана, каманда якога выявіла іх у час першага кругасветнага падарожжа (1519).

Магеланавы воблакі відаць на паўднёвым небе простым вокам як туманныя плямы няправільнай формы (Вялікае Магеланава воблака — у сузор'і Залатой Рыбы, Малое Магеланава воблака — у Тукане). Памеры гэтых галактык каля некалькіх дзесяткаў тыс. св. гадоў. Адлегласць ад Зямлі да Вялікага Магеланава воблака 150 тыс. св. гадоў, да Малога — 200 тыс. св. гадоў. Магеланавы воблакі сфарміраваліся на некалькі мільярдаў гадоў пазней за нашу Галактыку і маюць шмат маладых зорак і газапылавых комплексаў, дзе ідзе актыўны працэс зоркаўтварэння. У Вялікім Магеланавым воблаку ў лютым 1987 успыхнула звышновая зорка, якую можна было бачыць з Зямлі простым вокам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]