Алексантэры Ахола-Вало: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 53: Радок 53:
* [http://www.artmuseum.by/by/vyst/m%D1%96nulyiya-vyista%D1%9Ek%D1%96/pramen Да 110-годдзя з дня нараджэння Аляксандра (Алексантэры) Пятровіча Ахола-Вало (1900—1997)]
* [http://www.artmuseum.by/by/vyst/m%D1%96nulyiya-vyista%D1%9Ek%D1%96/pramen Да 110-годдзя з дня нараджэння Аляксандра (Алексантэры) Пятровіча Ахола-Вало (1900—1997)]
* [http://pda.sb.by/post/96216/ Сын трох народаў]
* [http://pda.sb.by/post/96216/ Сын трох народаў]

{{painter-stub}}


{{DEFAULTSORT:Ахола-Вало}}
{{DEFAULTSORT:Ахола-Вало}}

Версія ад 00:55, 7 лістапада 2019

Алексантэры Ахола-Вало
фінск.: Aleksanteri Ahola-Valo
Фатаграфія
Ахола-Вало ў 1938 г.
Дата нараджэння 27 студзеня 1900(1900-01-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1997(1997-09-15)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Фінляндыя
Род дзейнасці мастак, архітэктар, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Вучоба
Сайт ahola-valo.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (фінск.: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці — 15 верасня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).

Біяграфія

Мастацкая школа ў Віцебску, дзе вучыўся Ахола-Вало

Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у Карэліі ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты жа час Алексантэры абраў псеўданім Вало, што азначае «святло».

У 16 гадоў Алексантэры пераехаў ў Петраград, дзе паступіў у Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыўся да яго закрыцця ў 1918 г.; быў сведкам падпісання Леніным незалежнасці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступіў Чырвоную армію, удзельнічаў у паходзе на Варшаву. З 1919 па 1930 г. жыў у Беларусі, у Віцебску, дзе вучыўся мастацкай школе Юдэля Пэна і працаваў у Інбелкульце. Тут ён таксама пазнаёміўся ​​з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам.

У 1925 разам з Сяргеем Эйзенштейнам прымаў удзел у стварэнні фільма Браняносец «Пацёмкін», стварыў гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну). Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Мінску.

Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на ​​заступніцтва мастака Акселі Гален-Калела, Алексантэры арыштавалі і адправілі ў лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварыў карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.

Уклад у беларускую культуру

Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», А. Александровіча «Угрум», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», А. Вольнага «Табе», М. Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць».

Гл. таксама

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.153

Спасылкі

  1. а б Register of the Artists' Association of Finland
  2. Aleksanteri Ahola-Valo // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL