Мядзельскі замак: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (GR) File renamed: File:Miadzielski zamak. Мядзельскі замак (1613).jpg → File:Miadzielski zamak. Мядзельскі замак (T. Makoǔski, 1613).jpg name unification by uploader |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
*https://vk.com/club95212017 |
*https://vk.com/club95212017 |
||
{{castle-stub}} |
|||
{{Замкі Беларусі}} |
{{Замкі Беларусі}} |
||
Версія ад 02:18, 7 лістапада 2019
54°52′16,45″ пн. ш. 26°54′54,66″ у. д.HGЯO
Мядзельскі замак — помнік абарончай архітэктуры, у якім увасобілася імкненне прыстасаваць замак для абароны ад агнястрэльнай зброі. У выніку ён атрымаў дзве лініі абароны з бастэямі і бастыёнамі. Замак існаваў у 15 — пачатку 18 ст. і размяшчаўся на востраве Замак возера Мястра, займаў пляцоўку гарадзішча.
Рэшткі замка знаходзяцца каля заходняй ускраіны горада Мядзел на сучасным паўвостраве Замак, пры ўпадзенні ў возера Мястра ракі Дробня, якая злучае яго з возерам Баторына.
Гісторыя
- 2-я пал. 16 — пачатак 17 ст. — будаўніцтва на востраве Мястра мураванага каралеўскага замка.
- 2-я пал. 16 ст. — узвядзенне мураванага палаца на тэрыторыі замка.
- 17 ст. — замак абведзены бастыённымі ўмацаваннямі.
- 1700—1721 — разбураны пад час Паўночнай вайны.
Архітэктура
Мядзельскі замак быў збудаваны на тэрыторыі старажытнага гарадзішча. У комплексе ўмацаванняў сярод мураваных вежаў і сценаў меў масіўную вежу-данжон дыяметрам да 17,5 метраў.
У 1-й палове XVI ст. да вежы быў прыбудаваны мураваны палац, які відавочна і пераняў ад яе функцыі жытла. Асноўны ўпор пры абароне замка рабіўся на пяць паўкруглых мураваных бастэй. У далейшым замак быў умацаваны дадаткова валам з бастыёнамі.
Замак з'яўляецца прыкладам спалучэння асаблівасцей заходнееўрапейскай фартыфікацыі з мясцовымі элементамі абароны. Замак з'яўляўся надзейным сховішчам для жыхароў Мядзела і прылеглых паселішчаў падчас ваеннай небяспекі.
Муры
Пляцоўка замка была ўмацавана мурам з валуноў на вапнавай рошчыне, што з'яўлялася традыцыйным для сярэднявечнай Беларусі. У аснове ніжняй часткі падмурку знаходзілася гліна, а самы ніжні шэраг валуноў ляжаў на дубовых плахах.
Таўшчыня замкавых муроў з бакоў, прыкрытых возерам складала 1,5—1,7 м. З усходняга боку, які з'яўляўся неабароненым, таўшчыня сцен дасягала 2 м. Па перыметры ўсёй пляцоўкі размяшчаліся 5 паўкруглых мураваных бастэй, таўшчыня сценаў якіх складала 2,5 м. У бастэях мусілі размяшчацца гарматы для магчымасці стральбы ўздоўж сцен. Бастэі Мядзельскага замка лічацца самымі раннімі на тэрыторыі Беларусі і папярэднічаюць бастыёнам.
Замкавая вежа
У склад замка ўваходзілі мураваныя вежа і палац. Вежа мела форму кола і яе знешні дыяметр складаў 17,5 м, а ўнутраны — 10 м. Таўшчыня сценаў была роўная каля 3,5 метраў. Падмурак вежы быў паглыблены ў зямлю на глыбіню 3,5 метры і выконваў ролю цокальнага паверху. Падмурак быў складзены з шэрагаў валуноў і цэглы буйнога памеру, якія мацаваліся вапнавым растворам.
Паводле малюнка з карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 года Т. Макоўскага, вежа мела некалькі ярусаў. Найбольш імаверна, што іх колькасць складала 5. Мяркуецца, што вышыня вежы дасягала 30 м, а па памерах яна была блізка да Камянецкай вежы. Паводле Т. Макоўскага, у Мядзельскім замку былі 3 вежы.
Палац
Палац Мядзельскага замка быў пабудаваны ў першай палове 16 ст. і быў дабудаваны да заходняга боку замкавай вежы. У плане палац меў прамавугольную форму. Сцены палаца мелі таўшчыню каля 2 м, шырыню — каля 10 м. У палацы таксама знаходзіліся сутарэнні глыбінёй у 3 м, якія былі перакрытыя скляпеннем.
На сённяшні дзень даўжыня палаца дакладна не вызначана. Але вядома, што на замкавым дзядзінцы размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, а таксама жылыя дамы служак. Адметна, што дамы мелі кафляныя печы.
Бастыённыя ўмацаванні замка
Вядома, што ў 17 стагоддзі замак быў дастаткова ўмацаваны ніжнім поясам абароны, які складаў земляны вал з бастыёнамі і ровам. Роў запаўняўся вадой з возера. Умацаванні адсутнічалі толькі з усходняга боку, дзе да замка блізка падступала вада возера. Сувязь з бегарам ажыццяўлялася праз драўляны мост, даўжыня якога складала 400 м. Паводле легенды, замак быў злучаны з Старым Мядзелам тунэлем, пракапаным пад дном возера Мястра.
Арсенал замка
Паводле гістарычных крыніц, у 1564 годзе ў арсенале Мядзельскага замка знаходзіліся 2 сярэднія фальканеты і 2 серпанціны. Апроч гэтага ў арсенале захоўвалася ручная агнястрэльная зброя.
Археалагічныя даследаванні
Падчас археалагічных даследаванняў у сутарэннях замка была знойдзеная кераміка 15—17 ст. Таксама была выяўлена прывазная белагліняная паліхромная кафля з разнастайнымі малюнкамі. Сярод іншых скарбаў — грош 1535 года, трохшыповыя салдацкія падковы пад абцасы, фрагмент жалезнай завесы ад аканіцы, цвікі, шылы, дзвярныя кручкі і іншыя рэчы. На поўдзень ад вежы Мядзельскага замка былі знойдзеныя матэрыялы часоў Кіеўскай Русі 11—13 ст. Сярод іх — ганчарная кераміка, нажы, косткі дзікай і свойскай жывёлы і іншыя. Таксама былі выяўленыя рэчы перыяду Вялікага Княства Літоўскага 14—17 ст., сярод якіх — кераміка, у тым ліку белагліняная, паліваная і паліхромная кафля з расліннымі, геаметрычнымі і сюжэтнымі малюнкамі, а таксама жалезныя вырабы, манеты 16—17 ст. і іншыя.
Літаратура
- Ткачоў, М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIIІ—XVIII стст. -- Мн., 1978.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11), С. 68.