Цыбуліна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 42: Радок 42:
* {{артыкул | аўтар= | загаловак= Луковица| арыгінал= | спасылка= http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00043/76400.htm?text=%D0%BB%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%86%D0%B0&stpar3=1.13| аўтар выдання= | выданне= [[Вялікая савецкая энцыклапедыя|Большая советская энциклопедия]]| тып= | месца= М.| выдавецтва= Советская энциклопедия| год= 1974|выпуск= |том= 15|нумар= | старонкі= | isbn= }}
* {{артыкул | аўтар= | загаловак= Луковица| арыгінал= | спасылка= http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00043/76400.htm?text=%D0%BB%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%86%D0%B0&stpar3=1.13| аўтар выдання= | выданне= [[Вялікая савецкая энцыклапедыя|Большая советская энциклопедия]]| тып= | месца= М.| выдавецтва= Советская энциклопедия| год= 1974|выпуск= |том= 15|нумар= | старонкі= | isbn= }}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Луковица}} <small>Праверана 13 лістапада 2008 г.</small>
* {{ВТ-ЭСБЕ|Луковица}} <small>Праверана 13 лістапада 2008 г.</small>

{{botanics-stub}}


[[Катэгорыя:Парастак]]
[[Катэгорыя:Парастак]]

Версія ад 02:57, 7 лістапада 2019

Цыбуліна цыбулі рэпчатай (Allium cepa) L. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Марціна Ціленшака  (славенск.) «Naše škodljive rastline», 1892

Цыбу́ліна (лац.: búlbus) — відазменены, звычайна падземны парастак раслін з патоўшчаным кароткім плоскім сцяблом (донцам) і разрослымі мясістымі або плёнчатымі бясколернымі асновамі лісця (лускі), якія назапашваюць ваду і пажыўныя рэчывы, а таксама служаць органам вегетатыўнага размнажэння. Плёнчатыя цыбуліны апрануты агульнай плёнчатай луской (цыбуля).

Луска цыбулін утворана суцэльнымі лісцямі, пазбаўленымі хларафілу (лілея), асновамі асімілюючага лісця (цыбуля) ці спалучэннем тых і іншых (пралеска)[1]. У лускаватых, ці даховачных, цыбулін мясістае лускападобнае лісце сядзіць на донцы свабодна, а вонкавая луска драбней унутраных (лілея). У пазухах лускі знаходзяцца пупышкі, з якіх развіваюцца надземныя пабегі ці даччыныя цыбуліны — дзеткі.

Цыбуліны могуць быць аднагадовымі (цюльпан, цыбуля, кандык) і шматгадовымі (нарцыс, амарыліс), паводле спосаба нарастання — монападыяльнымі (аднаўленне ідзе з верхавіннай пупышкі, а кветаносны парасткі ўтвараюцца з пазушных пупышак, напрыклад, у нарцыса, пралескі), і сімпадыяльнымі (кветаносныя парасткі развіваюцца з верхавіннай пупышкі, а аднаўленне адбываецца з пазушнай, напрыклад, у цюльпана, рабчыка, цыбулі). Калі ў рост кратаюцца дзве ці некалькі пупышак, цыбуліна галінуецца, утвараючы дзеткі. У складаных цыбулін (часнок) у пазусе кожнай лускавінкі фарміруецца некалькі цыбулін-дзетак (так званых зубчыкаў)[1].

Цыбуліна характэрна для цыбульных, шматлікіх лілейных (цюльпан, гіяцынт, лілея), амарылісавых (пралеска, нарцыс).

Служыць для вегетатыўнага аднаўлення раслін. Увесну кветкавая пупышка і зародкі лісця развіваюцца ў квітнеючую расліну, карыстаючыся запасам вады і пажыўных рэчываў, назапашаным у мясістым лісці цыбуліны. Калі кветка адамрэ, лісце працягвае жыць і вырабляць пажыўныя рэчывы, якія пераносяцца да асноў лісця. Яны разбухаюць і ператвараюцца ў новыя цыбуліны. Пазушныя пупышкі могуць развіцца ў даччыныя цыбуліны, якія, аддзяліўшыся, даюць пачатак новым раслінам[2].

Расліны з характэрным спецыялізаваным органам — цыбулінай завуцца цыбульныя расліны. Цыбульныя шырока прадстаўлены сярод аднадольных у сямействах Лілейныя, Амарылісавыя, Ірысавыя; сярод двухдольных сустракаюцца радзей, толькі ў некаторых родах (напрыклад, Кісліца, Буйміна)[3].

У некаторых (наогул вельмі нешматлікіх) раслін цыбулінкі (лац.: bulbilli) утвараюцца і на надземных органах, так, напрыклад, у Lilium bulbiferum — у пазухах лісця[4].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі