Белгі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: ''''Белгі''' ({{lang-la|Belgae}}) — група кельцкіх плямёнаў і, магчыма, германскія плямёны|...' |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
* [[Франкі]] |
* [[Франкі]] |
||
* [[Кельты]] |
* [[Кельты]] |
||
{{ethno-stub}} |
|||
{{Кельцкія плямёны}} |
{{Кельцкія плямёны}} |
||
Версія ад 03:05, 7 лістапада 2019
Белгі (лац.: Belgae) — група кельцкіх плямёнаў і, магчыма, германскіх плямёнаў, якія засялялі Паўночную Галію (паміж рр. Сенай, Паўночным морам і Рэйнам) і часткова ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі прыкладна з 300 да н.э.
Найважнейшыя з белгскіх плямёнаў: белавакі, суесіёны (свесіёны), рэмы, амбіяны, атрэбаты, марыны, менапіі (менапійцы), нервійцы, адуатукі, эбуроны і трэверы.
Галоўным горадам белгаў лічыўся Дурацэрторум у вобласці пражывання рэмаў (ад іх назвы паходзіць сучасная назва горада — Рэймс).
У 58-51 да н.э. гальскія белгі былі заваяваны Юліем Цэзарам; пазней, з 16 да н.э., краіна белгаў стала далёкай перыферыяй рымскай дзяржавы; паўднёва-заходняя яе частка ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Белгіка з цэнтрам у горадзе Трыр (пазней Белгіка II), а паўночна-ўсходняя частка — у склад утворанай у 89 н.э. рымскай правінцыі Германія Ніжняя.
У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымлянамі канчаткова была заваявана тэрыторыя рассялення кельцкіх плямёнаў (у тым ліку і белгаў) у Брытаніі.
У V стагоддзі, пасля заваявання Белгікі франкамі, белгі былі часткова знішчаны заваёўнікамі, часткова зліліся з імі. Гэта тэрыторыя засялялася германскімі плямёнамі — франкамі, часткова таксама фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае белга-рымскае насельніцтва Паўночнай Белгікі (якое пасля стала складовай часткай фламандскай народнасці); германізацыя белга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Белгікі была малаважнай (тут пазней склалася валонская народнасць).