Прамянёвапёрыя рыбы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 42: Радок 42:
{{Касцявыя рыбы}}
{{Касцявыя рыбы}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{ichtiology-stub}}
[[Катэгорыя:Прамянёвапёрыя рыбы| ]]
[[Катэгорыя:Прамянёвапёрыя рыбы| ]]
[[Катэгорыя:Класы жывёл]]
[[Катэгорыя:Класы жывёл]]

Версія ад 09:13, 7 лістапада 2019

Прамянёвапёрыя рыбы

Акунь звычайны (Perca fluviatilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Actinopterygii
Klein, 1885

Падкласы і інфракласы
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161061
NCBI  7898
EOL  1905
FW  266403

Прамянёвапёрыя рыбы (Actinopterygii) — клас рыб з надкласу касцявых рыб[1][2]. Пераважная большасць вядомых сучасных відаў рыб (звыш 20 000 або каля 95 %) адносяцца да прамянёвапёрых.

Шкілет

Шкілет рыб з’яўляецца апорай для прымацавання мышц і аховай для ўнутраных органаў.

Шкілет касцістых рыб складаецца са шкілета галавы — чэрапа, пазваночніка, шкілета парных і няпарных плаўнікоў (плаўніковых прамянёў) і іх паясоў. Апорай для касцей грудных плаўнікоў служыць плечавы пояс, які складаецца з лапатак і каракоідаў, а для брушных плаўнікоў — тазавы пояс. Чэрап мае два аддзелы: мазгавы і вісцэральны. Косці мазгавога аддзела ахоўваюць галаўны мозг рыбы. Вісцэральны аддзел чэрапа мае верхнія і рухомыя ніжнія сківіцы. З дапамогай сківіц рыбы хапаюць і ўтрымліваюць здабычу. З чэрапам нерухома зрастаецца пазваночнік. Ён утвораны шматлікімі рухома злучанымі пазванкамі. У тулаўным аддзеле да пазванкоў прымацаваны рэбры, якія ахоўваюць унутраныя органы. У хваставым аддзеле пазваночніка рэбраў няма.

Храстковыя ганоіды захавалі многія старажытныя адзнакі: ёсць хорда, чэрап у значнай ступені храстковы, адсутнічаюць целы пазванкоў.

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Касцявыя рыбы