Сверкер Карлсан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
+ |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
{{Commons|Category:}} |
{{Commons|Category:}} |
||
{{royal-stub}} |
|||
{{start box}} |
{{start box}} |
||
{{succession box|title=[[Спіс каралёў Швецыі|Кароль Швецыі]]|before=[[Кнут I Эрыксан]]|after=[[Эрык X, кароль Швецыі|Эрык X Кнутсан]]|years=[[1196]]—[[1208]]}} |
{{succession box|title=[[Спіс каралёў Швецыі|Кароль Швецыі]]|before=[[Кнут I Эрыксан]]|after=[[Эрык X, кароль Швецыі|Эрык X Кнутсан]]|years=[[1196]]—[[1208]]}} |
Версія ад 09:22, 7 лістапада 2019
Сверкер II Малодшы Карлсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кнут I Эрыксан | ||||||
Пераемнік | Эрык X Кнутсан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1164 | ||||||
Смерць |
17 ліпеня 1210[1] ці 1210[2] Замак Нес, востраў Вісінгсё. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сверкеры | ||||||
Бацька | Карл Сверкерсан | ||||||
Маці | Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ | ||||||
Жонка | Бенедыкта Эбесдотэр[3] і Інгегерд Біргерсдотэр[3] | ||||||
Дзеці | Хелена Сверкерсдотэр, Юхан I, Маргарэта Сверкерсдотэр[d], Крысціна, фурсціна Мекленбургская[d] і Carl Sverkersson[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | падарожнік-даследчык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сверкер II Малодшы (Карлсан) (шведск.: Sverker den yngre Karlsson; 1167 (магчыма ў 1164) - 12 ліпеня 1210) — кароль Швецыі (1196—1208) з дынастыі Сверкераў.
Жыццяпіс
Сын караля Карла Сверкерсана і яго жонкі каралевы Крысціны Стыгсдотэр, дацкай дваранкі, якія ажаніліся каля 1162—1163 гадоў. У 1167 годзе яго бацька быў забіты на востраве Вісінгсё, і малалетні спадчыннік быў вывезены ў Данію, на востраў Зеландыя, дзе клан яго маці меў вялікі ўплыў. У 1196 годзе, па смерці караля Кнута I вярнуўся ў Швецыю і быў абраны каралём дзякуючы ярлу Біргеру Бросу. Праводзіў спрыяльную для царквы палітыку, павялічваючы яе прывілеі, і прывілеі асабіста архібіскупа Упсальскага. У 1203 годзе разам з братамі бег у Нарвегію сын папярэдняга караля Кнута I — Эрык Кнутсан, і пачаў рыхтавацца да барацьбы за шведскі трон. У 1205 годзе ён уварваўся ў Швецыю з войскам, але быў разбіты каралём Сверкерам, і бег. У 1208 годзе, Эрык ізноў змагаўся са Сверкерам Малодшым, і пры значнай нарвежскай дапамозе разбіў яго ў бітве пры Лене, заняўшы прастол. Сверкер бег у Данію, і паспрабаваў вярнуць карону пры дапамозе Папы Інакенція III, аднак поспеху не дамогся. У 1210 годзе, сабраўшы ў Даніі войска, ён распачаў у Швецыю ваенны паход, і загінуў у бітве пры Гестылрэне.
Быў пахаваны ў Даніі.
Сям'я
Першы раз ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр (нар. 1165-70, пам. 1200), вяселле адбылося ў 1190 годзе. Пасля смерці першай жонкі ажаніўся ў другі раз з дачкой ярла Біргера Броса Інгрыд. Яго першы сын ад гэтага шлюбу Юхан (1201—1222) быў каралём Швецыі з 1216 па 1222 года. Таксама меў дачку Алену[5][6].
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sverker_ii.htm
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ A genealogical survey of the peerage of Britain as well as the royal families of Europe//thePeerage.com
- ↑ Сверкер Малодшы Карлсан
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сверкер Карлсан