Тычынка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: вікіфікацыя
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 28: Радок 28:
* {{З ВСЭ|http://slovari.yandex.ru/~книги/БСЭ/Тычинка/}}{{V|23|6|2011}}
* {{З ВСЭ|http://slovari.yandex.ru/~книги/БСЭ/Тычинка/}}{{V|23|6|2011}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{botanics-stub}}


[[Катэгорыя:Кветка]]
[[Катэгорыя:Кветка]]

Версія ад 09:30, 7 лістапада 2019

Тычынкі амарыліса (Amaryllis)

Тычы́нка (лац.: Stamen) — частка кветкі кветкавых раслін, мужчынскі рэпрадуктыўны орган, у якім утвараецца пылок.

Будова тычынкі

Тычынка складаецца з тычынкавай ніці (стэрыльнай часткі) і пылавіка, у якім утвараецца пылковае зерне. Тычынкавая ніць з'яўляецца гамолагам мікраспарафіла разнаспоравых дзеразападобных і голанасенных[1].

У кожным з чатырох гнёздаў пылавіка з клетак археспорыя пасля меёзу ўтвараюцца мікраспроры, якія затым прарастаюць у мужчынскія гаметафіты — пылковыя зерні. Сукупнасць пылковых зерняў называецца пылком[1].

Колькасць тычачак у адной кветцы можа быць ад аднаго да некалькіх тысяч (напрыклад, у некаторых кактусаў). Сукупнасць тычачак кветкі называецца андрацэем. Тычынкі звычайна размешчаны на кветаложы спіральна ці па крузе.

Тычынкі могуць цалкам ці часткова зрастацца. У гарбузовых яны зрастаюцца цалкам, у астравых (складанакветных) — пылавікамі, у бабовых — тычынкавымі ніцямі (гэтыя ніці ў кветках прадстаўнікоў бабовых называюцца тычынкавымі трубкамі[1]). У рафлезіевых і шэрагу прадстаўнікоў архідных тычынкі зрастаюцца з песцікам, утвараючы адмысловы орган, званы калонкай.

Форма тычынкі з'яўляецца сістэматычнай адзнакай.

Гл. таксама

  • Песцік — жаночы рэпрадуктыўны орган кветкавых раслін.

Літаратура

Зноскі

  1. а б в Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 165, 206. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038)

Спасылкі